Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

САНКЦЫІ ПАВІННЫ БЫЦЬ ТОЛЬКІ НА АРЫШТ

(Травеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” i Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

8 траўня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (публікуецца). З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі.

На працягу шэрагу гадоў патрыёты-фронтаўцы папярэджвалі наша грамадзтва, што палітыка акупацыйнага прамаскоўскага рэжыму згубная для нашага народу і краіны. Многія суграмадзяне былі заняты сваімі штодзённымі справамі і не заўважалі гэтых папярэджваньняў. Некаторыя нават жылі ў рамках сацыяльнай ілюзіі: “я нікога не чапаю і мяне не зачэпяць”.

Цяперашні глыбокі сацыяльна-эканамічны крызіс зачапіў усіх без выключэньня, не разьбіраючы. Агаломшаныя падзеямі людзі шукаюць адказу на шэраг пытаньняў, ад якіх яны ўхіляліся доўгія гады. Абавязкам беларускіх патрыётаў ёсьць паставіць гэтыя пытаньні і даць адказ на іх. Патрыятычны авангард нашай нацыі павінен мабілізаваць усё грамадзтва на супраціў палітыцы зьнішчэньня Беларусі і беларусаў. Трэба растлумачыць нашым людзям, што шкодна і немэтазгодна ўдзельнічаць у любых гульнях, якія навязвае антыбеларуская дыктатура, што нельга гуляць па правілах дыктатуры. Настае час грамадзкай патрыятычнай ініцыятывы – Беларускай Салідарнасьці.

Аднак, у сьвядомасьці некаторых людзей жыве ўяўленьне аб тым, што “трэба перачакаць крызіс і ня рухацца, каб не было яшчэ горш”. Людзі баяцца страціць працоўнае месца, сродкі да існаваньня і выжываньня. Трэба растлумачыць грамадзтву, што ў гэтай сытуацыі пасыўнае стаўленьне да ўласных праблемаў адлюстроўвае мару ворагаў Беларусі, якія б хацелі як мага хутчэй падпарадкаваць Беларусь і ліквідаваць на нашай зямлі ўсё жывое і чалавечае. Трэба супраціўляцца ўсім народам палітыцы зьнішчэньня. Тым больш, што станоўчыя зьмены (перш за ўсё ліквідацыя рэжыму) у нашым сацыяльна-палітычным жыцьці абавязкава выклікаюць станоўчыя працэсы ў эканаміцы Беларусі.

удзе распачата мадэрнізацыя і рэструктурызацыя прадпрыемстваў, утвораныя новы працоўныя месцы, работнікі атрымаюць заробкі, адэкватныя іхнаму прафэсіяналізму і аб’ёму працы. Нацыянальнае кіраўніцтва краіны спыніць штучную, навязаную нам арыентацыю беларускай эканомікі на гнілую гаспадарку Расеі і адновіць эканамічныя сувязі з цывілізаванымі заходнімі краінамі. Будзе спынена злачынная палітыка пабудовы непатрэбных “лядовых палацаў” і раскраданьня народных сродкаў. Адным словам, пасьля ліквідацыі акупацыі пачнецца Адраджэньне Беларусі. Але ўсё гэта не адбудзецца само сабой. Патрэбная сумесная праца, сумеснае змаганьне, салідарнасьць беларусаў і дух перамогі над злом.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі, што нідзе людзі ня вераць у рэжымную вэрсію тэракту ў менскім мэтро. Беларусы спачуваюць “маладым людзям, якіх падставілі і абвінавачваюць у злачынстве, якое зьдзейсьнілі не яны”. Людзі ўсё больш выразна разумеюць, што наша грамадзтва знаходзіцца пад уладай тэрарыстычнага рэжыму. Паўсюль структуркі псэўдаапазыцыі гукаюць пра неабходнасьць увядзеньня эканамічных санкцый супраць Беларусі. Аднак, элемэнтарны аналіз паказвае, што санкцыі супраць беларускай эканомікі ўдараць не па рэжыму, а па мільёнах простых беларусаў. Заходнія санкцыі павінны быць толькі такімі: міжнародны ордэр на прыцягненьне да крымінальнай адказнасьці А. Лукашэнкі і адкрыцьцё межаў для беларускіх работнікаў, якія маглі б сумленнай працай зарабляць сродкі для сваіх сем’яў у цывілізаваных гаспадарках Захаду. Усё астатняе, што патрабуе падстаўная псэўдаапазыцыя, прадыктавана маскоўскім ворагам і адпавядае інтарэсам зьнішчальнікаў Беларусі.
Сойм разгледзеў плян мерапрыемстваў па дзейнасьці Руху “За новыя выбары без Лукашэнкі”.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту
“Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
8 траўня 2011 г.

12/5/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2011
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024