Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
ЧЭРНЬ БЯСЬСІЛЬНАЯ ПЕРАД ПАЭТАМ Суд, які прыдумаў Лукашэнка над людзьмі, што 19 –га сьнежня мінулага года прышлі на плошчу Незалежнасьці ў Менску, ёсьць адкрыты зьдзек над беларусамі. Тут (у гэтым судзе) выявілася сублімацыя нянавісьці ўзурпатара да вольнай Беларусі і вольнай нацыі, да беларускай мовы і культуры. Беларусы, міжвольныя ахвяры паранойнай помсты, якіх кінулі за краты, павінны б разумець, што галоўны сэнс іхняй абароны – гэта ёсьць абарона Беларусі, і ніякія довады асабістай недатычнасьці да абвінавачваньня ня будуць прынятыя пад увагу ворагам нацыі. Здаецца шмат хто гэта ўжо зразумеў. Але адкрыта, наўпрост і на ўвесь голас сказаў у сваёй прамове на судзе Уладзімер Някляеў. У беларускай традыцыі і культуры голас паэта мусіць быць голасам праўды і справядлівасьці і Бацькаўшчына – перадусім. Някляеў пацьвердзіў высокую годнасьць беларускага паэта і грамадзяніна. Сэнс несправядлівага суду цемры ня ў тым, каб пасадзіць паэта на 5- 7- 15 гадоў у турму, а ў тым, каб яго прынізіць, псіхічна стаптаць, прымусіць яго дрыжэць, круціцца, прасіць (прасіць самога Сатану) і гэтым прынізіць увесь беларускі народ, бо паэт, які піша пра свой народ, — ёсьць яго прадстаўнік. Чэрнь ўжо прайграла свой цёмны працэс, бо не зваявала ні розум, ні волю, ні гонар паэта. Прыйдзе час і на лаве падсудных апынуцца цёмныя спраўцы нішчэньня нашай Айчыны і адкажуць за ўсё. Жыве Беларусь! 13/5/2011 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |