Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі: Свабоду Паэту Някляеву! 16.05.2011 Каля сотні паэтаў, літаратараў і дзеячоў культуры з усяго сьвету падпісалі ліст салідарнасьці з Уладзімерам Някляевым і заклікалі беларускія ўлады й суд неадкладна вызваліць паэта. Прыводзім зьмест ліста цалкам: Усе мае сябры стаялі на Кастрычніцкай плошчы ў Менску. Я да гэтага часу стаю на Плошчы зь імі - Плошчы нашай будучыні “. Але Ўладзімр Някляеў так і ня трапіў на Плошчу 19 сьнежаня 2010 г., каб далучыцца да пасьлявыбарчага мітынгу. Ён быў зьбіты да страты прытомнасьці, да чэрапна-мазгавой траўмы яшчэ да таго, як мітынг пачаўся, калі за яго яшчэ галасавалі на выбарчых участках. Ён быў выкрадзены з рэанімацыі й арыштаваны. Цяпер ён паўстаў перад судом за арганізацыю дзеяньняў, у якіх у яго нават не было магчымасьці ўдзельнічаць. Мы заяўляем аб сваёй падтрымцы Ўладзімеру Някляеву й яго сябрам. Мы стаім на Плошчы разам зь імі. Камусьці можа здацца дзіўнай наша еднасьць моцнай веры ў тое, што ёсьць рэчы, больш важныя, чым палітыка альбо юрыспрудэнцыя. Але мы заяўляем, што жыцьцё Паэта, свабода Паэта нашмат важнейшыя, чым часовыя патрабаваньні дадзенага гістарычнага моманту. Уладзімер Някляеў аддаў свой голас, голас Паэта, за тых у Беларусі, хто марыць аб лепшым жыцьці, хто хоча больш выбару й больш свабоды. І мы хацелі б дадаць свае галасы да яго голасу. Яму ёсьць чым папоўніць скарбніцу беларускай культуры. Віслава Шымборска (ляўрыятка прэміі Нобэля), Эгідзіюс Александравічус, Цімаці Гартан Эш, Адоніс, Джэйн Хіршфільд, Конрад Лой, Хаціф Джанабі, Андрэй Хадановіч, Вытурыс Яруціс, Яраслаў, Грынчышын, Мадлэйн Грывэ, Юлія Хартвіг, Ежы Ільг, Тэрэса Валас, Томаш Ружыцкі, Генрык Вазьнякоўскі, Рышард Крыніцкі, Кшыштаф Чыжэўскі, Алег Лышэха, Багдан Тоша, Марэк Залескі, Ірэна Грудзіньска-Грос і інш. (усяго каля сотні асобаў) -ДГ- 16/5/2011 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |