Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

РЭЖЫМ ПАЛОХАЕЦЦА СВАЙГО ЦЕНЮ

18 траўня ў Сеціве назіралася нештодзённая мэтамарфоза. Недзе пасьля абеду на сайце Радыё Свабода быў зьмешчаны даволі вялікі тэкст з фотаздымкам В. Івашкевіча.
У тэксьце паведамлялася, што “Беларускі Рух”, які складаецца з тых, хто адкалоўся ад Партыі БНФ (маецца на ўвазе псэўда-БНФ пад кіраўніцтвам Янукевіча – заўвага рэдактара), прыняў адно рашэньне. Рашэньне агучыў В. Івашкевіч, дзеяч гэта “руху”. Ён заклікаў людзей па ўсёй Беларусі зьвяртацца да мясцовых уладаў з заявамі на правядзеньне грамадзкіх сходаў па месцы жыхарства: “у любым месцы горада і ў любы час, але ў адзін дзень – 16 кастрычніка сёлета”. Атрымаўшы дазвол ад уладаў, жыхары павінны прывесьці на гэтыя сходы ўсіх сваіх сямейнікаў і знаёмых, каб сабраліся дзясяткі тысячаў асобаў. На сходах трэба абмеркаваць праблемы нашай сучаснасьці.
Чаму менавіта 16 кастрычніка? А таму, што ў гэты дзень рэжым плянуе правесьці свой “Агульнабеларускі сход”. Вось і трэба супрацьпаставіцца сваім сходам па ўсёй краіне рэжымнаму сходу. А з гэтых лакальных сходаў павінен вырасьці агульны народны рух, які будзе змагацца супраць рэжыму і ліквідоўваць яго. Такім чынам, маўляў, агульнанародным сходам былі ліквідаваны рэжымы Ярузэльскага, Чаўшэску і іншых.

Усё выглядала нібыта дастаткова лагічна (калі зыходзіць з асаблівасьцяў дзіцячай логікі). Але прачытаўшы Івашкевіча, дарослыя людзі задаліся пытаньнем: а як гэта? Атрымліваецца, што сам рэжым павінен даць дазвол на сходы па ўсёй краіне, дзе будзе вырашацца пытаньне ліквідацыі гэтага рэжыму. Наколькі вядома, то за апошнія месяцы рэжым забараніў безьліч значна больш бяскрыўдных па тэме і зусім не палітычных сходаў і акцый. Вядома таксама, што Ярузэльскі і Чаўшэску дазволу на сход на тэму ліквідацыі іхняй улады не давалі, а палякі з румынамі да іх з такімі заявамі не зьвярталіся. Беларускія партызаны не зьвярталіся ў раённыя аддзелы гестапа і СД з просьбай дазволіць ім сходы насельніцтва на тэму стварэньня партызанскай брыгады імя тав. Варашылава.

Тэкст з Івашкевічам настолькі рассьмяшыў фронтаўцаў, што яны пачалі тэлефанаваць адзін аднаму і дзяліцца ўражаньнямі.

Аднак, доўга гэта не працягвалася. Прыкладна праз паўтары гадзіны тэкст з Івашкевічам і “рухам” бяссьледна зьнік з аналаў Радыё Свабоды. Зьнік гэты сюжэт і з інтэрнэт-выданьня Tut.By. Прычым інфармацыя зьнікла паўсюль сінхронна. І так грунтоўна, нібыта яе ніколі і не было. Вось такая мэтамарфоза з палітімітацыяй.

Гэты эпізод можа сьведчыць аб тым, што антынародная ўлада шарахаецца ўбок нават убачыўшы цень псэўдаапазыцыі (свой цень). Такое бывае пры сур’ёзнай дэпрэсіі.

Янка Базыль

19/5/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2011
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024