Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ДЛЯ РЭЖЫМУ ВАЖНА, КАБ БЕЛАРУСЫ НЯ МЕЛІ ГРОШАЙ І МАЁМАСЬЦІ

(Чэрвеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “
Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

12 чэрвеня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Перашачарговая задача” (публікуецца). З дакладам выступіў сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі.

Сутнасьць антынацыянальнай дзейнасьці дыктатарскага рэжыму, які пануе ў Беларусі, становіцца зразумелай усё большай колькасьці нашых людзей. Шок ад эканамічнага правалу, які адбыўся на працягу апошніх тыдняў, паступова мінае і грамадзяне пачынаюць рабіць высновы і задумвацца аб бліжэйшай будучыні. Беларусы пераканаліся, гэтым разам вельмі глыбака і балюча, што на працягу амаль 17 гадоў кіруючая групоўка выконвала задачы пастаўленыя перад ёю іншай дзяржавай у яе, гэтай дзяржавы, інтарэсах. Задачы наступныя: дэмаралізацыя насельніцтва, зьнішчэньне беларускай мовы і культуры, ліквідацыя беларускага бізнэсу, а потым канчатковы абвал беларускай эканомікі.

Групоўка дзейнічала і дзейнічае паводле законаў унутранай акупацыі: нібыта пад прыкрыцьцём сувэрэннай дзяржавы, а на самой справе супраць гэтай дзяржавы і яе насельніцтва, на ўтрыманьні і пад камандай імпэрскай Масквы. Нашы людзі пачалі таксама выразна бачыць і лагічную сувязь у падзеях апошняга паўгоддзя. Жульніцкая псеўдавыбарчая кампанія з актыўным удзелам падстаўных кандыдатаў ад псэўдаапазыцыі, груба сфальшаванае шоў пад назовам “прэзыдэнцкія выбары”, крывавыя рэпрэсіі супраць беларускай моладзі і ўсяго грамадзтва пасьля псэўдавыбараў, а ўвесну этап эканамічнага і фінансавага хаосу. Шмат людзей ацэньвае дзеяньні антыбеларускага рэжыму як спробу здаць нашу краіну спачатку пад расейскі рубель, а потым і ў расейскую імпэрыю.

Людзі ня хочуць гэтага і кажуць, што трэба супраціўляцца акупацыйнаму пляну. Вельмі важна даводзіць да людзей інфармацыю аб тым, што цяперашнія працэсы абвалу ёсьць рацыянальнай палітыкай зьнішчальнікаў Беларусі.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Паўсюль адбываецца закрыцьцё пунктаў дробнага прадпрымальніцтва: няма валюты, тавараў. Людзі губляюць працу. Расейскія кампаніі скупляюць прадпрыемствы і рынкі, беларусы cтрачваюцца і губляюць вялікія сродкі, укладзеныя ў разьвіцьцё нацыянальнага бізнэсу. На шэрагу прадпрыемстваў і будоўляў няма каму працаваць, бо работнікі выехалі на рабскую працу ў Расею.

Рэжым знайшоў “выйсьце”: пачалася мабілізацыя вайсковых рэзэрвістаў, якіх пасылаюць на гэтыя прадпрыемствы і будоўлі. Гэта ёсьць вядомы таталітарысцкі прыём вырашэньня эканамічных і сацыяльных праблемаў. Беларусы вяртаюцца з паездак у цывілізаваныя эўрапейскія краіны агаломшаныя: іх уражваюць кошты на прадукты харчаваньня, адзеньне, абутак, лекі і іншыя тавары першай неабходнасьці, якія ёсьць у Польшчы, Летуве і ва Украіне значна, а часам і ўдвая таньнейшымі, чым Беларусі. Людзі заўважылі, як прагна лукашыстоўскія начальнікі заяўляюць у выступах па БТ аб тым, што “на руках у грамадзянаў Беларусі застаецца яшчэ шмат замежнай і беларускай валюты”.

Начальнікі называюць высокія, дакладныя лічбы (цікава, адкуль яны гэта ведаюць?). Грамадзтва ўстрывожана тым, што антынародны рэжым робіць усё (і не хавае гэтага), каб выцягнуць з кішэняў працоўных людзей гэтыя парэшткі народных зьберажэньняў. Рэжым робіць “зачыстку” фінансавага поля перад сваёй чарговай акцыяй — увядзеньнем расейскага рубля ў Беларусі. Для рэжыму важна, каб беларусы ня мелі грошай і маёмасьці.

Людзі зразумелі таксама, што паведамленьні псэўдаапазыцыі аб тым, што “беларускае насельніцтва згубіла столькі і столькі мільярдаў у выніку эканамічнага крызісу” ёсьць не зусім дакладнымі і поўнымі па сутнасьці. Псэўдаапазыцыя “забылася” завяршыць думку. У эканоміцы нішто не зьнікае бяссьледна, сколькі людзі згубілі, роўна столькі нейкія іншыя асобы атрымалі. У выніку абрабаваньня мільёнаў беларусаў узбагаціліся на суму абрабаванага тыя, хто кіруе эканамічным правалам у нашай акупаванай краіне: лукашыстоўскія адміністратары ўсіх узроўняў і набліжаныя да іх асобы. Для таго менавіта былі прыдуманы і задзейнічаны некалькі курсаў абмену валютаў, сістэма рублёвых крэдытаў, якія раздаваліся “сваім людзям” перад пачаткам абвалу і іншыя валюнтарысцкія крымінальныя дзеяньні ў эканоміцы. Спыніць крымінальную практыку і нармалізаваць жыцьцё ў нашай краіне можна толькі палітычнымі мэтадамі праз ліквідацыю акупацыйнага, кіруемага Масквой рэжыму.

Сойм разгледзеў плян мерапрыемстваў па дзейнасьці Руху “За новыя выбары без Лукашэнкі”.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
12 чэрвеня 2011 г.

13/6/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2011
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024