Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АДЗНАЧЭНЬНЕ ДНЯ ДЭКЛЯРАЦЫІ АБ СУВЭРЭНІТЭЦЕ Ў МЕНСКУ

27 ліпеня сёлета група сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ сабралася ў цэнтры нашай сталіцы, каб ушанаваць 21-я ўгодкі прыняцьця Дэкларацыі аб сувэрэнітэце Беларусі. Далей...

27/7/2011 › Навіны

 


НІДЭРЛЯНДСКІ ДАВІД

У гісторыі засталіся імёны вялікіх заваёўнікаў і агрэсараў: Аляксандра Македонскага, Чынгіз-хана, Тамэрлана, Напалеёна і г.д. Іхная “веліч” вымяраецца памерамі тэрыторыяў, колькасьцю захопленых і разбураных гарадоў і дзяржаваў, лічбамі ахвяраў. Далей...

27/7/2011 › Навіны

 


Зянон ПАЗЬНЯК: ВЫЗНАЧАЛЬНАЯ ПАДЗЕЯ Ў ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ

Сёлета 21-я гадавіна прыняцьця Дэклярацыі аб Незалежнасьці. Далей...

26/7/2011 › Навіны

 


Мікалай Крыжаноўскі: МОВА – НАЙБОЛЬШ ЭФЭКТЫЎНАЯ ЗБРОЯ АБАРОНЫ

Чым жыве сучаснае беларускае грамадзтва? Якія каштоўнасьці яму даражэйшыя? Якія ў яго прыярытэты? Далей...

23/7/2011 › Навіны

 


У ПАМЯЦЬ ПРА КАРДЫНАЛА

Памёр кардынал Казімір Сьвёнтак. У беларускім духоўным жыцьці гэта была асоба станоўчая. Станоўчасьць яго выяўлялася, найперш, у лаяльнасьці да беларускага Адраджэньня і беларускай мовы ў касьцёле. Далей...

23/7/2011 › Навіны

 


ХОРАША ПРА БЕЛАРУСЬ

copy-of-1-img-2.JPG
Вялікая задача і місія беларускай інтэлігенцыі ёсьць гістарычнае асьветніцтва народа. Нацыянальная асьвета найперш павінна быць ськіравана на верхнія адукаваныя актыўныя пласты грамадзтва і на моладзь. Далей...

22/7/2011 › Навіны

 


Сяргей Навумчык: 1991. Як БНФ дамогся праўды пра Чарнобыль

Авальная заля, чэрвень 1991 г.
1991-шы вачыма ўдзельніка

Алесь Адамовіч, які першым ў Беларусі пачаў “біць у званы” пасьля аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у студзені 1991-га сказаў, што “вельмі важна, што калі ўтварыўся БНФ, дык павёў усіх на барацьбу з гэтай сакрэтнасьцю, з гэтай хлусьнёй, з гэтай здрадай. Гэта ўжо быў зусім іншы ўзровень, тут ужо начальства спужалася гневу народнага, суду ня толькі гісторыі, але і народнага суду – і пачало адступаць”. Далей...

15/7/2011 › Навіны

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2011
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024