Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
28 ліпеня сёлета ў Сеціве зьявіўся непадпісаны нікім асабіста тэкст пад тытулам “Народное собрание и Народный суд”. Тэкст суправаджаўся фотаздымкам В. Івашкевіча. Паводле гэтага намёку, мяркуем, што ён далучны да гэтага тэксту. Тэкст апублікаваны на расейскай мове (мове псэўдаапазыцыі) і вытрыманы ў стылі “грамадзка-палітычнай сэнсацыі”. Там ёсьць хлёсткія фрагмэнты: “бандитское ограбление всего народа”, “бандитское насилие над людьми, имевшими смелость сказать правду”, пра абурэньне “подлостью и наглостью белорусского (?) диктатора” і г.д. Яно нібыта ўсё так і ёсьць (цікава толькі, што за “белорусскій диктатор”, хіба акрамя антыбеларускага існуе яшчэ іншы?). У выніку разважаньняў аўтар (або аўтары) дакуманта заклікаюць сотні тысячаў людзей у розных гарадах Беларусі правесьці 8 кастрычніка сёлета “Народное собраніе”, а калі будзе трэба, то і “Народный суд” над рэжымам. Заяўлена, што гэтыя падзеі ўжо рыхтуюць аргкамітэты ў розных месцах. Названыя і дзеячы гэтых аргкамітэтаў. Сярод іншага гэта вядомыя дзеячы псэўдаапазыцыі, якія на працягу гадоў пераконвалі наша грамадзтва, што трэба ўдзельнічаць у лукашыстоўскім шоў пад назовам “выбары”, што “байкот – гэта несур’ёзна і неэфэктыўна”. У шэрагу імёнаў ёсьць асобы з пэўнай рэпутацыяй. Камуніст-посткамуніст тав. С. Калякін, запісны правальшчык дэмакратычнага прафсаюзнага руху Г. Фядыніч, 30-гадовы “вэтэран” шэрагу псэўдарухаў Я. Афнагель, “культуролаг”-самазванец В. Арэшка. Ёсьць там і Вінцук Вячорка. Адным словам, усё знаёмыя твары, якія актыўна існавалі і існуюць у рэчышчы “палітычнага бізнэсу”, зарабляючы на грантаўскае жыцьцё. На жыцьцё яны зарабілі, але вось усё ў нацыянальнай палітыцы правалілі і давялі да абсурду. Цяпер яны гукаюць народ на “собраніе”. Паралельныя дыктатуры структуры ўлады (народнай улады) – цікавая ідэя, якая мае прэцэдэнты ў гісторыі народнага змаганьня ў розных краінах сьвету. Але ёсьць таксама ўнівэрсальнае правіла: да арганізацыі гэтых структураў ні пад якім соўсам нельга дапускаць асобаў, якія дэ-факта раскрыліся як імітатары, правакатары і прафанатары ўсяго сьвятога і палітычна мэтазгоднага. Ну, нельга (няма даверу) ісьці на любыя, тым больш маштабныя палітычныя акцыі за такімі асобамі. Нацыянальна-вызвольны Беларускі Рух павінен разгортвацца ў роднай беларускай мове, пад роднымі нацыянальнымі сымваламі і сіламі сапраўдных патрыётаў Бацькаўшчыны, а не пад кіраўніцтвам падстаўной псэўдаапазыцыі, якая ўжо шмат разоў сваім удзелам і агітацыяй на выбарах ды рэфэрэндумах дапамагла Лукашэнку замацавацца ва ўладзе Валеры Буйвал 3/8/2011 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |