Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

У ПАМЯЦЬ ЛАРЫСЫ ГЕНІЮШ

copy-of-zelva_11_2.JPG
6 жніўня 2011 г. група сяброў Кансэватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ выехала з Менску і накіравалася ў Зэльву. Патрыёты сабраліся каля магілы вялікай беларускі, каб ушанаваць яе памяць у дзень 101-х угодкаў яе нараджэньня. Да мінчукоў далучыліся фронтаўцы з Зэльвы і Баранавічаў. Над грамадой луналі нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі. Выступілі сп. Юры Качук, зямляк Ларысы Геніюш, сябра Сойму Партыі і Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, сп. Алесь Чахольскі, адказны сакратар Фронту і Партыі, і сп. Валеры Буйвал, сакратар Фронту і Партыі.

Выступоўцы казалі пра Ларысу Геніюш, якая да канца жыцьця не прыняла савецкага грамадзянства і засталася грамадзянкай Беларускай Народнай Рэспублікі. Яе змагарнае і пакутнае жыцьцё ёсьць адлюстраваньнем той драмы, праз якую прайшоў беларускі народ у ХХ стагоддзі. Зьнічшальнікам нашай дзяржавы і культуры супрацьстаялі такія сьветлыя людзі, як Ларыса Геніюш, што верылі ў сілу і перамогу духа. На вачах нашага пакаленьня зьдзейсьнілася іхняя мара – Беларусь здабыла дзяржаўную незалежнасьць і выйшла на шлях самастойнага разьвіцьця. Але змаганьне супраць нашчадкаў імпэрыі зла працягваецца. І ў гэтым змаганьні беларускія патрыёты натхняюцца прыкладам такіх людзей, як Ларыса Геніюш.

Фронтаўцы прынесьлі з сабой кнігі Ларысы Геніюш, дэклямавалі яе вершы, распавядалі, як яе творчасьць паўплывала на іхняе разьвіцьцё і іхны жыцьцёвы выбар. Тут жа сьпявалі гімн “Магутны Божа” і ўсклалі на магілу Геніюшаў кветкі з бел-чырвона-белымі стужкамі.

Інфармацыйная камісія
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

6 жніўня 2011 г.

9/8/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2011
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024