Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
У чэрвені-ліпені ў Менску і іншых гарадах Беларусі адбываліся пратэстныя гуртаваньні людзей, ініцыяваныя моладдзю, што кантактуе ў Сеціве. Самы па сабе такія гуртаваньні (без глыбокага сэнсу, ідэі і канцэпцыі) пэрспэктывы ня мелі. Але яны маглі б паспрыяць пратэстнай салідарнасьці, заснаванай на непрыняцьці асобы, палітыкі і ўлады Лукашэнкі, і потым маглі б разьвіцца ў нешта іншае, больш асэнсаванае. Нічога гэтага не адбылося ад пачатку (ад закладаньня зьявы). Аднак нечакана для многіх эфэкт аказаўся вельмі вымоўным. Гуртаваньне людзей, пратэстнае плясканьне ў ладкі выклікала нетыповую, характэрна-паранойную рэакцыю рэжыму. Рэжым прылюдна, так бы мовячы, распрануўся перад агаломшаным грамадзтвам, паказаў груба і адкрыта сваю акупацыйную сутнасьць. Пераапранутыя ў цывільнае банды спэцслужбаў хапалі беларусаў на вуліцы, кідалі ў “хапуны” і за краты ўсіх, без разбору, суправаджаючы свае зьнявагі і дзеяньні рускай лаянкай. Такое захаваньне і адносігы да насельніцтва – тыповыя якраз для акупацыйных рэжымаў, якія праводзяць экзэкуцыі і палітыку этнацыду. Ужо пятнаццаць гадоў, як мы, фронтаўцы, аналізуем і распавядаем пра этнацыд і пра існуючы ў Беларусі рэжым унутранай акупацыі краіны. Для некаторых, што дэмантсратыўна дыстансаваліся ад палітыкі, і казалі, што палітыка іх не цікавіць, гэтае азначэньне (аб унутранай акупацыі) было нейкай абстракцыяй. І вось тут яны пазнаёміліся раптам з праявамі зьявы, канкрэтна і брутальна. Палітыка сама зацікавілася імі. Сумна казаць, але рэжымны бандытызм аказаўся даволі эфэктоўным штуршком для росту сьведамасьці людзей (тое, чаму не вучыла жыцьцё, — навучыла біцьцё). Зь беларусамі так абыходзіцца нельга. Але акупацыйны рэжым ня можа быць іншым. Маўклівыя сацыяльныя пратэсты і рэпрэсіўныя дзеяньні рэжыму дапамаглі шмат каму зь беларусаў тое ўбачыць і зразумець. 4 жніўня 2011 г. Зянон ПАЗЬНЯК 11/8/2011 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |