Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

НОВЫЯ КНІГІ

“Сэсія Незалежнасьці”

2-img285.jpg

У жніўні ў Варшаве вышла новая кніга Зянона Пазьняка “Сэсія Незалежнасьці”, пасьвечаная 20-годдзю Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. У кнізе акрамя тэксту аўтара зьмешчана факсіміле стэнаграмы Сэсіі Вярхоўнага Савета, на якой была аб’яўлена і канстытуцыйна зацьверджана Незалежнасьць Беларусі, перапарадкаваныя саюзныя міністэрствы, ведамствы, прадпрыемствы, лясы і нетры, уся сістэма гаспадаркі, эканомікі і кіраваньня ва ўласнасьць і распараджэньне незалежнай дзяржавы Беларусі.

У дадатку да кнігі зьмешчаныя некаторыя архіўныя фота і дакуманты. У варасьні заплянаваная яе прэзэнтацыя ў Варшаве. Ніжэй падаем бібліяграфічную картачку кнігі:

Зянон Пазьняк. СЭСІЯ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ. Выданьне: “Беларускія Ведамасьці”,
Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, Варшава–Нью Ёрк–Вільня, 2011. — 376 с., іл.,
(Фармат А4). Наклад 1000 асобнікаў. У кнізе аўтарскія артыкулы, матэр’ялы і стэнаграмы
Нечарговай пятай сэсіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 12-га скліканьня (24-25 жніўня
1991 года), на якой аднагалосна была аб’яўлена Незалежнасьць Беларусі, шляхам наданьня
Дэклярацыі аб суверэнітэце статуса канстытуцыйнага закона
і спынена дзейнасьць камуністычнай партыі (КПБ-КПСС).
Кніга разьлічана на гісторыкаў, палітыкаў і шырокага чытача.
ISBN 978-9955-578-15-4
UDK 323(476)(091)
Pa 454

“Пасьвячэньне ў Беларусь”

img281.jpg

У Італіі вышла кніжка Зянона Пазьняка “Пасьвячэньне ў Беларусь” (Omaggio alla Bielorussia). Пераклады тэкстаў, вершаў на італьянскую мову і рэдактуру кнігі зрабіў Валеры Буйвал. Прадмову напісаў Дарыё Фэрціліё. У кнізе зьмешчаныя працы Зянона Пазьняка з 2005 года (“Беларуска-расейская вайна” і інш.), а таксама вершы з цыклаў: “Дарога ў Вялікае Княства”, “Вечныя каштоўнасьці”, “Месяц”, “Дом”, “Радыяцыя”, і інш.

Кніжка выдадзеная ў Мілане ў выдавецтве “Бібліятэка Альбатрос” з ініцыятывы “Камітэта Свабоды”. У кнізе 134 старонкі ў 1/16 аркуша (А5).

-Інф-

14/8/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2011
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024