Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ДЭМАГОГІЯ АДБУДЗЕЦЦА НА БАНГАЛОРЫ

12 жніўня так званы “Аргкамітэт Народнага сходу” заявіў (на мове акупантаў нашай краіны), што “Минский городской сход будет проводиться 8 октября, в парке Дружбы народов с 13.00. Цели акции протеста – освобождение всех политзаключённых, протест против ухудшения социально-экономической ситуации в стране и новые президентские выборы”.

Інфармацыю агучыў В. Івашкевіч. Пра неабходнасьць абароны Айчыны ад агрэсіі расейскага імпэрыялізма, пра нацыянальна-дзяржаўную здраду лукашыстоўскай хунты і кіруемы з Масквы разгром беларускай эканомікі, культуры і дзяржавы весьці размову на гэтым “сходзе” не заплянавана. Для псэўдаапазыцыі важным аказалася патрабаваць ад хунты “новых выбараў”, якія (як усе разумеюць) будуць праводзіцца пад кіраўніцтвам гэтай жа хунты.

Хаця для некаторых грамадзянаў гуканьне псэўдаапазыцыі пра “верніте зарплаты і пенсіі до размеров начала года” могуць гучаць прывабна. Ня будзем забывацца, што менавіта на такіх дэмагагічных абяцанках-патрабаваньнях у 1994 годзе да ўлады ў Беларусі прышоў вядомы зьнішчальнік усяго беларускага.

Патрабаваць ад антынароднай улады, каб яна нешта “вярнула” – тупіковы і нядобры шлях. Вынік такіх заяваў – абалваньваньне людзей і дэзарыентацыя палітычных дзеяньняў. На пачатку мінулага дзесяцігоддзя псэўдаапазыцыя, якая адкалолася ад Беларускага Народнага Фронту і пайшла на “палітбізнэс” і “прагматызм”, увяла моду на “маршы”. Былі маршы “за хорошую жізнь”, “за лучшую жізнь”, “марш свободы-1”, “марш свободы-2”, “европейскій марш” і г.д. З кожным “маршам” да іх далучалася ўсё менш людзей, якія здагадаліся, што маюць справу з дэмагогамі і падстаўнымі асобамі. Цяпер, мабыць, івашкевічам ніякімі абяцанкамі не ўдалося б падняць грамадзянаў некуды маршыраваць пад блакітнымі сьцягамі і іншай стракатай небеларускай сымволікай. Разумеючы гэта, псэўдаапазыцыя абрала больш статычны варыянт на добра знаёмым месцы выгулу сталічных сабак – плошчы Бангалор.

Чаму псэўдаапазыцыя займаецца гэтым? Пра яе несамастойнасьць, пра несамастойнасьць прымаемых ёю рашэньняў і чужыя праекты мы пісалі ўжо ня раз. Вось і цяпер, калі мільёны беларусаў сталі ахвярамі лукашыстоўскіх злачынцаў, кіруемых Масквой, псэўдаапазыцыя актывізуецца. Яна нават рэжым сваім “сходам” спрабуе “напалохаць”. Толькі дзеяньнямі гэтай публікі рэжым не напалохаеш.

Самае “страшнае”, што яны здольныя прадэманстраваць рэжыму – гэта паход на ганебны Бангалор і шумавіньне пра “новыя выбары” і “вярніце зарплаты” (ізноў жа) пад небеларускай сымволікай.

Беларусам варта разабрацца ў сытуацыі і не дазволіць сябе падмануць ні рэжыму, ні ягонай псэўдаапазыцыі. Нельга нічога прасіць, маліць або патрабаваць у гнілога рэжыму правальшчыкаў. Трэба памятаць, што за рэжымам і яго псэўдаапазыцыяй стаіць імпэрская Масква. Вырашыць праблемы нашага нацыянальна-дзяржаўнага жыцьця можна толькі шляхам палітычнай ліквідацыі антыбеларускага рэжыму. Беларуская рэвалюцыя – гэта форма змаганьня за незалежнасьць Радзімы і супраць імпэрскай маскоўскай экспансіі. Гістарычны досьвед народаў паказаў, што ў рэвалюцыйны пэрыяд нельга давярацца папам-гапонам і іншага кшталту авантурнікам і дэмагогам.

Юрка Марозаў

16/8/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2011
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024