Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

IХ ЗЬЕЗД КХП – БНФ

1-zjezd_11_1.jpg
27 жніўня сёлета ў Менску адбыўся ІХ Зьезд Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і ХІ Зьезд Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”. У залі паседжаньняў былі выява Пагоні і шмат нацыянальных Бел-Чырвона-Белых Сьцягоў. Далей...

30/8/2011 › Навіны

 


Зянон Пазьняк: НАПЕРАДЗЕ АДРАДЖЭНЬНЕ

(Даклад на ІХ Зьезьдзе Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і ХІ Зьезьдзе Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”)

Паважаныя дэлегаты Зьезду, паважаныя госьці, вітаю Вас на нашым Зьезьдзе, але найперш віншую Вас з 20-годдзем Незалежнасьці Беларусі!

Які б цяжкі час мы зараз не перажывалі, але Незалежнасьць ёсьць! Ёсьць дзяржава, ёсьць свой народны дом, а значыць ёсьць і будучыня, якая залежыць ад таго, як пакіруемся мы ў сваім доме, які мы навядзем у доме парадак. Далей...

30/8/2011 › Навіны

 


АБ НЕБЯСЬПЕЧНАСЬЦІ КІРУЮЧАГА РЭЖЫМУ

Фінансавы крызіс, які пачаўся ў Беларусі з пачатку 2011 года, не зьвязаны з агульным сусьветным фінансава-эканамічным крызісам. Ён выкліканы мэтанакіраванай палітыкай Расеі супраць Беларусі і справакаваны рэжымам Лукашэнкі. Далей...

30/8/2011 › Навіны

 


ЗВАРОТ да парлямантароў, урадаў, эканамічных структураў краін сьвету

У Рэспубліцы Беларусь усталяваны нелегітымная, недэмакратычная, чужая інтарэсам беларускага народу ўлада. Гэтая ўлада абслугоўвае свае ўласныя інтарэсы і інтарэсы кіруючых колаў Расейскай Фэдэрацыі. Далей...

30/8/2011 › Навіны

 


АБ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

Галоўным чыньнікам, які кансалідуе і стварае нацыю, ёсьць нацыянальная мова плюс памяць гісторыі. З усьведамленьнем важнасьці мовы ствараліся ўсе эўрапейскія нацыі. Далей...

30/8/2011 › Навіны

 


АБ НЕДАПУШЧЭНЬНІ ПАБУДОВЫ АТАМНАЙ ЭЛЕКТРАСТАНЦЫІ

Чарнобыльская катастрофа – вялікая трагедыя Беларусі, якая будзе нішчыць людзей стагоддзямі. Задача кожнай улады, грамадзтва і пакаленьня – запабегчы, зьменшыць чарнобыльскае разбурэньне. Далей...

30/8/2011 › Навіны

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2011
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024