Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Выступоўцы павіншавалі Зьезд з 20-годдзем вялікай перамогі беларускага народа – аднаўленьня дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі ў жніўні 1991 года. Апошнія 17 гадоў былі цёмным пэрыядам у нашай гісторыі. Антынацыянальная, бесчалавечная дыктатура нанесла ўдары па нашай культуры і цывілізацыі, абрабавала мільёны беларусаў. Але нельга апускаць рукі і здавацца на міласьць гвалтаўнікам-чужынцам. На працягу нашай гісторыі ім ня раз ужо здавалася, што ўдалося загнаць беларускі народ у магілу. Але беларусы ўздымаліся і гналі акупантаў прэч з сваёй зямлі ды пачыналі аднаўляць свой нацыянальны дом. Так і цяпер знойдуцца ў нашым народзе сілы, знойдуцца людзі, здольныя арганізаваць супраціў акупанцкаму злу. Актуальная задача нацыянальнага асьветніцтва – стварэньне паралельных беларускіх адукацыйных і культурніцкіх асяродкаў, якія б не былі падпарадкаваны разбуральнаму ўзьдзеяньню антыбеларускай, антыкультурніцкай палітыкі русіфікацыі. Перш за ўсё трэба працаваць з дзецьмі і моладдзю, і пачынаць гэтую працу трэба з беларускай адукацыі і самаадукацыі ў беларускіх сем’ях. Трэба сарваць пляны Масквы па вынішчэньню беларускага духоўнага і культурнага жыцьця. Усё больш людзей па ўсёй Беларусі разумеюць, што рэжым вядзе краіну да катастрофы і што гэтым працэсам кіруе імпэрская Масква. Важна, што людзі ўспомнілі: аб гэтых тэндэнцыях і гэтай небясьпецы Зянон Пазьняк і Беларускі Народны Фронт папярэджвалі ўжо даўно. На жаль, многім, “ня верылася” у беспэрспэктыўнасьць антыбеларускай дыктатуры, якая жыла хлусьлівымі абяцанкамі і абсурднымі антыэканамічнымі экспэрымэнтамі. Цяпер многія пераканаліся, што сапраўды жывуць у акупаванай краіне і што трэба нам пазбавіцца ад гэтай акупацыі. Дакладчыкі выказаліся па праблемах эканомікі, сацыяльнага і культурнага жыцьця нашай краіны. Дэлегаты распавялі таксама аб справах псэўдаапазыцыі, казалі, што беларусам у нацыянальна-вызвольнай барацьбе трэба спадзявацца толькі на свае сілы і народную салідарнасьць. Грантаўскія структуры і ненацыянальныя ўстановы псэўдаапазыцыі паказалі сваю несамастойнасьць і схільнасьць да карупцыі і фактычна дзейнічалі на карысьць Масквы і прамаскоўскага рэжыму. Дэлегаты абмеркавалі і прынялі Зварот да парлямантароў, урадаў, эканамічных структураў краін сьвету, а таксама рэзылюцыі Зьезду “Аб небясьпечнасьці кіруючага рэжыму”, “Аб беларускай мове” і “Аб недапушчэньні пабудовы Атамнай электрастанцыі ў Беларусі” (публікуюцца). Інфармацыйная камісія 27 жніўня 2011 г. 30/8/2011 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |