Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

У АПОШНІ ШЛЯХ ГАЛІНЫ СЯМДЗЯНАВАЙ

Яшчэ аднаго дэпутата Незалежнасьці страціла Рэспубліка Беларусь. Вельмі цяжка перажываць сьмерць паплечнікаў і равесьнікаў. Няма ўжо Ігара Гермянчука, Ігара Пырха, Яўгена Цумарава, цяпер вось — Галіны Сямдзянавай.

Гэта пракляты Чарнобыль зьбірае сьмяртэльнае жніва. Калі ўсе мы, фронтаўцы і дэпутаты Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, змагаліся за праўду пра Чарнобыль і за ўратаваньне беларусаў ад радыяцыі, мы супрацоўнічалі з навукоўцамі, разьбіраліся ў працэсах і ў біяфізіцы нашай бяды. Тады казалі пра будучыя вынікі нішчэньня кожнага ізатопу, пра атаку плутонія праз 20 гадоў. І вось ужо паганскі дэман цемры выстрэльвае ў нашае сэрца… – Скалабан, Сіліцкі, Сямдзянава… Стрэл імгненны і хуткая сьмерць.

Шкада, што Галіна пайшла без пары, не дажыла да сьвітаньня, калі канае цемра і над Беларусяй засьвеціцца новы дзень. Гэты дзень ужо йдзе. Ён стукае ў нашыя дзьверы.

Апошні раз я бачыўся з Сямдзянавай у восені 2009 года, калі мы, дэпутаты Апазыцыі БНФ, сабраліся ў Вільні, усьведамляючы як нішчыць нашую справу жыцьця акупацыйны рэжым. Мы гаварылі пра абарону Незалежнасьці, гісторыі і култьуры, ды пра нашае братэрства, якое мусіць быць над падзеламі.

Галіна Сямдзянава была асобай сумленнай і прынцыповай з цьвёрдым характарам і праніклівым розумам. Мы ведалі, што ў тактычных кантактах з нашымі палітычнымі праціўнікамі яе не спалохаюць, ня скруцяць, не ўгавораць і не ашукаюць.

Сямдзянава была з сям’і ваенных, член КПСС, украінка. Пошукі праўды, прыстойнасьці і справядлівасьці прывялі яе ў дэпутацкую Апазыцыю БНФ. Яна пакінула кампартыю, успрыняла ідэалёгію і пазыцыю Фронта, стала гаварыць па-беларуску, намэнклятура асьцерагалася яе як беларускай нацыяналісткі. Тады быў пераломны час, калі людзі выбіралі шлях. Галіна Сямдзянава выбрала наш шлях – шлях змаганьня за праўду, за справядлівасьць, за дэмакратыю і волю, за незалежнасьць Беларусі, шлях пакутны, шлях цяжкі, шлях вечны…

Дзякуй, Галіна Георгіеўна. Дзякуй.
Вечная памяць.

19 верасьня 2011 г. Зянон Пазьняк

19/9/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2011
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024