Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

АНТЫБЕЛАРУСКІ РЭЖЫМ ВЯДЗЕ КРАІНУ ДА ГОЛАДУ

Выступаючы на афіцыёзных “дажынках” у Маладэчне 30 верасьня, Лукашэнка заявіў сярод іншага: “Мы часто говорим, что продовольственная безопасность государства - это краеугольный камень независимости. И события последнего времени подтверждают эту истину. Продовольствие приобретает важнейший стратегический статус. Скажу прямо: достоинство нации, самоуважение народа, реальный суверенитет страны немыслимы без самообеспечения продовольствием”. Пра якія гэта “событія последнего времені” згадаў узурпатар прэзыдэнцкай улады?

А ў апошнія месяцы ў нашай краіне сапраўды пачалі адбывацца “событія”. Нават асобы, не прызвычаяныя думаць і разважаць, дадумаліся, што гэтыя “событія” не стыхійныя, а вельмі рацыянальна кіруемыя. Адкрытыя, неіснуючыя межы з дзікай Расеяй паспрыялі набегам вечна галоднай арды з суседняй імпэрыі на беларускія гарады і мястэчкі. Расейцы вымяталі і вымятаюць усё з паліцаў нашых крамаў. Яны карыстаюцца падзеньнем беларускага рубля і шалёнай розьніцай у цэнах. Пры гэтым многія з “ардынцаў” куражацца, сьмяюцца з “пакорлівых і ціхіх белоруссов”. Самыя шчырыя зь іх заяўляюць: “Скоро вы нам, бульбаші, пріслужівать будете. Мы вам покажем…” У шэрагу месцаў беларусы і беларускі знайшлі спосаб заткнуць раты імпэрскім нахабнікам. Паўсюднай стала практыка прыхоўваньня тавараў і харчоў пад прылавак пры набліжэньні арды.

Але палітыка прамаскоўскага рэжыму ўжо нанесла моцныя ўдары па нашай эканоміцы і бізнэсу. Даступныя раней харчовыя тавары сталі недаступнымі для бальшыні беларускіх сем’яў. Многія з тавараў грунтоўна зьніклі. Вядома, што ўраджай тут ні пры чым. Рэжым вывозіць прадукты харчаваньня фурамі і эшалёнамі ў бок Расеі. Самы расейцы скупляюць беларускую прадукцыю непасрэдна ў калгасах, загружаючы ў свае фуры якасныя беларускія харчы. Тым часам стала вядома пра “событія” у самой Расеі. Раней у шэрагу рэгіёнаў РФ (асабліва там, дзе насельнцтва працавала на адным вялікім прадпрыемстве, якое пры пуцінізме-медведевізме “ляснула” і закрылася) людзі пачалі адлоўліваць і есьці катоў і сабак. Гэта прайшло незаўважаным для расейскага грамадзтва ў цэлым. Цяпер стала вядома, што маскоўскі ўрад загадаў адчыніць вялізныя склады НЗ (“недатыкальнага стратэгічнага запасу”), якія існуюць у кожнай дзяржаве на выпадак вайны. У Расеі без вайны пачало рэзка не ставаць харчаваньня. Не адчыніўшы склады, Крэмль рызыкаваў бы ўжо зараз наканаваць цэлыя рэгіёны на галадамор. Грошай на закупку харчаваньня на Захадзе няма (яны скрадзеныя крамлёўскай мафіяй і знаходзяцца на рахунках у заходніх банках). Невыпадковай, такім чынам, ёсьць інтэнсіфікацыя вывазу беларускай харчовай прадукцыі ў Расею. Але як бачым, чорны правал у вялізнай Расеі настолькі каласальны, што ніякой працавітай Беларусі не хапае, каб спатоліць дзесяткі мільёнаў “дорогіх россіян”. Але акупацыйны лукашыстоўскі рэжым працягвае вывозіць дарма або за бясцэнь плён працы нашага народу.

Яшчэ ў Маладэчне ўзурпатар заявіў: “Будем с хлебом…” Многія беларусы ўжо заўважылі: што ні скажа эманацыя сатаны, тое адбудзецца з дакладнасьцю да наадварот. Такая ёсьць прырода гэтай улады і яе начальніка.

Выратаваць нашу краіну ад бедства можа толькі ліквідацыя марыянэткавага прамаскоўскага рэжыму. Вырашэньне праблемы можа быць толькі палітычным.

Юрка Марозаў

1/10/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2011
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024