Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЯК ФІНСКІ НАРОД БАРАНІЎСЯ АД МАСКВЫ

(частка 1)

“Принимай нас, Суоми-красавица!..”
(З савецкай маршавай песьні 1939-га года)
Фінляндыя сам-насам з сьмяротнай пагрозай –
велічная, узьнёслая Фінляндыя – дэманструе,
на што здольныя вольныя людзі.
(Уінстан Чэрчыль, студзень 1940-га года)

Так званая Зімовая вайна 1939-40 гадоў была па сутнасьці лакальным фрагмэнтам Другой сусьветнай вайны. На працягу пасьляваенных дзесяцігоддзяў маскоўская гістарыяграфія і прапаганда сьцьвярджалі, што “вайна для савецкага народа пачалася 22 чэрвеня 1941 года”. Фальшывасьць гэтага тэзісу абвяргалі, аднак, гістарычныя факты і расповеды вэтэранаў. Масква, падзяліўшы Эўропу (і сьвет) з гітлерскай Нямеччынай у жніўні 1939 года паводле Пакту Молатава-Рыбэнтропа (Сталіна-Гітлера), разам з Гітлерам напала на сувэрэнныя краіны і распачала агрэсіўны захоп чужых тэрыторыяў і багацьцяў. Тое, што 22 чэрвеня 41-га Гітлер апярэдзіў свайго вернага сябра і супольніка па міжнародным бандытызме і ўдарыў па саветах, якія рыхтаваліся ўдарыць па Гітлеру, не мяняе сутнасьці зьявы: дзьве чалавеканенавісьніцкія сістэмы – фашыстоўска-нямецкая і камуністычна-маскоўская – разам зьнішчалі людзей і цывілізацыю. Іхнай агрэсіі супрацьпаставіліся народы.

У 1939-40 гг. апошнімі бастыёнамі супраціву заставаліся дзьве краіны. Пасьля трыюмфальнага нямецкага бліц-крыгу (маланкавай вайны) на Захадзе толькі Брытанія не здавалася трыюмфатарам і баранілася ў, здавалася б, безнадзейнай сытуацыі. Савецкі Drang nach Westen (Паход на Захад) спыніла і разграміла маленькая па тэрыторыі, насельніцтву і рэсурсах, але вялікая духам Фінляндыя. З гэтых лакальных народных перамогаў распачалася вялікая Перамога над фашызмам як у берлінскай, так і ў маскоўскай рэдакцыі.

Фінскі народ, як і народ беларускі, апынуўся паміж Сцылай і Харыбдай гэтых двух фашызмаў. Фіны не здаліся на літасьць агрэсару. Палітычнае кіраўніцтва, армія і народныя масы ўступілі ў няроўны бой з чужынцамі. Гэтае змаганьне і праз дзесяцігоддзі ўражвае сваім драматызмам. Фіны паказалі ўсяму сьвету, што маскоўскай ардзе можна эфэктыўна супраціўляцца, можна перамагаць яе і гнаць яе з сваёй зямлі. Гэта ёсьць вялікі прыклад для ўсіх народаў, якія цяпер змагаюцца з Масквой за сваю волю і незалежнасьць.

Перадгісторыя

Аляксандр Пушкін невыпадкова напісаў у сваёй паэме “Медны вершнік” пра месца, на якім Пётр І пабудаваў свой Санкт-Пецярбург: “Приют убогого чухонца..” Чухонцамі (“чухной”) расейцы здаўна грэбліва называлі фінскія плямёны, частку зь якіх яны асімілявалі і зьнішчылі. Пётр Шалёны вызначыў месца для новай імпэрскай сталіцы на чужой, захопленай тэрыторыі, на багністай зямлі, што спрадвеку належала фінам. На працягу стагоддзяў Фінляндскае княства жыло ў складзе каралеўства Швэцыі. Але народ захоўваў і разьвіваў сваю культуру і мову, не раствараўся ў стыхіі швэдскага вялікадзяржаўя.

Калі пачалася пятроўская экспансія на поўнач і захад (“открывание окна в Европу”), фінскі народ быў адной з першых ахвяраў агрэсараў. На працягу 18-га стагоддзя расейскія войскі падчас швэдска-расейскіх войнаў некалькі разоў захоплівалі, палілі і разрабоўвалі фінскія абшары і сталіцу Гэльсінкі. На пачатку 19-га ст. разгарнулася новая старонка гісторыі народа. У выніку вайны 1808-09 гг. Расея захапіла ў Швэцыі і анэксавала тэрыторыю Фінляндыі. Вырашальным фактарам расейскай перамогі была нерашучасьць і нават баязьлівасьць швэдскіх генэралаў, якія сьпяшаліся адступаць без бою, квола і неахвотна дзейнічалі супраць агрэсараў. Родную зямлю мужна баранілі фінскія партызанскія атрады, якія сапраўды змагаліся за радзіму. Менавіта тады эфэктыўнасьць партызанскай тактыкі ацанілі на практыцы будучыя расейскія дзеячы вайны 1812 года, якія прымянілі партызанскія мэтады супраць арміі Напалеёна.

Расейскі цар Аляксандр І дазволіў Фінляндыі палітычную і культурную аўтаномію, самую значную ў межах расейскай імпэрыі. Краіна атрымала даволі лібэральную канстытуцыю, дзяржаўны статус нацыянальнай мовы (які пэрыядычна парушалі палітыкай русіфікацыі акупанцкія ўлады), аўтаномную банкаўскую і юрыдычную сістэмы. На расейска-фінскай мяжы дзейнічала мытня і ахова (ад якіх, паводле міфаў, некалькі разоў пасьпяхова ўцякаў Ленін). Фінаў ня бралі ў войска. Але многія фіны ўключаліся ў імпэрскае жыцьцё, пасьпяхова працавалі ў царскай адміністрацыі і служылі ў расейскім войску. З 1810 па 1917 год Фінляндыя дала царскай арміі 400 генэралаў і адміралаў. Самым знакамітым зь іх стаў герой руска-японскай і І Сусветнай войнаў генэрал Густаў Манэргейм.

Наша Цётка ва “Успамінах з паездкі ў Фінляндыю” (1914) пакінула нам прачулыя радкі:
“Фін, гледзячы ў дны сваіх чыстых азёраў, на сьветлае блакітнае неба, няве сьніў аб долі лепшай: у казкі, песьні ўплятаў сваю мінуўшчыну, слаўных дзядоў сваіх рыцараў, песьціў несьмяртэльнымі ўспамінамі ў сваіх сэрцах. Гадоў сорак таму назад уся інтэлігенцыя сьмяялася, як над нечым дзяціным, нязграбным і вельмі незразумелым, над старадаўняй фінскай мовай. Але сыны фінскага народа, дабіўшыся да сьвятынь высшай школы, дастаўшы высшую навуку, сказалі: не! Мы не дзеля таго дабіваліся аб сухім хлебе і вадзе, каб потым вам, паны, яе прадаваць за срэбнікі Юды! Мы – сыны мужыцкага народа, мы – унукі дзедаў – рыцараў-хлебаробаў, каторыя адкладалі саху набок, пакідалі дзетак галодных, хапалі за меч і баранілі перад шведамі незалежнасьць свае роднае старонкі: аб іх сьведчаць нашы цьвёрдыя скалы, аб іх пяюць нашыя народныя песьні. Мы праўнукі іх, мы з народу і застанёмся з народам!”

Як мудрае прадказаньне будучыні гучаць Цётчыны словы: “І ніякая сіла перарабіць цяпер фінскі народ на іншы капыл – ужо не здолее, бо сьвядомасьць народа, культурнасьць яго стаяць вышэй усякай сілы”.

Апошні расейскі цар Мікалай ІІ узмацніў прыгнёт фінскага народу. “Святый, равноапостольный” прызначыў генэрал-губэрнатарам Фінляндыі агрэсіўнага і абмежаванага русіфікатара Бобрыкава, які ўзяўся душыць усе нацыянальныя праявы народу. Упершыню адміністрацыя паспрабавала забіраць фінаў у царскае войска, была ўведзена строгая цэнзура на прэсу і творчасьць фінскіх мастакоў і інтэлектуалаў. Было нават забаронена выконваць творы вялікага кампазытара і патрыёта Яна Сібэліюса. Гэтыя дзеяньні, аднак, не напалохалі фінаў, а, наадварот, паспрыялі салідарызацыі змагарных элітаў і народа. Рэвалюцыя 1904-05 гадоў ахапіла і Фінляндыю. Малады нацыяналіст застрэліў Бобрыкава на ганку Сэната ў Гэльсінках. Царская “Ахранка” узмацніла рэпрэсіі.

Менавіта ў тыя часы фармавалася філасофія нацыянальнага выжываньня ў суседстве з магутнымі суседзямі. Адным зь яе важных пастулатаў быў наступны: вораг майго ворага ёсьць маім прыяцелем. Калі пачалася І Сусьветная вайна, дзьве тысячы фінаў падаліся ў Нямеччыну. Яны шукалі там баявой вывучкі і ваеннага досьведу. З нацыяналістаў было сфармавана славутае ў бітвах фінскае фармаваньне, якое ваявала пад крыптонімам “27-мы прускі егерскі батальён”. Менавіта вэтэраны гэтага фармаваньня сталі вайсковай элітай, што вызначылася падчас Грамадзянскай вайны 1918 г. і ў Зімовай вайне 1939-40 гг.

Фінскія патрыёты ў сваіх праграмах нават не разглядалі пытаньня аўтаноміі ў складзе Расеі. Уся іхная дзейнасьць была ськіравана на дасягненьне дзяржаўнай незалежнасьці радзімы. І фіны не згубілі адпаведны момант. Ужо праз тыдзень пасьля захопу ўлады ў Петраградзе бальшавікамі-ленінцамі, 15 лістапада 1917 года парлямант Фінляндыі заявіў, што прымае на сябе поўную адказнасьць за ўнутраную і зьнешнюю палітыку. Бальшавіцкая сістэма была яшчэ дастаткова слабой і не магла дазволіць сябе адкрытай інвазіі ў суседнюю краіну. Ленін быў вымушаны задэклараваць прызнаньне незалежнасьці Фінляндыі. Цікава, што з гэтай дэкларацыяй ЦК ВКП (б) паслаў у Гэльсінкі таварыша Сталіна. Тандэм “двух важдзей” быў першым злавесным знакам будучых савецка-фінскіх адносінаў.

Бальшавіцкая агітацыя, як і паўсюль, сваімі прыгожымі абяцанкамі знайшла водгук у часткі фінскага грамадзтва. Сытуацыю абвастрала прысутнасьць 40 тысячаў расейскага войска на тэрыторыі краіны, якое забясьпечыла зброяй і падтрымала чырвоных. Мясцовыя камуністы, незадаволеныя рабочыя і сяляне ўтварылі Чырвоную гвардыю. Ваяўнічае крыло арыстакратыі і буржуазіі, а таксама нацыяналісты сфармавалі Белую гвардыю. Яе галоўнакамандуючым стаў генэрал Густаў Манэргейм, які нядаўна вярнуўся з Расеі.
Чырвоныя пры падтрымцы тайна пасланых у Фінляндыю бальшавіцкіх атрадаў (да 20 тысячаў штыкоў) імпэтна распачалі грамадзянскую вайну. Яны захапілі сталіцу, буйнейшыя прамысловыя цэнтры Віпуры, Турку і Тампэрэ і ўжо трубілі пра “перамогу над класавым ворагам”. Але Манэргейм з уласьцівым яму халодным спакоем накапліваў сілы і рыхтаваў контрнаступ. У адрозьненьні ад бальшыні фінскіх палітыкаў і вайскоўцаў, ён выступаў супраць ўмяшаньня кайзэраўскай Нямеччыны ў фінскі ўнутраны канфлікт і заяўляў, што дастаткова будзе патрыятычных сілаў для разгрому чырвоных. Але немцы ўсё ж высадзіліся дэсантам на фінскі бераг і далучыліся да Белай гвардыі. Пасьля лютых баёў у Тампэрэ чырвоныя былі зломлены і пачалі адступаць-уцякаць за савецкую мяжу (там бальшыня зь іх была зьнішчана падчас Вялікага тэрору 1936-38 гадоў). Пераможцы жорстка расправіліся з мясцовымі бальшавікамі. Манэргейм ня меў непасрэднага дачыненьня да палітычных рэпрэсіяў, але левыя ўсё наступныя гады не пераставалі называць яго “крывавым катам рабочага класу”.
На працягу 20 міжваенных гадоў незалежная Фінляндыя дасягнула высокіх паказчыкаў у прамысловасьці і сельскай гаспадарцы. Пераадолеўшы шэраг унутраных канфліктаў, кіраўніцтва краіны здолела дасягнуць сацыяльную стабільнасьць. Тым з савецкіх людзей, якім удавалася ўцячы ў Суомі праз мяжу, краіна здавалася “раем нябесным на зямлі”.

Валеры Буйвал

(Працяг будзе)

23/10/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2011
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024