Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗЬБЯДНЕНЬНЕ І КРЫМІНАЛ

У Менску 20 кастрычніка выступіў перад журналістамі міністар гандлю РБ В. Чаканаў. Сярод іншага ён заявіў: “У Беларусі назіраецца некаторы спад пакупніцкай здольнасьці па харчовых таварах…” Выраз, выкананы ў бюракратычна-эзопаўскім стылі, на простай, чалавечай мове азначае, што бальшыня беларусаў ня могуць сябе дазволіць купляць дастаткова ежы, каб фізычна паўнавартасна існаваць. Людзі топчуцца каля паліцаў харчовых крамаў, як перад вітрынамі з музэйнымі экспанатамі і перажываюць выключна зрокавыя ўражаньні ад харчоў. Выходзячы з пустымі рукамі або з мінімумам пакупак, пажылыя людзі пытаюцца ў прадаўцоў: “А пэнсіянэрам на што-небудзь ёсьць скідкі?” Ім адказваюць: “Толькі шакаладкі”. Старыя трасуць галовамі і часам уголас праклінаюць рэжым і яго галоўнага начальніка.

Асартымэнт харчовых тавараў рэзка звузіўся. У асноўным гэта прадукцыя, вырабленая ў чарнобыльскіх раёнах. Чыстую харчовую прадукцыю рэжым працягвае пасылаць эшалонамі ў Маскву. Працягвае вывозіць харчы з нашай краіны і стракатая расейская арда, якая штодня ўрываецца на нашу зямлю праз адкрытую мяжу з Расеяй.

Другая хваля дэвальвацыі беларускага рубля, абвешчаная 20 кастрычніка, яшчэ не накрыла наша грамадзтва. Але, мяркуем, што ў бліжэйшыя дні стане зразумелым, што ўсё гэта значыць і наколькі разбуральнымі ёсьць вынікі чарговай антынароднай “рэформы”, наладжанай рэжымам.

Першымі статыстычнымі ахвярамі ўсеагульнага (“усенароднага”) зьбядненьня грамадзтва сталі менавіта пажылыя людзі, у асноўным жанчыны, якіх ёсьць большасьць сярод пэнсінэраў. На гэтай сацыяльнай катэгорыі спэцыялізуюцца невялікія крымінальныя групоўкі, а таксама крымінальныя-самотнікі. Пікам іхнай крымінальнай дзейнасьці зьяўляецца сярэдзіна месяца, калі пэнсіянэры прыходзяць у паштовыя аддзяленьні па пэнсію. Першы крымінальнік адсочвае патэйнцыйную ахвяру і “вядзе” яе да наступнага крымінальніка/крымінальніцы. Калі старыя ідуць з атрыманымі грашыма ў аптэку або краму, то можна лічыць, што грошы ў іх абавязкава будуць скрадзены. Стоячы перад паліцай або ў чарзе па тавар, яны становяцца безабароннымі. Вопытныя “шчыпачы” у імгненьне вока выцягваюць пачак грошай з сумак старых. Калі тыя скардзяцца атачэньню на сваё няшчасьце, то людзі спачуваюць ім і кажуць: вельмі добра, што ня ўдарылі па галаве і не адабралі грошы прымусам, не забілі і не скалечылі…

Як правіла, самотныя крымінальнікі (сярод іх ёсьць падлеткі па 13-15 гадоў) нападаюць ззаду на пажылых, якія шпацыруюць у паркавай зоне або на пустой вуліцы. Яны вырываюць з рук пэнсіянэраў сумкі і ўцякаюць, затуліўшы твар капюшонам курткі. Добра, калі чалавек выходзіць з прыгоды толькі з псіхічным стрэсам, без фізычных траўмаў.

Гэтыя дзікія зьявы паступова становяцца звычайнымі ў сталіцы, а таксама ў беларускіх гарадах і мястэчках. Зразумела, што такая крымінальная дзейнасьць існуе і ў цывілізаваных краінах. Але там паліцыя прынамсі нешта робіць (часам вельмі эфэктыўна) для аховы грамадзянаў і барацьбы супраць бандытаў. Там нават наладжваюцца аблавы і засады ў месцах, дзе адбываюцца напады на пажылых людзей. Палісманы ўдаюць пэнсіянэраў, ідуць, кульгаючы і г.д. Калі на іх нападаюць крымінальнікі, то справа прымае для бандытаў нечаканы абарот… Рэжымная міліцыя ў Беларусі, як бачым, занятая “больш сур’ёзнымі справамі”. Яна цэлымі палкамі стаіць на абароне антынароднай хунты і не дае рады ў барацьбе з крыміналам, які становіцца ўсё больш нахабным і беспакараным.

Сацыяльны правал, наладжаны лукашызмам, становіцца бядой усяго беларускага грамадзтва.

Янка Базыль

23/10/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2011
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024