Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон ПАЗЬНЯК: “ГАНІ БЫКОЎ! ВЯРНЕЦЦА ДОЛЯ!” З усіх ціскаў і зьняваг асобы, на якія прышлося мне наглядзецца за сваё жыцьцё, ці ні найбольшую агіду выклікае хамскі зьдзек цёмных людзей з творчага чалавека, з таленту мастака. Талент – гэта дар Божы, а мастак ёсьць падарунак народу і ўсім людзям; такое трэба цаніць, і нават аберагаць. Тыя, хто праводзілі антынародную палітыку, генацыд, этнацыд, тыя ў першую чаргу стараліся заткнуць рот (вочы, вушы, душу) людзям таленавітым, творчым і адукаваным, а то і зьнішчыць іх фізычна. Напісаць гэтыя радкі мяне вымусіла сытуацыя, якая ўзьнікла вакол асобы вядомага музыкі і выканаўцы Сяргея Міхалка. Што здарылася, чаму раптам музычны гурт “Ляпісаў”, які буфонна плаваў недзе далёка за абсягам беларускай культуры, апынуўся ў чорным сьпісе антыбеларускага рэжыму, а ягоным кіраўніком зацікавілася рэпрэсіўная пракуратура? Прычына ляжыць на паверхні. Гурт стаў выходзіць на дарогу сур’ёзнага нацыянальнага мастацтва і за апошні год стварыў шэраг высокакласных твораў, а ягоны кіраўнік Сяргей Міхалок, які раней пацяшаў публіку сваімі анархічна-бурлескнымі маналогамі, выявіў цяпер неардынарныя якасьці асобы і творчага патрыятычнага (беларускага) думаньня. І гэта, відаць, сур’ёзна. І гэта, відаць, зразумелі дарадцы цемры, што сядзяць у Менску. Пра апошнія творчыя здабыткі гэтай музычнай групы і новы паварот у творчасьці, спадзяюся, нехта напіша. Я не прыхільнік і не аматар такой музыкі (року). Але творчы ўзьлёт не залежыць ад жанру, стылю і накірунку. Ён узьдзейнічае ўнівэрсальна. Гэтая ўнівэрсальнасьць у мастацтве дасягаецца тады, калі яно ў эстэтычнай форме выяўляе перажываньні чалавечага духу на прыкладзе чалавечага лёсу. І вышэйшай ступені такой формулы адпавядаюць творы, дзе праз лёсы чалавечыя выяўляюцца лёсы народныя. У творчасьці спадара Міхалка ўжо ёсьць твор, які набліжаецца да такіх азначэньняў. Гэта знакамітая ўжо песьня і кампазыцыя “Грай!”. Сацыяльна-метафізычная сутнасьць таго, што адбываецца ў Беларусі, выяўлена мовай мастацтва ёмка, вобразна і дакладна: “Напілісь быкі, Тут выкарыстана зразумелая беларусу (і клясычная ў літаратуры) народная алегорыя цёмнай разбуральнай сілы ў вобразе чарады агрэсіўных жывёлін. У 50-х гадах мінулага стагоддзя такую фабулу і алегорыю ў тэатры дасканала скарыстаў Эжэн Іянэску (яго знакамітая п’еса “Насарог”). У Міхалка — па Айчыне скачуць “шэрыя быкі”. Па прынцыпах клясычнай эстэтыкі ў гэтым творы гарманічна дапасаваныя ўсе складнікі: вобразная ідэалёгія (зьмест) і сюжэт (тэкст), музыка і аранжыроўка, кампазыцыя, стыль і выкананьне (у тым ліку і гучаньне інструмэнтаў – сінтэзацыя дуды). Добра ўплывае на ўспрыняцьце моцная аптымістычная энэргетыка сьпяваньня і энэргічны рытм, дзе кульмінацыяй зьяўляецца рэфрэн: “Грай! На гэтым моцным апошнім радку песьня, як бы трохі нечакана, абрываецца, і мэлёдыя заканчваецца доўгай кодай з гучаньнем дуды (відаць, праз сурдзінку). Выдатная акцэнтацыя і завяршэньне. Спадар Міхалок стварыў твор, які ўвойдзе ў скарбонку беларускай сучаснай музыкі. Тым часам рэальныя (палітычныя) “шэрыя быкі”, што топчуць Радзіму, адчулі ягоны беларускі патэнцыял і заблякавалі выступы мастака ў Беларусі, фактычна, выкінулі яго з Айчыны на творчае паміраньне. А ён узьняўся — і засьпяваў беларускім голасам. Шлях беларускага нацыянальнага мастацтва, на які ступае спадар Міхалок, вядзе да вяршынь і творчага ўзьлёту. Ён (гэты біты шлях) ужо шматкроць адмераны і пройдзены іншымі. Але ток яго не пасыпаны ружамі. Гэта надзвычай цяжкі шлях у нашых умовах. Мастак, магчыма, нават не ўяўляе, якія пачвары – нянавісьць і здрада – вылезуць на яго, калі ён пойдзе па гэтай дарозе. Ня буду тут выказваць сваіх меркаваньняў. Думаю, яны непатрэбныя, тым больш, што спадар Міхалок добра разумее, што ў змаганьні з “шэрымі быкамі” – усё ёсьць палітыка: і мова, і песьня, і мараль, і адзеньне, і думкі, і словы, і нават простая прыналежнасьць да добрага свайго народу – усё стала палітыкай. Нельга даказваць гонару свайго на зборышчы дрэняў. Той, хто ігнараваў гэта, — рабіў фатальную памылку. Мастацтва – гэта хараство. Але для цемры, што нішчыць сьвятло, — гэта палітыка. Стаць апалітычным тут ня ўдасца. У такіх абставінах у беларускага мастацтва ёсьць толькі два шляхі. Першы – лёгкі, але нікчэмны: адмовіцца ад роднай мовы, забыцца пра годнасьць, гонар, талент і прызначэньне – сьпяваць “слушай батьку”. Другі шлях – годны, але цяжкі: змагацца, зьберагчы свой талент і пакліканьне, вярнуцца ў пачатак, ушанаваць свой народ, яго мову і праўду, і калі паўстане выбар – лепей стацца выгнаньнікам, чым зрабіцца “насарогам”, “быком” і — страціць душу. Творца мусіць застацца творцам і чалавекам сваёй зямлі. “Гані быкоў! Вярнецца доля!” У гэтым сэнсе спадар Міхалок — татуяваны анархіст, увесь ў наколках, што ўдаваў з сябе блазна, — чалавек зь нялёгкім мінулым, які ўзьняўся, адбіўся ад самага дна, які зьбярог свой розум, талент, сумленьне і гонар, ён якраз аказаўся больш надзейнай і вартай павагі асобай, чым тыя, што былі на Парнасе і — спусьціліся ў стойла “быкоў”. Ва ўсіх беларусаў цяпер адна перашкода – цемра, здрада і нянавісьць у адной асобе, што засела на троне. І жыць так далей, цярпець — стае немагчыма. 18 кастрычніка 2011 г. Зянон ПАЗЬНЯК 23/10/2011 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |