Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Паважаныя землякі, дарагія беларусы! У пачатку 90-х гадоў па ініцыятыве дэпутатаў Апазыцыі Беларускага Народнага Фронту Вярхоўны Савет зацьвердзіў Дзяды як дзяржаўнае сьвята – Дзень памяці. Гэта было разумнае і правільнае рашэньне. Сьвядомасьць і дух нацыі абапіраюцца на культуру і гісторыю. Адзначэньне Дзядоў накіроўвае думаньне людзей у гістарызм свайго быцьця на сваёй зямлі, у падзеі, справы і дасягненьні продкаў. Для нас, беларусаў, гэта тым больш істотна, што мы зьяўляемся нашчадкамі найвялікшай гістарычнай культуры, і ня проста культуры, а цэлай культурнай цывілізацыі Вялікага Княства Літоўскага. Дзьвесьце гадоў расейскай акупацыі і цяперашняя ўнутраная акупацыя антыбеларускай цемры наглядна паказалі, што нішчыцелі Беларусі заўсёды імкнуліся сістэмна разбурыць нашу гістарычную памяць, апаганіць гісторыю, сфальсіфікаваць гераічную і культурную справу пакаленьняў. Рэжым цемры яшчэ ў 90-х гадах ліквідаваў дзяржаўнае сьвята Памяці продкаў. Але, бачыце, яно жыве, незалежна ад варварства нішчыцеляў. І будзе жыць, пакуль жывем усе мы, беларусы! Пакуль памятаем нашых бацькоў, дзядоў і народны пачатак. Шануйма гэтае сьвята Дзядоў моцна. У ім адбітак нашага існаваньня. Цяпер шмат хто ўбачыў тое, што было ад пачатку, – прамаскоўскі рэжым вядзе адкрытую палітычную вайну зь беларускім народам. Гэта не навіна ў нашай гісторыі. Тут ёсьць над чым задумацца. Як сьведчыць гісторыя, вусатыя твары дыктатуры з усходу і захаду думалі і рабілі аднолькава, і прыходзілі да аднолькавага чыну – да генацыду, да злачынства супроць чалавецтва. Нягледзячы на тое, што цяпер шмат хто зь людзей скарыліся цемры, беларусы яшчэ маюць шанц не дапусьціць чарговага злачынства над сабой і народам. Зарукай гэтаму павінна стаць нашая народная памяць, культура і беларуская салідарнасьць супраць дзеяньняў зла. Слава нашым Дзядам, нашым людзям і вялікім продкам! 2/11/2011 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |