Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

РЭЖЫМНАЯ ПРАВАКАЦЫЯ Ў ЛОШЫЦЫ

6 лістапада падчас жалобнага мітынгу ў Лошыцкім Яры, арганізаванага Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыяй – БНФ, рэжымныя структуры (пераапранутыя ў цывільнае асобы) зьдзейсьнілі хуліганскую правакацыю. Калі людзі сабраліся вакол Лошыцкага Крыжа і слухалі выступы, невядомы чалавек у цывільнай вопратцы моцна ўдарыў сваёй відэакамэрай ззаду па галаве сп. Уладзімера Юхо, сябру Сойму Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Правакатар пакінуў месца злачынства, прысутная міліцыя яго не затрымлівала.

Але пасьля заканчэньня мітынгу, калі людзі пайшлі да прыпынкаў грамадзкага транспарту, яны заўважылі, што за сп. Юхо ідуць асобы ў цывільным. Непадалёк ад Палаца культуры Камвольнага камбінату двое зь іх схапілі сп. Юхо за рукі і запатрабавалі ісьці за імі. Беларусы запатрабавалі, каб яны прад’явілі свае пасьведчаньні. Адзін з “цывільных” паказаў картку, на якой было напісана, што ён з міліцыі. Але ні прозьвішча, ні званьня на картцы не было. Фотаздымак прадстаўляў гэтую асобу апранутай, не ва ўніформу з пагонамі, а ў швэдар. Гэтыя двое затрымалі і зьвялі сп. Юхо ў сваю машыну і павезьлі яго ў невядомым накірунку. На тэлефонныя запыты кіраўніцтва КХП-БНФ аб месцазнаходжаньні сп. Юхо да дзяжурнага міліцыі па г. Менску быў адказ, што “такога грамадзяніна да іх не паступала”.

Трэба адзначыць, што прадстаўнікі рэжымных службаў (як можна было зразумець), якія сачылі за шэсьцем і мітынгам, былі ў цывільным, ня мелі ніякіх бэйджаў. Гэта спрыяла правядзеньню правакацыі.

Інфармацыйная камісія
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Пратыі – БНФ

6 лістапада 2011 г.

7/11/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2011
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024