Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
КАРЫСЬЦІ АД АЭС НЯ БУДЗЕ, А ТОЛЬКІ РЫЗЫКА І НЕБЯСЬПЕКА 15 верасьня 2011 года А. Лукашэнка падпісаў указ № 418 «Аб разьмяшчэньні і праектаваньні атамнай электрастанцыі ў Рэспубліцы Беларусь». З гэтай нагоды некаторыя беларускія эколагі зьвярнуліся да прэзідэнта Расіі Д. Мядзьведзева, каб той адмовіўся ад фінансаваньня будаўніцтва беларускай АЭС і спыніў удзел Расеі ў гэтым праекце. Занепакоенасьць беларускіх эколагаў безумоўна абгрунтаваная і шчырая. Яны добра разумеюць магчымыя і вельмі верагодныя наступствы апантанага імкненьня рэжыму, насуперак здароваму сэнсу і нацыянальным інтарэсам беларускага народа, пабудаваць па сумніўнай расійскай тэхналогіі ў сейсмічна неспакойнай зоне такі небяспечны аб’ект, якім зьяўляецца АЭС. Думаю, што большасьць беларсаў, якія зь вялікімі стратамі перажываюць наступствы катастрофы, што адбылася на Чарнобыльскай АЭС, пабудаванай па расейскім праекце, таксама занепакоены ўпартасьцю рэжыму. Толькі не варта прасіць літасьці ні ў беларускага, ні ў расейскага рэжымаў, бо гэта іх узгодненае сумесна прынятае рашэньне. І ў гэтым сэнсе экалагічная бясьпека, ці нацыянальныя інтарэсы беларускага народа іх зусім не цікавяць. Такая ўжо прырода абодвух рэжымаў. Нарвегія, якая была трэцяй краінай у сьвеце, што пасьпяхова запачаткавала досьледны ядзерны рэактар (пасьля ЗША і СССР), хоць і праводзіць ядзерныя дасьледваньні, але ядзерную энэргетыку як галіну прамысловасьці вырашыла не разьвіваць. У Аўстрыі і Італіі адмовіліся ад атамнай энергетыкі пасьля ўсенароднага абмеркаваньня (нацыянальныя рэферэндумы). У Аўстрыі поўнасьцю гатовы рэактар так і не быў уведзены ў эксплуатацыю, а Італія на працягу года пасьля рэферэндума закрыла ўсе свае АЭС. Паступова адмаўляюцца ад ядзернай энергетыкі і іншыя краіны (Бельгія, Нідэрлянды). У сваім апошнім пасланьні да беларускага народа і нацыянальнага сходу А. Лукашэнка заявіў: “Я прыняў рашэньне будаваць АЭС, я нясу за гэта адказнасьць”. Па словах А. Лукашэнкі, “атамная электрастанцыя нам жыцьцёва неабходная. Пабудаваўшы АЭС, мы станем на чвэрць меней купляць газу ў Расіі”. Да таго ж, па яго словах “электраэнэргія, вырабленая на АЭС, на 50 % таньнейшая, чым атрыманая на газавых ТЭЦ”. Гэтыя яго выказваньні ня могуць быць пацьверджаны лічбамі, бо яны не адпавядаюць сапраўднасьці. Прыхільнікі беларускай АЭС, калі ласка, пацьвердзіце таннасьць атамнай энэргетыкі лічбамі. Запасы таннага ўрану для цеплавых рэактараў параўнальныя па тэрмінах з запасамі нафты. Дэфіцыт урану назіраецца ўжо цяпер, пра што сьведчыць нядаўняее павышэньне ў тры разы цэн на прыродны ўран. Здабываемы ў Расеі ўран складае толькі 20 % ад усяго спажываемага там урану. Розьніца пакрываецца за кошт савецкіх запасаў, якія ўжо блізкія да вычарпаньня. У ліку аргумэнтаў на карысьць АЭС А. Лукашэнка прывёў і “скарачэньне на 10 млн. тон выкідаў парніковых газаў”, якія нібыта ён зможа прадаць (не зможа, бо Беларусь не мае дазволу на гандаль квотамі). Акрамя таго, Міжнароднае агентсва па атамнай энергіі (IAEA) прызнае, што хуткае пашырэньне выкарыстаньня атамнай энэргіі ў мэтах абмежаваньня ўздзеяньня на клімат зьяўляецца немагчымым. Праз некалькі дзесяцігодзьдзяў атамная энэргетыка апынецца без сыравіны. Таму рашэнне кліматычных праблем варта шукаць у выкарыстаньні ўзнаўляемых крыніц энэргіі ў спалучэньні з эфэктыўнымі і энэргазберагаючымі тэхналогіямі. Па сцэнару новых стратэгій МЭА, доля ўзнаўляемых крыніц энэргіі ў сьвеце, з улікам гідраэнергетыкі, у 2008 годзе складала 18 %, а ў 2035 годзе будзе складаць 33 працэнты. Пры гэтым доля электраэнергіі, вырабляемай з біямасы і адходаў павялічыцца ў 4 разы, а доля ветраэнэргетыкі – у 8 разоў. У Беларусі ёсьць значна больш танныя, чым АЭС, а галоўнае, хуткія спосабы атрыманьня і эканоміі энэргіі. У першую чаргу – гэта утылізацыя біямасы ў сельскай і лясной гаспадарках, ветраэнэргетыка. Да таго ж разгрупаванасьць узнаўляемых крыніц энэргіі скарачае рызыку выпадковых ці наўмысных збояў у электрасецях. Абагульняючы ўсе “перавагі” прынятага ім рашэньня, А. Лукашэнка заявіў, што абраны праект АЭС адпавядае “самым высокім патрабаваньням бясьпекі”. У сучасным сьвеце тэхніка-эканамічнае разьвіцьцё адбываецца шляхам зьмяненьня базавых энэргетычных працэсаў, дзякуючы якім мяняецца ўся арганізацыйная структура вытворчасьці. Для ацэнкі пасьпяховасьці сучаснай эканомікі патрабуецца асобны інтэгруючы паказьнік. Яго роль выконвае сёньня такое паняцьце, як “тэхналагічны ўклад”. Базавым энэргетычным працэсам трэцяга тэхналагічнага ўкладу (канец 19 – пачатак 20 стагоддзяў) стала вытворчасьць элетраэнэргіі, а галоўным энэрганозьбітам – вугаль. Чацьверты тэхналагічны ўклад (1930 – 1990 г.г.) заснаваны на далейшым разьвіцьці энэргетыкі з выкарыстаньнем рухавіка ўнутранага згараньня. Галоўным энэрганосьбітам сталі нафта і нафтапрадукты, а таксама газ. Узьніклі рэактыўная авіацыя і касьмічнае машынабудаваньне. Зьявілася атамная энэргетыка. Адбываецца пераход ад разрозненых фірм да буйных кампаній, злучаных электроннай сеткай на аснове Інтэрнэту, ажыцьцяўлдяецца цеснае ўзаемадзеяньне ў галіне тэхналогій, планаванья інавацый. Асноўным энэрганосьбітам у тэхналагічных працэсах пятага ўкладу зьяўляецца найбольш чыстая крыніца – прыродны газ. Дык якому ж тэхналагічнаму ўкладу адпавядае вытворчась Расеі ў параўнаньні з больш разьвітымі краінамі? Варта заўважыць, што АЭС гэта не толькі ядзерны рэактар. Найперш гэта вельмі складаная сістэма кіраваньня ўсімі тэхналагічнымі працэсамі, якія ажыцьцяўляюцца на АЭС. Менавіта гэтая сістэма павінна грунтавацца на самых высокіх (пятым і шостым) тэхналагічных укладах, каб гарантаваць надзейны ўзровень бясьпекі. Відавочна, што такая задача для Рассеі зь яе тэхналагічным узроўнем – непасільная, якія б аптымістычныя заявы яна не рабіла. Нарэшце, яшчэ адна вельмі важная праблема. На кожнай АЭС у выніку рашчапленьня ядра ўранавыя стрыжні ператвараюцца ў высокарадыяактыўныя адходы. Радыяактыўныя адходы ўяўляюць вялікую небясьпеку для жыцьця людзей і таму на працягу многіх соцень гадоў павінны захоўвацца ў магільніках, надзейна абароненых ад людзей, жывёл і раслін. Атамныя станцыі эксплуатуюцца ўжо 50 гадоў, але надзейнага спосабу захаваньня радыяактыўных адходаў да цяперашняга часу ніхто не можа прапанаваць. Калі б 11 верасьня 2001 года, мяркуюць яны, адзін з тых самалётаў, што ўрэзаліся ў Сусьветны гандлёвы цэнтр, замест яго пратараніў АЭС Індыян Пойнт, што знаходзіцца крыху на поўнач ад Нью-Йорка, чалавечыя і эканамічныя страты былі б непамерна большымі. Гэты артыкул я пішу не для рэжыма, які абсалютна абыякавы да нацыянальных інтарэсаў беларускага народа і сьвядома праштурхоўвае рызыкоўны праект будаўніцтва АЭС у Беларусі. Рэжым і сам добра ведае пра ўсё тое, што тут напісана. Я пішу гэты артыкул у надзеі на тое, што можа, нарэшце, нашыя людзі ачнуцца, расплюшчаць вочы, ўстануць з каленяў ды пачнуць бараніць сваю годнасьць і будычыню сваіх дзяцей. Мікалай Крыжаноўскі, 14/11/2011 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |