Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

РАСЕЯ: ЯДУЦЬ САБАК І КАТОЎ

(Лістападаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

13 лістапада сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Вось за гэта і пакараньне” (будзе апублікаваны). З дакладам выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі.

Выступоўцы адзначылі, што ўсё больш людзей у нашай краіне бачаць тупіковасьць палітыкі антыбеларускага рэжыму. Беларусы разумеюць, што рэжым ня робіць ніякіх канструктыўных захадаў для вываду краіны з крызісу. Палітыка лукашызма ва ўсіх сфэрах жыцьця застаецца нязьменнай: весьці Беларусь да катастрофы.

Даведзеная да абсурду эканоміка не вытрымлівае канкурэнцыі з разьвітымі краінамі, яна ня мае пэрспэктывы. У культуры і адукацыі назіраецца стагнацыя больш глыбокая і грунтоўная, чым яна была пад савецкай сістэмай. Лукашысцкія “эліты” дэманструюць сваю поўную бяздарнасьць, непрафэсійнасьць і неадпаведнасьць задачам. Тое, што ва ўсіх сфэрах жыцьця пануе маразм, прызнаюць нават многія асобы, якія працуюць у структурах рэжыму. Найбольш кемлівыя зь іх імкнуцца пакінуць гэтыя структуры і такім чынам скінуць з сябе адказнасьць за развал.

Ратаваць нашу народную гаспадарку, адукацыю і культуру павінны іншыя людзі: сапраўдныя прафэсіяналы, патрыёты Беларусі, сумленныя людзі. У краіне павінна існаваць беларуская ўлада. Такая зьмена можа адбыцца толькі палітычным спосабам. Але палітычныя зьмены павінны быць падрыхтаваны беларускім асьветніцтвам нашых людзей, шляхам гуртаваньня вакол нацыянальнай Ідэі. Дэмагагічныя заявы аб тым, што “спачатку трэба накарміць народ, а потым настане час ідэяў, мовы і культуры”, абвергнуты жорсткай рэчаіснасьцю нашага цяперашняга жыцьця: пад антычалавечым прамаскоўскім рэжымам няма культуры, а матэрыяльнага дабрабыту таксама не стварылі.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны паведамілі пра драматычнае становішча многіх беларускіх сем’яў. Людзям ужо не хапае мізэрных заробкаў, каб пракарміць дзяцей. Многія работнікі зьязджаюць у Расею, каб зарабіць грошай. Але некаторыя зь іх ужо вярнуліся з гэтых “заробкаў”. Яны распавялі пра эксплуатацыю і зьдзек з “гастарбайтэраў” у маскоўскай імпэрыі. Работнікаў цынічна падманвае расейская адміністрацыя, яны становяцца ахвярамі нападаў крымінальных структураў. Работнікі недаядаюць, жывуць у жудасных умовах, ім ня выплочваюць заробленыя грошы.

З розных канцоў нашай краіны паступаюць трывожныя зьвесткі. На рынках гандляры пачалі прадаваць тухлае мяса (людзі называюць гэта “дахляцінай”). Гандляры ўжо ня крыюцца і прапануюць свой “тавар” па значна ніжэйшых коштах, чым якаснае мяса. Людзі ведаюць пра якасьць “тавару” і становяцца ў чэргі, каб набыць небясьпечны для здароўя прадукт. Між сабой людзі дзеляцца рэцэптамі, колькі часу трэба варыць гэтае “мяса”, каб яно было прыдатным да ежы і г.д. Тыя, што вярнуліся з заробкаў у Расеі, распавядаюць, што нават у Маскоўскай вобласьці людзі масава ядуць сабак і катоў (там сытуацыя яшчэ горшая).

Даведаўшыся пра заклікі дыктатуры ўтвараць “тэрытарыяльную армію”, “ісьці ў партызаны”, што “будуць раздаваць кулямёты і гранатамёты”, беларусы ў розных рэгіёнах краіны адрэагавалі на гэта аднолькава. Мужчыны засьмяяліся і выказалі камэнтары не выбіраючы словы. Людзі кажуць, што як трэба, то зброю возьмуць, але за лукашызм ваяваць ня будуць. Усе чакаюць, якую яшчэ правакацыю наладзіць антыбеларускі рэжым, які знаходзіцца ў стане паўраспаду.
Сойм разгледзеў мерапрыемствы асьветніцкай праграмы.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту
“Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
13 лістапада 2011 г.

14/11/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2011
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024