Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

КРАМЛЁЎЦЫ РЫХТУЮЦЦА ДА ВАЙНЫ

Трэба аддаць належнае шчырасьці заяваў начштаба расейскай арміі генэрала Макарава. Гэтая шчырасьць уразіла нават расейскіх журналістаў і тых з расейскага грамадзтва, хто яшчэ здольны улоўліваць рэчаіснасьць. Да генэральскай шчырасьці далучаецца па-свойму прасталінейны генэрал ФСБ Патрушаў. Яны атрымалі заданьне Крамля-Лубянкі агучыць маскоўскія пагрозы свайму ўласнаму народу і ўсяму чалавецтву.

Лібэральны Захад за апошнія 20 гадоў столькі насіўся з лубочнай карцінкай “рускай дэмакратыі”, што мабыць і сам паверыў у гэтую ілюзію. І вось пасьля ўсіх жэстаў “перастройкі”, а потым “перазагрузкі” сытуацыя вярнулася на сваё месца – чалавецтва зноў убачыла перад сабой жудаснае мурло Імпэрыі Зла. Імпэрыя тэрмінова рыхтуе палкі снайпэраў, якія з дахаў зьбіраюцца страляць па дэманстрантах у Маскве і “хаўрусных краінах”. Імпэрыя мае намер кідаць ядзерныя бомбы “нават ва ўмовах лакальнай вайны”. Але дзікія заявы ваеннага начальства ня могуць засланіць галоўнае – крамлёўска-лубянская хунта баіцца сілы і гневу народу. Зьнішчальнікі калоцяцца ад страху, ужо бачаць сябе ў амплуа Кадафі, якога, як ваўка, атачылі і пакаралі паўстанцы. Ад страху яны пагражаюць усяму сьвету: і НАТО і маленькай Грузіі, і кампактнай Балтыі. Яны зараўлі, што не дапусьцяць “каляровых рэвалюцый”. Перамога народнага змаганьня ў Паўночнай Афрыцы падала ім прыклад уласнага лёсу.

Чытаеш такое і разумееш: на Усход ад нашай
Беларусі страшны і няшчасны дзяржаўны сусед. На Крэмль даўно ўжо пара скідваць паветраны дэсант лепшых спэцыялістаў па псіхіятрыі. Крамлёўская паранойя – гэта знішчэньне самых сябе і ўсяго вакол сябе.

Адказам на гэтыя шчыраваньні ваяводаў у залатых пагонах павінна быць згуртаванасьць беларускага народу ў абароне Бацькаўшчыны ад крамлёўскіх шызікаў. Мы павінны рыхтавацца да змаганьня за незалежнасьць сваёй краіны, за будучыню нашых дзяцей. Беларусы павінны быць гаспадарамі на сваёй зямлі, каб не дазволіць ворагу ўлезьці ні на дах, ні ў сваю хату.
Публікуем паведамленьне, разьмешчанае ў маскоўскай інтэрнэт-газэце Грані.Ру.

Янка Базыль

Глабальная замарозка

Адной з найбольш верагодных прычынаў для магчымага ўзброенага супрацьстаяньня зьяўляецца антырасейская палітыка краінаў Балтыі і Грузіі, якая можа ўтварыць крызіс у адносінах Расеі і НАТО. Як піша “Коммерсант”, пра гэта гаворыцца ў дакладзе Генштаба, на грунце якога напярэдадні начальнік ведамства Мікалай Макараў заявіў, што Расея можа быць уцягнута ў канфлікт з ужываньнем ядзернай зброі. У матэр’ялах гаворыцца, што ваенныя канфлікты ў Цэнтральна-Азяцкім рэгіёне абумоўлены нестабільнай абстаноўкай у Аўганістане і Пакістане – гэта можа паслужыць нагодай для выкарыстаньня расейскіх войскаў дзеля выкананьня абавязацельстваў па АДКБ.

У Генштабе таксама не выключаюць, што нарошчваньне ядзернага патэнцыялу Ірану і Паўночнай Карэі будзе вырашацца сілавым мэтадам пры дапамозе ЗША – пры такім варыянце будзе разглядацца садзеяньне Расеі ў гэтым пытаньні. Яшчэ адной нагодай для канфлікту могуць паслужыць супярэчаньні ў Арктыцы – яны здольныя прывесьці да абвастрэньня адносінаў паміж неарктычнымі краінамі з-за нафтагазавых запасаў. У дакладзе таксама адзначаецца што ваенна-палітычнае кіраўніцтва шэрагу краінаў для дасягненьня сваіх стратэгічных інтарэсаў працягвае выкарыстоўваць тэхналогіі “каляровых рэвалюцый”, што дазваляе яму прымусова адхіляць ад улады няўгодныя палітычныя рэжымы. Як падкрэсьліваецца ў дакумэнце, гэтыя тэхналогіі могуць праецыравацца на Расею і яе хаўрусьнікаў. Утварэньне элемэнтаў Супрацьракетнай абароны, як вынікае з тэкста дакладу, таксама грунтоўна парушае баланс сілаў, што склаўся, і стратэгічную стабільнасьць у цэлым.

Як адзначае выданьне, у верасьні генэрал Макараў заяўляў, што пасьля рэвалюцый у Тунісе, Эгіпце, Лібіі і хваляваньняў у шэрагу іншых краін рэгіёна “расейская армія павінна быць гатова да найгоршых варыянтаў разьвіцьця палітычнай сытуацыі ў краіне”. Таму, паводле ягоных словаў, Генштаб ужо вырашае пытаньне павелічэньня колькасьці снайпэраў у расейскіх войсках, бо такія аддзелы актуальныя пры сутыкненьнях у гарадах.

У лютым 2010 года прэзыдэнт Дзімітры Медведев зацьвердзіў новую ваенную дактрыну Расеі. У прыватнасьці, дакумэнт прадугледжвае магчымасьць нанясеньня папераджальнага ўдару па агрэсару ў крытычных для нацыянальнай бясьпекі сытуацыях.

Пры гэтым прымяняць ядзерную зброю пры адбіцьці агрэсіі з прымяненьнем звычайных сродкаў паражэньня Расея зможа ня толькі ў буйнамаштабнай, але і ў рэгіянальнай і нават у лакальнай вайне.

Як паведаміў пры падрыхтоўцы ваеннай дактрыны сакратар Савета бясьпекі РФ Мікалай Патрушаў, удакладненьне дакумэнта было выклікана актуальнымі небясьпекамі і пагрозамі для краіны. Па словах Патрушава, аналіз ваенна-стратэгічнай сытуацыі ў сьвеце і пэрспэктываў яе разьвіцьця сьведчаць аб зьмяшчэньні акцэнтаў ад буйнамаштабных ваенных канфліктаў да лакальных войнаў і ўзброеных канфліктаў.

Разам з тым, застаюцца і былыя ваенныя небясьпекі і пагрозы для Расеі, дадаў начальнік Савбеза. У якасьці прыкладаў ён прывёў тады працягваньне прыёма новых членаў у НАТО і актывізацыю ваеннай дзейнасьці блока, інтэнсіўныя вучэньні стратэгічных сілаў ЗША, тэндэнцыю распаўсюджваньня ядзерных, хімічных, біялагічных тэхналогій, вытворчасьці зброі масавага зьнішчэньня, рост узроўню міжнароднага тэрарызму, абвастрэньне барацьбы. Патрушаў адзначыў, што застаюцца і ўнутраныя ваенныя небясьпекі, аб чым сьведчыць сітуацыя на Паўночным Каўказе.

Крыніца: grani.ru/War/Arms/Nukes/m.193200.html

(Пераклад з расейскай)

25/11/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2011
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024