Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: СЛУЦКІЯ ЗМАГАРЫ НАТХНЯЮЦЬ НА БАРАЦЬБУ

Сёлета мы адзначаем 91-я ўгодкі Слуцкага Збройнага Чыну, калі над нашай Бацькаўшчынай зноў згусьціліся хмары і пагроза страты незалежнасьці зноў стала рэальнай. Маецца на ўвазе самавольнае і незаконнае падпісаньне ўзурпатарам маскоўскіх дакумантаў пра ўдзел Беларусі ў эўра-азіяцкай інтэграцыі.
Гэта тыя дзьверы ў стойла гнілой імпэрыі, куды Масква заганяе свайго сатрапа. Цяпер нават людзям, далёкім ад палітыкі, становіцца зразумелым сэнс правакацыі 19 сьнежня мінулага году і жорсткага пабіцьця ў Менску мірных людзей. Тыя, хто разумелі і казалі пра маскоўскую задуму сьнежаньскай авантуры, пра інсьпірацыю масавых рэпрэсій у Беларусі, пра спробы тэрактаў дзеля абвінавачваньня і вынішчэньня грамадзянскай супольнасьці і ўсіх здаровых нацыянальных сіл у краіне, тыя мелі рацыю. Авантура з эўра-азіяцкім саюзам (як бачым) рыхтавалася заранёў.
Перш, чым загнаць сатрапа ў Азію, Масква імкнулася задушыць беларускія сілы, каб паралізаваць нацыянальнае супраціўленьне і расчысьціць дарогу да бесканфліктнага захопу Беларусі, гэта значыць уцягнуць нашу краіну ў сваю імпэрыю шляхам палітычных маніпуляцый і эканамічнай вайны. Прытым усё гэта робіцца рукамі Лукашэнкі, які, хапаючыся за ўладу, вядзе сваю рэпрэсіўную вайну зь беларускім народам.
Да сярэдзіны ХХ-га стагоддзя не было іншага спосабу змаганьня за свабоду, як збройны чын. Грамадзтва, фактычна, ня ведала іншых мэтадаў, бо не было ўнутраных і міжнародных мэханізмаў, такіх, якія ёсьць зараз (дэмакратычная сістэма ўлады, міжнародныя арганізацыі, міжнародная думка, салідарнасьць, грамадзянская супольнасьць, вольны друк і г. д.).
Улада, якая ліквідуе законныя і мірныя мэтады зьмены ўлады, робіць стаўку на зброю і вайну з народам. Гэтую аксіёму і палітычную відавочнасьць, на жаль, не адразу разумеюць людзі, спадзяючыся на законнасьць (якой ужо няма) і на абстрактную справядлівасьць.
Дылема, якая ўзьнікла і якую беларусы (у адрозьненьне ад антыбеларускага рэжыму) ня ведаюць, як вырашыць, — гэта як зьмяніць антынародную ўладу законным і мірным спосабам у той час, калі законы ня дзейнічаюць, а рэжым адкрыта робіць стаўку на грамадзянскую вайну з выкарыстаньнем інтэрвенцыі чужой краіны. Узурпатар пра гэта ўжо неаднаразова аб’яўляў, прыступіў нават да стварэньня новага 120-тысячнага партызанскага войска з рэзэрвістаў.
У 1920 годзе, аказваецца, сытуацыя была больш простай і для народа зразумелай. На краіну йдзе бальшавіцка-маскоўская арда, і зь ёй трэба было ваяваць. Праблема была толькі са зброяй. Змагацца гатовы быў увесь народ, маткі-беларускі самы выпраўлялі сыноў на вайну. За тры дні случакі сабралі 10-тысячнае войска. Але не было з чаго страляць, і бальшыню адправілі дахаты. А тыя, хто атрымаў зброю, гатовыя былі змагацца да апошняга, гатовыя былі на сьмерць дзеля вольнай Айчыны.
Вось гэты змагарны дух і рашучасьць случакоў натхняла цэлыя пакаленьні беларусаў і натхняе цяпер. Узурпатар і здраднік, што думае здаць нашу краіну ў расейскую Азію і зьбіраецца збройна ваяваць з народам, — гэта цяпер як той бальшавіцкі монстр, які некалі йшоў на случакоў з Усходу. Але як толькі ўздымецца, адродзіцца слуцкі змагарны дух, гэты монстр не пасьпее нават стрэліць, як будзе сьцерты з твару ўлады.
Усяму ёсьць мяжа. У тым ліку і мяжа страху. Надыходзіць пара, калі людзі перастаюць баяцца. І тады будзе новы народны беларускі чын. Будзе — бо ўжо быў.
Слава слуцкім героям!
Слава Беларусі!

Лістапад 2011 г. Зянон ПАЗЬНЯК

27/11/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2011
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024