Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

УГОДКІ СЛУЦКАГА ЗБРОЙНАГА ЧЫНУ

100_3676.jpg
Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ правяла мэмарыяльныя мерапрыемствы ў гонар 91-х угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну. 27 лістапада аўтобус з менскімі сябрамі Партыі ад’ехаў на Случчыну. Патрыёты наведалі мясьціны, дзе адбываліся галоўныя падзеі Слуцкага Збройнага Чыну: вёскі Грозаў і Семежава, а таксама мястэчка Вызну (цяпер Чырвоная Слабада). У мерапрыемствах удзельнічалі фронтаўцы з Салігорска, Слуцка, Баранавічаў, Клецка. Людзі сьпявалі рэлігійныя і ваярскія гімны, гукалі “Слава героям!” і “Жыве Беларусь!” Мітынгі і шэсьці ў кожнай мясьціне адбываліся пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі Сьцягамі і транспаратамі “Слуцкі Збройны Чын. 1920 год”, “Ніякіх саюзаў з імпэрскай Расеяй!”. Да Крыжоў, пастаўленых фронтаўцамі яшчэ ў 1990-я гады, былі ўскладзены кветкі. Людзі маліліся, запальвалі сьвечкі і зьнічкі. Сёлета з фронтаўцамі было шмат моладзі. Многія зь юнакоў і дзяўчат упершыню наведалі змагарную Случчыну.

На мітынгах у розных мясьцінах быў зачытаны зварот Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронта “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Слуцкія змагары натхняюць на барацьбу” (публікуецца). Выступілі Юры Беленькі, выканаўца на Беларусі абавязкаў старшыні Фронту і Партыі, Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі, а таксама Алесь Чахольскі, адказны сакратар Управы Фронту і Партыі. Выступоўцы казалі пра подзьвіг Беларускай народнай арміі, якая нарадзілася і прыняла баявы хрост на Случчыне. Не выпадкова цяперашні рэжым хавае ад беларусаў гэтую славутую старонку нашай гісторыі, як зрэшты і ўсе іншыя яркія старонкі.

Працягваецца шматгадовая акупанцкая кампанія індактрынацыі нашых людзей і асабліва дзяцей і моладзі фальшывай інфармацыяй і фальшывымі, антынацыянальнымі ідэямі. Наш народ прадстаўляецца лукашыстоўскай прапагандай выключна як безабаронная ахвяра ворагаў і захопнікаў. Масква прадстаўляецца не як захопнік і зьнішчальнік, а як “выратавальнік і дабрадзей” Беларусі. Наша мінуўшчына, аднак, дае зусім іншы вобраз беларусаў – народу, які біў захопнікаў на сваёй зямлі і гнаў іх прэч. Сапраўдная беларуская гісторыя – гэта праўда пра наш народ і яго культуру. Таму мы ніколі не пакінем сьвятыя мясьціны на Случчыне і ў іншых рэгіёнах Беларусі, дзе нашы ваяры змагаліся супраць акупантаў, супраць самага лютага з захопнікаў – маскоўскай імпэрыі.

Калі расейскія бальшавікі захапілі Беларусь, яны мэтадам расстрэлаў і высылак арганізавалі ліквідацыю і выдаленьне карэнных случакоў і засялілі гэты край іншымі людзьмі. Яны рабілі так, таму што баяліся ваярскага духа случакоў. Яны баяліся, што Случчына ўзьнімецца зноў, а за ёю ўся Беларусь. Рабілі так, каб прышлыя не маглі нічога ведаць пра Слуцкі Збройны Чын 1920 года. Але акупантам і іх прыслужнікам не ўдалося вычварыць нашу памяць. Хлусьня аказалася бязмоцнай перад веліччу праўды беларускага народнага змаганьня за Айчыну.

Гэтае змаганьне ўваходзіць цяпер у рашаючую стадыю. Крах палітыкі антыбеларускага акупацыйнага рэжыму дае магчымасьць нашаму народу назаўсёды пазбавіцца ад маскоўскага прыгнёту. Мы – за мірны шлях зьмены ўлады. Мы – цывілізаваны эўрапейскі народ. Але беларусы ня будуць цярплівымі безабароннымі авечкамі ў момант, калі люты вораг робіць усё для канчатковай ліквідацыі нашай Дзяржавы і зьнішчэньня нашай культуры, калі рэжым паводле загаду з Крамля гатовы фізічна нішчыць нашых людзей і ўжо здае ў імпэрыю зла нашу нацянальную маёмасьць. Але Беларусь павінна быць вольнай і незалежнай. Настане час і зьдзейсьніцца ідэал слуцкіх герояў.

Людзі прайшлі шэсьцем праз цэнтар Слуцка. Перад гістарычным будынкам, дзе ў 1920 годзе адбыўся Зьезд Случчыны, быў праведзены мітынг. Да ўдзельнікаў шэсьця далучылася шмат мясцовых жыхароў. На ўсім шляху Слуцкага Збройнага Чыну людзі сьпявалі гімн “Магутны Божа”. Гучалі беларускія патрыятычныя песьні і ваярскія гімны.

100_3678.jpg

100_3662.jpg

100_3673.jpg

100_3674.jpg

Інфармацыйная камісія
Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”
і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
27 лістапада 2011 г.

28/11/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2011
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024