Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Расейскія тэлеканалы і БТ рэгулярна паведамляюць, што ў Расею прывезьлі з Афона “цудатворны пас Багародзіцы”. Паведамляюць таксама, што да “паса” гадзінамі стаяць у чарзе дзясяткі тысячаў людзей у Маскве. Праваслаўны сьвятар Якаў Кротаў, вядомы сваімі бескампраміснымі ацэнкамі дзеяньняў РПЦ, напісаў у расейскай інтэрнэт-газэце Грані.Ру наступнае: “Фальшывая сьвятыня – сапраўдны грэх, таму што адмова ад крытычнага мысьленьня не ўмацоўвае веру, а падрывае яе, адкрывае бязьмежную прастору для фальсіфікацый і містыфікацый. І ў гэтай прасторы расейскія праваслаўныя жывуць ужо трэці дзесятак гадоў. Пры бальшавіках нейкія рамкі былі, а цяпер бальшавікі ў праваслаўных скурах фальсіфікуюць Праваслаўе, як фальсіфікуюць выбары – для ўласнай карысьці”. Тое, што павінна было б быць выключна расейскай праблемай, працягвае заставацца праблемай і беларускіх вернікаў. Бо праваслаўныя вернікі ў нашай краіне маюць толькі сурагат РПЦ, акупацыйны прамаскоўскі рэжым ліквідаваў у краіне парасткі аўтакефальнай Беларускай Праваслаўнай Царквы і ўсё больш упэўнена абапіраецца на РПЦ – адзін з сталпоў крамлёўска-лубянскай імпэрыі і яе палітыкі русіфікацыі. Ня ўсе ў Расеі здольныя сфармуляваць крызіс псэўдаправаслаўя ў такіх бязьлітасна ясных канстатацыях, як гэта зрабілі а. Кротаў і сп. Портнікаў. Але людзі і без інтэлектуальных фармулёвак даўно адышлі ад казённых будынкаў, над якімі фальшыва ўзьнятыя сымвалы хрысьціянства. Душы многіх вернікаў не прыцягваюць месцы, дзе валадараць няшчырыя і цынічныя людзі ў сутанах. Але гэта ўсё расейская карціна, з іхнай выставы. Але мабыць лягчэй і камфортней адстаяць чаргу з кошыкам, у якім дбайна складзены бутэлька з вадзічкай і “прадукты харчаваньня”. Гэта неяк намацальна-матэрыяльна і на некалькі дзён хапае. І на душы спакайней: рытуал выканаў, на небе ўлічыцца… Валеры Буйвал Мігалкі і чарга ў храм Было проста цікава, ці пасаромеюцца гэтыя людзі праязджаць без чаргі паглядзець на пас Багародзіцы, ці будуць яны абыходзіць шматтысячную чаргу, ці дадумаецца хто-небудзь зь іх ну хаця б для выгляду пастаяць некалькі гадзін разам з усімі. Ну, у рэшце рэшт, чым такім асаблівым яны занятыя? Большай частцы гэтых богабойных бацькоў і мацерак нацыі можна проста не ўдаваць дзейнасьць на працягу пары гадзін. Або ўдаць яе ў чарзе. Дзе там! Яны ня тое каб не дадумаліся, яны й ня думалі нават. Ну і на самой справе, які шчасьлівы носьбіт дзяржаўных нумарных знакаў дазволіць сабе стаяць разам з суграмадзянамі ў Храм Хрыста Збаўцы – гэта ўсяроўна што ў Крэмль па квітку праходзіць! А раптам сярод тых, хто моліцца, будзе нехта ў брудным адзеньні або хворы той, што не аздараўліваўся мінулым летам у Манака, і не зьбіраецца на хадж у Куршавэль? Хто іх там прасьвятляў, вернікаў гэтых, якім рэнтгенам? А да паса падысьці трэба – мала што? Як савецкія мясьнікі лічылі неабходным у залатыя 80-я мець у сябе ў хаце збор твораў Друона – ну вось навошта ім быў Друон? – так і выклятыя каралі нашага часу ня пройдуць каля мошчаў і рэліквій. Бо яны чыстыя сэрцам. У гэтай сумнай чарзе – народ, які ўжо перастаў спадзявацца і на ўладу, і на сябе. Правадыры тыя, што аб’язджаюць натоўп у крыкліва раскошных аўтамабілях. Сьвятар, упэўнены, што так і павінна быць, бо людзі, што ўдзень і ўначы думаюць пра дабрабыт краіны, нават перад Богам павінны быць раўней за сваіх суграмадзянаў. Вось мадэль сучаснай Расеі і яе царквы. Краіна – шматкілёмэтровая чарга да храму. Шчасьце, што дарога ўсё яшчэ ёсьць. Трагічна, што тыя, хто адбірае ў гэтай краіны будучыню, аб’язджаюць і гэтую дарогу, і ўсе астатнія дарогі ў жыцьці – і, здаецца, нават у рай гатовыя патрапіць з мігалкай і за грошы. Царква – дзяржаўная інстытуцыя, што зраслася з уладай таксама шчыльна, як напярэдадні папярэдняга краху. Яна пакрыху губляе веру ў працэсе таго, як Патрыярх уздымаецца на горнія вышыні. І можна ўжо нават паверыць, што інтэлігентны і адукаваны Патрыярх станецца новым нацыянальным лідэрам – у працэсе таго, як самапрызначаны нацыянальны лідэр будзе хадзіць ад сьвісту да сьвісту. Ды толькі што мы пачуем ад новага лідэра? Усё той жа сум з нагоды краху чалавеканенавісьніцкай атэістычнай імпэрыі? Толькі тое, што стары лідэр называе буйнейшай геапалітычнай катастрофай стагоддзя, новы назаве крахам гістарычнай Расеі – і абодва заплачуць і перажагнаюцца? Віталі Портнікаў Крыніца: grani.ru/opinion/portnikov/m.193397.html Пераклад з расейскай. 30/11/2011 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |