Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
У МАСКВЕ ЗАГАВАРЫЛІ ПРА БАЙКОТ І да і пасьля выбарчага фарсу, які разгарнуўся ў Расеі, беларусы ўбачылі шмат чаго ўжо ўбачанага на лукашысцкіх “выбарах”. Спачатку было амаль татальнае гуканьне псэўдаапазыцыі (“русской демократіі”), каб усе ішлі на выбары і “аддалі свой голас”. Многія схадзілі і аддалі… Гэбоўскі рэжым дэманструе свой зьвярыны лыч. І псэўдаапазыцыя яму ў гэтым вельмі дапамагае. Зазначым, што ніхто з запісных псэўдаапазыцыйных гукальшчыкаў ані словам не азваўся пра неабходнасьць усенароднага байкоту пуцінскіх псэўдавыбараў. Усе яны маўчаць як вады ў рот набраўшы. Бальшыня элітных асобаў з сьвету культуры і навукі таксама маўчыць. І гэтае нам вельмі знаёмае. Але вось прагучаў самотны голас папулярнага пісьменьніка Барыса Акуніна (псэўданім Рыгора Шалвавіча Чхарцішвілі). І ягоная аргумэнтацыя нам знаёмая (хаця яна не так добра ўгрунтаваная, як пазыцыя Народнага Байкоту, распрацаваная Беларускім Народным Фронтам “Адраджэньне” і ягоным лідэрам Зянонам Пазьняком). Але важна, што такі голас ужо прагучаў. Што да першых рэакцый на зварот Акуніна, то і тут мы бачым падабенства. Пачытайце камэнтары: лаканічныя, зразумелыя словы падтрымкі і, з другога боку, слоўнае віхляньне наконт таго, што “на выбары хадзіць трэба”. Публікуем Зварот Барыса Акуніна, зьмешчаны на ягоным блогу. Янка Базыль *** Пачынаецца цікавае Мне спадабаліся вынікі выбараў. Ну хто з людзей, што жывуць у Маскве, паверыць, што за “Едіную Россію” у нашым горадзе прагаласавала 46%. У нас гэтую партыю падтрымліваюць толькі самы “жулікі” ды іхная абслуга, а гэта зусім іншыя лічбы. Бальшыня з вас жыве ў Маскве. Якое адчуваньне ад выбараў было ў вас? Вынік апытаньня і адказаў 11029 чалавек: Галоўны цырк нас чакае наперадзе. Цяпер на авансцэну выйдзе кандыдат у пажыцьцёвыя кіраўнікі. Усе тухлыя памідоры палятуць не ў бутафорскую партыю, а асабіста ў яго, роднага і любімага. Тры месяцы тупыя падхалімы з пуцінскага атачэньня будуць стымуляваць у насельніцтва ваніты сваёй прапагандай. А расплочвацца яму, бедалагу. Ён будзе езьдзіць па краіне, сустракацца з выбаршчыкамі. Пасьвісьціце яму, ён гэта любіць. І пазайздросьціце маскоўцам. У нас ёсьць цудоўная магчымасьць дудзець ва ўсе клаксоны, калі нацлідар будзе імчацца паўз спаралізаваныя аўтамабільныя плыні. Ду-ду, Уладзімір Уладзіміравіч. Чуеце нашы галасы? І няхай потым прэс-сакратар патлумачыць, што гэта былі гукі народнага захапленьня. З нагоды прэзыдэнцкіх выбараў, я думаю, нам паміж сабой спрачацца ня прыйдзецца. Зразумелая справа: байкот. Каб уся краіна была завешана агітацыйнымі плакатамі, а на ўчастках – пустата. Толькі чаўночаць аўтобусы з “карусельшчыкамі” ды цягнуцца з-пад палкі казённыя нявольнікі, якія ненавідзяць за гэтую зьнявагу асабіста Уладзіміра Уладзіміравіча. І назіральнікаў ад апазыцыйных партый ня трэба. Няхай “жулікі” ссыпаюць бюлетэні хоць самазвалам. Усяроўна ніякія гэта ня выбары, ніякі гэта ні прэзыдэнт. Хачу зьвярнуцца да падтанцоўшчыкаў, якія традыцыйна надаюць гэтаму надзьмуваньню добрапрыстойнасьць. Генадзі Андрэевіч (Зюганаў), адмоўцеся ад кандыдацтва і Вы. Дзякуючы пратэстнаму галасаваньню ў Вас цяпер зноў зьявілася вялікая фракцыя. Пастаўцеся да гэтага сур’ёзна. Не рабіцеся хлопчыкам для біцьця. Няхай Пуцін спаборнічае з аднымі фрыкамі. І адным разам (як кажуць, каб два разы не ўставаць) скажу пару слоў і Уладзіміру Уладзіміравічу. Шкада мне Вас. Кажу гэта без якога-кольвечы сарказма. Ня трэба быць Настрадамусам, каб вызначыць Вашу будучыню. Непазьбежна ўзьнікне сытуацыя, калі нізы больш ня хочуць, вярхі дарэшты расклаліся, а грошы скончыліся. У краіне пачнецца буза. Сыходзіць па-добраму Вам будзе ўжо позна, і Вы загадаеце страляць, і пральецца кроў, але Вас усяроўна скінуць. Я не жадаю Вам лёсу Муамара Кадафі, шчыра кажу. Адкасілі б Вы пакуль яшчэ ёсьць час, га? Прыгожая прычына заўсёды знойдзецца. Праблемы са здароўем, сямейныя абставіны, зьяўленьне архангела. Перадалі б Вы лейцы пераемніку (інакш Вы ня ўмееце), а ён бы ўжо паклапаціўся аб Вашай спакойнай старасьці. Уявіце сабе і здрыганіцеся: усеагульная нянавісьць, самота, страх перад заўтрашнім днём, неабходнасьць усё глыбей правальвацца ў гразь, атачаць сябе ўсё больш горшымі мярзотнікамі. Барыс Акунін Крыніца: borisakunin.livejournal.com/44822.html Пераклад з расейскай. 8/12/2011 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |