Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(сцэны з жыцьця пры позьнім лукашызме) “Усплыў” акупанцкі генэрал. Быў такі расейскі генэрал В. Фралоў, якога гадоў 10 таму паслужлівыя “незалежныя, дэмакратычныя” СМІ вывелі ў авангард сваёй рэкламы “белорусской демократіі”. Мілітарысцкі мастадонт падаваўся ў якасьці барацьбіта, ягоныя “заслугі” (невядома, праўда, якія) усхваляліся ў інфармацыйнай прасторы. Адзін менскі паэт нават назваў Фралова “беларускім Дэголем”. Гэты “Дэголь” некалькі гадоў пакруціўся ў асяродку мілінкевічаў-вінцучкоў, пазасядаў на іхных “аб’яднаных апазыцыях”, а потым раптам паслаў іх “куда подальше”, грукнуў дзьвярыма і пайшоў працаваць на рэжым. Лукашэнка ўзяў яго ў сакратары па касьмічных справах (?!). Народнае вершаскладаньне адрэагавала на гэты генэральскі манэўр зьедлівым вершыкам ад Ляпіса-Трубяцкога: Пасьля вяртаньня генэрала ва ўлоньне антыбеларускага рэжыму Ляпіс-Трубяцкі напісаў: Цікава, што напіша цяпер менскі паэт пра гэтага “Дэголя”? Мабыць назаве яго Цэзарам і Напалеёнам. Але справа сур’ёзная. Рэжымная агентура кшталту Фралова ўжо падбухторвае афіцэрскія кадры да ўступленьня ў “тэрытарыяльную армію” Лукашэнкі. А гэта як? Афіцэры будуць удзень служыць у Беларускай арміі, а пасьля службовага дзяжурства ісьці ў “тэрытарыяльную армію” дыктатара? Ці туды будуць запісваць толькі адстаўных пэнсіянераў? Чаму рэжымныя клоўны кшталту экс-генэрала Фралова гукаюць цяпер пра ўдзел у дыктатарскіх ініцыятывах? Спадзяемся, што патрыятычныя беларускія афіцэры не паддадуцца на гэтыя гуканьні і праваляць спробу ўцягнуць іх у антынародныя дзеяньні. 19 лістапада ў Сеціве разышлося паведамленьне разам з відэазапісам аб інцыдэнце на платформе станцыі мэтро “Купалаўская”. Тамака пабіліся між сабой дзьве групы футбольных фанатаў. Пасярод калатнечы выбухнулі пэтарды. Гукі выбухаў напалохалі пасажыраў, якія былі на станцыі. Пачалася паніка, людзі ўцякалі ў розныя бакі. Пазьней міліцыя затрымала 9 з гэтых “фанаў”, ім прад’яўлены абвінавачваньні ў дробным хуліганстве. Аналіз падказвае зусім наступныя высновы. Інцыдэнт ня быў выпадковым. Гэта была чарговая рэжымная правакацыя з мэтай напалохаць людзей і ўтварыць атмасфэру паўсюднай небясьпекі і панікі. Маладзёнаў проста выкарысталі для гэтай правакацыі. Падобнае ўжо было ў сутарэньнях мэтро. Увесну, пасьля 1.00 уначы (пасьля афіцыйнага закрыцьця мэтро) “група маладых людзей” без перашкодаў увайшла на платформу станцыі мэтро “Маскоўская” і забаўлялася там. Аховы “таксама не было”. Тады зьнялі з працы дырэктара сталічнага мэтрапалітэну. Пазьней, праўда, высьветлілася, што маладзён, які завёў групу на станцыю, зьяўляецца “оказываюшчім содействіе органам” (так у КГБ афіцыйна называюцца стукачы і дробныя агенты). Апошнім часам у беларускім Сеціве вядуцца дыскусіі на тэму расейскай агрэсіі супраць Беларусі. Ніхто ўжо не называе патрыётаў-фронтаўцаў “дзівакамі” за тое, што яны на працягу многіх гадоў папярэджваюць грамадзтва аб небясьпецы расейскага імпэрыялізм-фашызма. Гэтая тэма стала ўжо “сьвецкай” і не патрабуе лішніх доказаў – агрэсія відавочная. Патрыёты, аднак, заўважылі “новыя веянія” у рамках гэтай тэмы. Шэраг камэнтатараў карцінна заламваюць рукі і аплаківаюць лёс нашай краіны, “якую паглыне імпэрыя”. Гэтыя “плакальшчыкі” тэарэтызуюць вакол утвораных імі ж вобразаў “казьляняці і труса, якіх зьесьць пітон імпэрыі, калі яны не пасьпеюць вывернуцца ад яго”. Патрыёты прапануюць зірнуць на гістарычны працэс. Аказваецца, усе да адной імпэрыі (нават самыя магутныя) разваліліся, упалі і спынілі сваё існаваньне. Пра гэта неяк “забываюцца” пісаць згаданыя казьляняці, што палохаюць нас пітонам. Ёсьць такі канторскі прыёмчык: утвараць атамасфэру няўпэўненасьці, страху і паралізаваць нацыянальную волю да супраціву. Ілюстрацыяй з жыцьця маскоўскага пітона паслужыла мізансцэна, якая разыгралася ў Маскве 20 лістапада. На вялікім крытым стадыёне на 20 тысячаў чалавек адбываліся спаборніцтвы па “дужаньнях без правілаў”. Усіх пабіў-пакуляў папулярны ў публікі спартовец. Заля вітала яго прыязным поклічам. І раптам на рынг выскачыў прэм’ер-прэзыдэнт-элект Пуцін. Яму хацелася пакрасавацца-папіярыцца побач з барацьбітом без правілаў (ён таксама ў палітыцы жыве без правілаў). Ён пачаў свой піярны выступ у жывым тэлеэфіры. А дарэмна, бо трыбуны накрылі ягоныя словы салідарным і пагрозьлівым “у-у-у-у” на нізкіх танах, а таксама звонкім сьвістам. Пуціна асьвісталі. І зрабілі гэта не “палітінтэлектуалы” кшталту Нямцова-Хакамады, а “простые русскіе парні” – іншымі словамі звычайны электарат, зь якім так няўдала паспрабаваў пагуляцца ў дэмагогію лубянскі гном. І ўсе раптам (няхай сабе на імгненьне) убачылі, што ў Маскве надзьмуваецца і разьзяўлівае пашчу не пітон, а дробны канторскі чарвяк, які ўсім ужо абрыднуў нават у імпэрскай сталіцы. Імпэрыя гніе і на вачах усяго сьвету ператвараецца ў карыкатуру самой сябе. Нішто ня выратуе яе. Увечары 18 лістапада адбылася паліцэйская аблава на моладзь у Крупках Менскай вобласьці. Аўтазак пад’язджаў да дыскатэкаў і начных клюбаў, зь яго выбягалі міліцыянты, урываліся ў памяшканьні і накідваліся на маладых людзей. Іх без лада прычыны і без разбору зьбівалі дубінкамі і нагамі, валілі на падлогу, а потым валаклі ў аўтазак і адвозілі ў мясцовае аддзяленьне міліцыі. Дагэтуль ніхто афіцыйна не патлумачыў, што адбылося ў гэтым раённым горадзе і чаму так жорстка дзейнічалі “праваахоўныя” ворганы. Крупкі даволі даўно вядомыя зьверствамі паліцэйшчыны. Яшчэ ў 80-90-я гады ў мясцовых засьценках было закатавана некалькі юнакоў і мужчын. Заўважым, што барацьба супраць наркаманіі і хуліганства паліцэйскімі сродкамі вядзецца ў цывілізаваных краінах іншымі мэтадамі. Нідзе ў сувязі з гэтымі антысацыяльнымі праблемамі не змагаюцца гвалтам без разбору і пагалоўным зьбіцьцём кліентаў легальных забаўляльных установаў. Мяркуем, што ў Крупках (дзе ёсьць гатовая да зьверстваў паліцэйшчына) антыбеларускі рэжым правёў свайго роду “манеўры” па запалохваньню грамадзтва. Рэжым прадэманстраваў сваю “рашучасьць” у дзеяньнях супраць народу, перш за ўсё моладзі. Зь беларускіх прадпрыемстваў паступаюць зьвесткі пра актывізацыю канторскай агентуры. Шэраг гэтых асобаў (многія зь іх ужо даўно вядомыя працоўным як стукачы) раптам забегалі пасярод станкоў і ў курылках ды пачалі выдаваць маналогі: “Рабочіх не поднімешь. Рабочіе не інтересуются політікой. Нам не надо політіческіх партій, мы ім не верім нікому. Рабочім надо участвовать в профсоюзной борьбе. Вот все в Свободный профсоюз… Мы ім покажем!” 25 лістапада антыбеларускі рэжым здаў Маскве каштоўнейшую частку маёмасьці беларускага народу – гіганцкі і прыбытковы “Белтрансгаз”. Тэлеканалы паказалі, як у Маскве ў чарговы раз куражыўся перад сваімі паханамі Лукашэнка. Яго немагчыма было спыніць, ён балбатаў і балбатаў. Цяжка было зразумець, пра што гэты бясконцы маналог. Гэта быў сапраўдны матэр’ял для псіхіятрычнага гуртка медінстытута, але студэнтаў на гэты “форум” не пусьцілі. Было заўважана, як Медведев і іншыя нецярпліва круцяцца ў крэслах, чухаюцца і пазяхаюць, слухаючы свайго ненармальнага клінта. Раней яны былі больш стрыманымі. Цяпер яны ведаюць, што яму засталося няшмат. Ён абрыднуў усім, нават у Маскве. Янка Базыль 8/12/2011 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |