Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
ДАДЗЕНА АДМАШКА ДУШЫЦЬ БЕЛАРУСАЎ (Сцэны з жыцьця пры позьнім лукашызме) Беларусы, якія едуць у цягніках па сваёй зямлі, зьдзіўляюцца колькасьці расейцаў у пасажырскіх вагонах – часам квіткі немагчыма набыць, бо ўсё выкуплена яшчэ з Сібіру. Расецы актыўна атабарваюцца ў нашай краіне. Беларусы – народ разважлівы і неагрэсіўны, нашы людзі распытваюць усходніх візыцёраў пра іхнае жыцьцё-быцьцё, палітычныя прэфэрэнцыі і г.д. Нешта апошнімі гадамі заглохла бадзёрае гуканьне русскоязычных наконт “мы очень любім нашего Путіна і многого ждём от него”. Падобна, што “не даждаліся”. Прыкметай расейскіх маналогаў апошняга часу ёсьць агульная іхная ўпэўненасьць: “А нам у Расеі паўсюль кажуць, што пасьля Новага году ў вас увядуць рускі рубель. Вот хорошо-то будет, в обменнік ходіть не надо…” Грамадзкі транспарт, як вядома, ёсьць класічнай пляцоўкай (нават трыбунай), на якой выразна праяўляецца грамадзкая думка і нават стан грамадзтва. Жанчына-фронтаўка ехала днямі ў мэтро. Раптам адзін з пасажыраў паваліўся на падлогу вагону і закалаціўся. Жанчына адэкватна вызначыла, што ў маладога чалавека пачаўся прыступ эпілепсіі, і папрасіла людзей дапамагчы яму. Беларусы прышлі маладзёну на дапамогу, паставіліся да яго са спачуваньнем. Па сувязі з машыністам цягніка жанчына папрасіла выклікаць хуткую дапамогу. На наступнай станцыі ў вагон ўляцелі два здаравякі ў міліцэйскай уніформе. Яны груба схапілі хворага за плечы і пацягнулі да выйсьця. Пасажыры, убачыўшы іх, адскочылі ад пацярпелага. Толькі фронтаўка не пакінула хворага і закрычала: “А вы што? Куды вы яго цягнеце? Я хуткую дапамогу, а не міліцыю выклікала!” Здаравякі спыніліся і пачалі апраўдвацца: “А как она сюда попадёт? Мы может самі?…” Урэшце людзі не аддалі міліцыянтам хворага і дачакаліся, пакуль на платформу прыйдзе мэдычная брыгада. Ёсьць такая прафэсія, прыналежнасьць да якой у Беларусі стала прыхоўвацца носьбітамі гэтай прафэсіі. Калі ў грамадзкім транспарце гамоняць паміж сабой настаўніцы, наракаючы на малыя заробкі і маразм школьнага існаваньня, людзі не забываюцца сказаць ім грозным тонам “некалькі цёплых словаў”: “Скардзіцеся? А хто стаяў у перадвыбарчых пікетах з партрэтам вусатага? Хто сядзеў у камісіях на выбарчых участках і закідваў бюлетэні пачкамі? Хто дурыць галаву нашым дзецям пра шчасьце пры лукашызме?! Зарплаты вам мала? Гнаць такіх са школы!..” Прадстаўніцы “самай гуманнай прафэсіі” убіраюць галаву ў плечы і ня ведаюць, што адказаць раззлаваным людзям. Ці здагадаліся гэтыя “учылкі”, што на іх таксама ляжыць асабістая адказнасьць за злачынствы антыбеларускай дыктатуры? Можа яны спадзяваліся, што ім добра за гэта заплацяць? У дашкольных дзіцячых установах Беларусі пачалася падрыхтоўка да навагодніх сьвятаў. У інтэр’ерах разьвесілі бедную дэкарацыю з мішуры (купленую бацькамі, бо рэжым пазбавіў садкі фінансаваньня). Бацькі атрымалі ад рэжыму свой “пераднавагодні падарунак”: жыроўкі на аплату садка на суму, якая ўтрая больш, чым за папярэдні месяц. Тым ня менш, у групах адбываюцца рэпэтыцыі ранішнікаў. Музрукі бадзёра ляпаюць па клавішах піяніна і выдаюць знаёмае яшчэ хрушчоўскаму пакаленьню: “Мы шлі под грохот канонады, вперёд продвігалісь отряды спартаковцев, юных бойцов/ Средь нас был юный барабаншчік…” Маршавая песенька была напісана нямецкімі бальшавіцкімі экстрэмістамі ў 1920-я гады і доўга служыла для абалваньваньня савецкай дзятвы. У цяперашняй Нямеччыне на гэты марш няма забароны, але ніхто там не дадумаецца барабаніць яго падчас дзіцячых мерапрыемстваў. Дзеці ва ўсім цывілізаваным сьвеце сьпяваюць пра маці, сонца, мір і любімых жывёлін. Але гэта ня ўсё і яшчэ ня самае галоўнае. У садках (зразумела, цалкам русскоязычных) не пачуеш і ня ўбачыш аніводнага беларускага слова, матыву, нюансу. Няхай бы які вершык або песеньку па-беларуску развучылі хаця б “для разнообразія”. Нічога падобнага, дзеці выхоўваюцца ў татальнай ізаляцыі ад роднай культуры і мовы. На жаль, гэты сурагатны стан не бянтэжыць многіх бацькоў. Яны гэтага “не заўважаюць”. Яны ня бачаць сувязі паміж татальнай русіфікацыяй і татальным разбурэньнем нашага чалавечага жыцьця русіфікатарскім акупацыйным рэжымам. Якія злачынствы рэжыму павінны яны перажыць, каб пачаць разьбірацца ў тым, што робіць вораг з іхнымі дзецьмі? У патрыятычным асяроддзі ў сувязі з крызісам рэжыму пачаліся дыскусіі на тэму псэўдаапазыцыі. Некаторыя людзі кажуць: “Як пачнецца нешта сур’ёзнае, дык абавязкава наперад выскачуць такія, як Лебедько, рымашэўскія ды вінцучкі. А тут яшчэ з Масквы Шарамет прыедзе, ваду замуціць. Гэтыя зноў павядуць людзей у тупік, зноў усё спляжаць”. На гэта фронтаўцы адказваюць няўпэўненым скептыкам: “Яны сапраўды паспрабуць выскачыць наперад і замуціць. Толькі гэтым разам ня ўдасца. Будзем іх з рэвалюцыйнага штабу і з-пад рэвалюцыйнай трыбуны гнаць высьпеткамі, каб каціліся кулём…” Ад гэтых словаў паўстае такі ясны і адназначны вобраз будучых падзей, што скептыкі і сказаць ня могуць нічога. Пасьля Крывавай нядзелі 19 сьнежня 2010 г. і на працягу апошняга году беларусы назіраюць выразную тэндэнцыю ў дзеяньнях рэжымных прадстаўнікоў. Гэта здаралася і раней, але цяпер гэтая зьява набыла адкрытыя, цынічныя формы. Беларусаў, арыштаваных за патрыятычную дзейнасьць, амаль паўсюдна судзяць суддзі, якія ня проста не размаўляюць па-беларуску, але аніслова не разумеюць на нашай мове. Калі абвінавачаныя чытаюць потым пратаколы судовых паседжаньняў, то ня могуць вачам паверыць, такая там “бэлетрыстыка” напісана. Падчас затрыманьняў і допытаў беларускія патрыёты таксама ўсё часьцей сутыкаюцца з агрэсіўнымі заявамі міліцэйскіх чыноў: “Говоріте по-русскі, я вас не понімаю!” Суддзі і міліцыянты – істінно русскіе люді. Менавіта такія кадры робяць цяпер пасьпяховыя кар’еры ў нашай акупаванай краіне. Яны і ня крыюцца з сваім тупым няведаньнем і нежаданьнем ведаць нашу мову. Яны тут гаспадары і ім дадзена адмашка душыць беларусаў. Трэба ўсенародна фіксаваць дадзеныя гэтых службовых асобаў, каб у вызваленай ад маскоўскай акупацыі Беларусі яны ўжо ня блыталіся беларусам пад нагамі. Янка Базыль 16/12/2011 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |