Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ На бойкіх месцах у Менску ў суботу-нядзелю 17-18 сьнежня проста на вулічных пляцоўках былі арганізаваныя мясцовыя кірмашы. Люд чэргамі і натоўпамі ціснуўся да раскрытых кубелаў грузавікоў, зь якіх прыезджыя гандляры прадавалі бульбу і капусту па коштах, крыху ніжэйшых, чым у крамах. Сама па сабе гэтая зьява не была нічым надзвычайным. Нештодзённай была аргумэнтацыя гандляроў у глабальна-эканамічным духу. Яны крычалі да натоўпу з сваіх грузавікоў: “Купляйце хутчэй, пакуль таннае! Вось Расея ўступіць у ВТО. Тады ўсім нам хана, задушыць Масква цэнамі!..” Аказваецца, што эканамічна актыўныя людзі ўсё ж сочаць за глабальнымі тэндэнцыямі. Яны разумеюць, адкуль ідзе ўсё зло ў Беларусь і хто разбурае нашу эканоміку. Такога публічнага згадваньня суседняй імпэрыі падчас вулічных базарных трансакцый мы прыпомніць ня можам з даўніх часоў. Далёка-далёка згубілася і заглохла гуканьне “Нам без Россіі нікак!” *** *** *** *** *** У беларусаў, якія наведалі сёлета сямейнікаў у прамысловых раёнах РФ, засталіся яркія ўражаньні ад праклёнаў у адраз пуцінізма. Прычым праклінаюць і хочуць пазбавіцца ад Пуціна не “бессребренікі”-інтэлігенты, а высокааплочаныя і высокапастаўленыя работнікі абласных пракуратур, міліцыі, дырэктарскі корпус. Нават тыя, хто запісаны ў “Едіную Россію”. Па фрагмэнтах складаецца карціна манумэнтальнага крамлёўска-лубянскага фальшу. Адзін эпізод рассьмяшыў усіх. Падчас апошняга тэлемаста “з народам” гледачам запомніўся ўральскі пралетарый, які сказаў Пуціну: “Мы с мужікамі готовы самі выйті і отстоять свою стабільность”. Пачуўшы пра падтрымку сваёй лініі, Пуцін засьмяяўся. Аказалася, аднак, што “пралетарыя” з Ніжнега Тагіла завуць Ігар Халманскіх і працуе ён на Уралвагонзаводзе начальнікам цэху. Пацёмкінскія заклікі нікога ўжо ў Расеі не падманваюць. Усе разумеюць, што імпэрская веліч слабаразьвітай краіны нейкая гніленькая. Янка Базыль 22/12/2011 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |