Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“ЗАКАЛОЦЬ КАБАНЧЫКА”

У трэцяй дэкадзе сьнежня па ўсёй Беларусі пачалася хваля аблаваў. Не, не ўначы, не на “чорных варанках”, без грукату каваных ботаў малойцаў з НКВД. Хваля ідзе ўдзень, павольна і ня ўсе нават пачулі яе хлюпаньне. На аблавы выйшлі ціхія, далікатныя людзі – супрацоўнікі падатковай існпэкцыі рэжыму. Яны нікому не грубяць, нікога не чапляюць (пакуль што). Інспэктары ўважліва аглядаюць жыльлёвыя будынкі грамадзянаў і тэхніку, якая стаіць каля гэтых будынкаў. Падатковая ціхамірна шукае грамадзянаў, якія “не расплаціліся” з рэжымам.

Пра магчымасьць гэтых драматычных падзеяў чуткі папаўзлі з сярэдзіны сьнежня. З нетраў падатковай інспэкцыі ў грамадзтва прасачыліся зьвесткі, што толькі за студзень-верасень 2011 г. грамадзяне РБ закупілі замежных аўтамабіляў у тры разы больш, чым за кожны з папярэдніх гадоў. Падатковая нагадала таксама, што “яна ведае: многія ў краіне атрымліваюць заробкі ў капэртах” і “зь імі трэба разабрацца”. Вось і пачалася падрыхтоўчая стадыя да гэтага “разбору”. Падатковая праз сваіх начальнікаў ужо папярэдзіла грамадзтва, што сумы, выдаткаваныя на пакупкі звыш рэальных даходаў грамадзянаў, будуць абкладзены падаткам у 12%.
Выказваем упэўненасьць, што рэжымных бонзаў з “вертыкалі” і гэбэ гэтая аблава не закране. Па той простай прычыне, што яны самы гэтую аблаву і арганізоўваюць. Дастанецца ўсім іншым з ліку тых грамадзянаў, якія доўга думалі і казалі, што “эканоміка не залежыць ад палітыкі”, і лічылі сябе суцэльна лаяльнымі падданымі сістэмы лукашызма. Яны сапраўды атрымлівалі большую частку сваіх даходаў у капэртах, каб не дзяліцца з “абрыдлым калхозьнікам”. Такі сфармаваўся кур’ёзны від сацыяльных паводзінаў: не любіць рэжым, абзываць яго, не плаціць яму чынш, але ў цэлым быць яму лаяльным – “не соваться в політіку”.

Пасьля сфальшаванага выбарчага фарсу сьнежня 2010 года шэраг разумных і практычных людзей зразумелі, што пайшоў абвал і вырашылі выгадна ўкласьці свае “капэртныя” грошы. Яны дабудавалі свае вілы і прыкупілі за мяжой аўтамабілі, прадчуваючы набліжэньне эканамічных цяжкасьцяў. Яны толькі недаацанілі рэжым згаданага “калхозьніка”, які вёў свой па-ленінску дакладны “учёт і контроль”. У рэжыма цяпер узьніклі цяжкасьці з пабудовай новых гіганцкіх лядовых палацаў і дэльфінарыяў. З рабочых і сялян і так дзяруць тры скуры, значыць, засталіся “нэпманы”. Настала чарга тых, каму рэжым на працягу шэрагу гадоў даваў нейкую магчымасьць разьвіцьця ўласнага камфорту. У крымінальных колах гэтая трансакцыя называецца вельмі макабрычна: “адкарміць і закалоць кабанчыка”.

Патрыёты даўно папярэджвалі гэтых практычных і рэалістычных людзей, што дарога прыстасаванства да антычалавечай і антынацыянальнай дыктатуры вядзе ў яму. Але практычныя ад беларускамоўных адмахваліся: “Вы нас уже двадцаць лет пугаете. І где он, ваш этот крізіс?” Адмахваліся і рабілі па-свойму, без аглядкі да лёс Бацькаўшчыны, роднай культуры і мовы.

Йдзецца сапраўды не пра нейкіх злыдняў ці ненасытных мафіёзаў. Сярод чарговых ахвяраў падатковых аблаваў ёсьць шмат людзей, якія на сёлетнія “фальксвагены” і “мэрсэдэсы” выдаткавалі свае апошнія абмежаваныя рэзэрвы – не давяраючы банкам, яны зрабілі (як ім здавалася) практычны ўклад. Уклад яны зрабілі, але аддаваць кесаравыя 12% ім цяпер няма чым. На гэта ў рэжыму ёсьць правераныя сродкі. За падатковымі аблавамі сьледам ідуць падатковыя канфіскацыі. Цікава, што начальства падатковай інспэкцыі ўжо заявіла: “Ня трэба турбавацца і хадзіць да нас у офісы афармляць паперы. Нашы супрацоўнікі самы зьявяцца ў вашых дамах і офісах”.

Пакуль разгортваецца падрыхтоўчая фаза сучаснай формы раскулачваньня, многія з практычных людзей яшчэ не зразумелі, што адбываецца. Ціхая плынь яшчэ не замачыла ім ногі. Яны спадзяюцца прайсьці празь яе на дыбачках ад парогу дома да свайго аўтамабіля. Яны яшчэ сьмяюцца, калі гучыць словазлучэньне “нацыянальная салідарнасьць”. Ім усё яшчэ камфортна, ім ня верыцца (“ня верыцца” – любімая формула мільёнаў абрабаваных савецкіх людзей 1990-х гадоў).

А тым часам працэс разбурэньня нашай краіны набірае сілу.

Юрка Марозаў

27/12/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2011
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024