Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Месца – на сьметніку 23 сьнежня 2011 г. італьянская газэта “Repubblica” апублікавала інтэрв’ю з блогеркай Лінай Бэн Мхэні, адной з вядучых постацяў народнай рэвалюцыі ў Тунісе. Яна прыехала ў Італію, каб атрымаць прэмію “Рым за мір”. Ліна назвала падзеі ў Тунісе “рэвалюцыяй годнасьці”. Рэвалюцыянэрка нагадала таксама: “Тыя, хто падтрымліваў рэжым, утвараюць цяпер новыя партыі. Ім нельга давяраць”. Наш камэнтар: Ёсьць унівэрсальныя правілы. Пасьля правалу антынароднага рэжыму ў Беларусі лукашыстоўская публіка з рэжымных і псэўдаапазыцыйных структураў таксама пабяжыць “арганізоўваць пераўтварэньні”. Мы ўжо бачылі такое ў 1991 годзе, калі абвалілася саўдэпія. Юрка Марозаў Знаёмы почырк 23 сьнежня 2011 г. нарвэжская газэта “Aftenposten” паведаміла пра выбухі перад сядзібай сірыйскіх спэцслужбаў у Дамаску. Загінулі 40 чалавек, паранена больш за 100. Паўстанцы заявілі, што ўсё гэта зроблена самымі ўладамі. Пацярпелі ў асноўным цывільныя жыхары, якія былі ў гэтай зоне. Наш камэнтар: Тэракт вельмі нагадвае тое, што адбылося пару гадоў таму на станцыі мэтро “Лубянка” у Маскве. Тады ад выбуху загінулі звычайныя грамадзяне, ніхто з лубянцаў не пацярпеў (яны на мэтро на службу ня езьдзяць). Почырк адзін. Затое ёсьць прэтэкст да рэпрэсій супраць народу. Юрка Марозаў Царуе чужынская шэрасьць 23 сьнежня 2011 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” зрабіла для чытачоў выбарку-рэкляму самых цікавых фільмаў і тэлепраграм на калядныя сьвяты. Тут і папулярныя мульфільмы, і мастацкія стужкі, і забаўляльныя шоў, і калядныя сьпевы. Усё на роднай мове або ў перакладзе на славацкую з іншых моваў. Наш камэнтар: На БТ – як заўсёды, царуе чужынская маскальшчына, куражацца бяздарныя тэлевядучыя і мясцовыя аўтарытэты ад расейскай папсы. Адным словам, звычайная правінцыйная небеларуская шэрасьць. Алесь Хадасевіч Але Пуцін пнецца 24 сьнежня 2011 г. славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Масква чакае на чарговую супрацьпуцінскую дэманстрацыю”. Наш камэнтар: Тытул артыкула выразна сьведчыць аб тым, што на Захадзе ўрэшце зразумелі – галоўным у пратэстах па ўсёй Расеі ёсьць нежаданьне людзей, каб Пуцін вяртаўся на прэзыдэнцтва. Абрыднуў усім. “За справядлівыя выбары” і іншае – гэта ўсё другаснае. Але Пуцін з сваёй групоўкай усяроўна пнецца да шапкі Манамаха. Трэба чакаць драматычных падзеяў у бліжэйшыя месяцы ў Маскве і іншых месцах. Юрка Марозаў Мы ўжо гэта праходзілі 24 сьнежня 2011 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала пра вялікі мітынг у Маскве. Сабралося да 120 тысячаў чалавек, якія патрабавалі правядзеньня новых выбараў і выказалі сваё нежаданьне зноў бачыць Пуціна прэзыдэнтам Расеі. Наш камэнтар: Выглядала сапраўды ўражальна пасьля доўгіх гадоў лакальных пратэстаў з некалькімі сотнямі ўдзельнікаў. Зноў кажуць пра “пэрспэктывы дэмакратызацыі Расеі” і г.д. Але зьвернем увагу на адзін з галоўных лёзунгаў гэтага мітынга – “Ніводнага голаса Пуціну!” Значыць, арганізатары павядуць пратэстны электарат на галасаваньне. А гэта расшыфроўваецца як вядомая беларусам мадэль – “Іді і скажі ему своё нет!” Яны заклікаюць валіць лубянскую фальшывую сістэму на лубянскіх фальшывых “выбарах”. Мы ўжо гэта праходзілі. Алесь Хадасевіч Правінцыйна-русскоязычная-квазіжурналістыка 24 сьнежня 2011 г. нямецкая газэта “Die Zeit” апублікавала анонс часопіснага дадатку да газэты. Дадатак выпускаецца пад рубрыкай “Гісторыя. Эпохі. Людзі. Ідэі”. Чарговы выпуск прысьвечаны Фрыдрыху Вялікаму. Часопіс напісаны прафэсійнымі гісторыкамі, мае шмат каляровых ілюстрацый. Наш камэнтар: Выдатная традыцыя заходняй прэсы – выпускаць навукова-папулярныя дадаткі да газэт. Часам газэты выдаюць нават вельмі танныя кнігі, якія распаўсюджваюцца сярод падпісчыкаў газэты. Алесь Хадасевіч Навучыліся маніпуляваць 24 сьнежня 2011 г. ангельская газэта “Times” напісала пра шматтысячны мітынг, што адбыўся ў Маскве. Людзі патрабавалі дэмакратычных выбараў. Наш камэнтар: Усе СМІ сьвету адгукнуліся на гэтую падзею, напісалі, што вось, маўляў, Расея абуджаецца і г.д. Некаторыя нават называюць гэта “гістарычным пратэстам”. Але калі апазыцыя кваліфікуе нядаўнія выбары як сфальшаваныя, дык трэба тады апазыцыянэрам здаваць свае думскія мандаты і патрабаваць разам з апазыцыйнымі масамі новых выбараў без Пуціна і гэбэ. Нешта мы ня чулі, каб нехта ў Думе здаў свой мандат. Апазыцыя ў Маскве, як і прамаскоўская “апазыцыя” у Беларусі, дэманструе сваю фальшывасьць і двухаблічнасьць. Навучыліся маніпуляваць людзьмі і спадзяюцца рабіць гэта вечна… Алесь Хадасевіч 29/12/2011 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |