Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Андрэя Іларыёнава заўсёды цікава чытаць і слухаць. Былы дарадца Пуціна, ён жыве цяпер у ЗША і кажа шчырыя рэчы пра Расею і маскоўскі рэжым. Кажа такое, чаго не пачуеш ад тых, што знаходзяцца ў самой Расеі. Яны ніколі не выказваюцца да канца, ня кажуць апошняе слова аб тым, што трымае ўладу ў каласальнай імпэрыі – пра неабмежаваную ўладу Лубянкі, якая ўпершыню ў гісторыі заняла Крэмль. У прынцыпе тое, што кажа Іларыёнаў, даўно ўжо і больш грунтоўна сфармуляваў Зянон Пазьняк (памятаем, колькі прагучала крытыкі і істэрычных крыкаў на заявы і папярэджваньні сп. Пазьняка). І вось “царства гэбізму” становіцца звычайнай тэмай у паліталогіі. Праўда, абставіны становяцца ўсё больш надзвычайнымі – Пуцін і ягоная кантора рыхтуюць у імпэрыі ваенны пераварот. Яны гатовыя любым спосабам захаваць сваю ўладу і сваю нарабаваную маёмасьць. А. Іларыёнаў папярэджвае пра гэта людзей і народы. Але ён ўсё яшчэ спадзяецца на грамадзкі супраціў у Расеі, спрабуе накіраваць расейцаў на супраціў лубянскаму перавароту. Уся гэтая сцэна (а таксама яе грамадзка-палітычны і эканамічны фон) вельмі нагадваюць падзеі 21-гадовай даўніны – сьнежань 1990 года, калі міністар замежных справаў СССР Эдуард Шэварнадзэ заявіў аб сваёй адстаўцы і папярэдзіў грамадзтва пра падрыхтоўку ў Крамлі антынароднага путча. Тады многія не паверылі чалавеку, які з яшчэ мацнейшым, чым зазвычай, грузінскім акцэнтам рабіў свой звышэмацыйны выступ. А праз восем месяцаў ягоныя прадказаньні збыліся… А. Іларыёнаў яшчэ верыць у шматтысячныя мітынгі ў Маскве, на якіх інтэлігенцыя патрабуе “справядлівых выбараў” і выступае супраць вяртаньня Пуціна на прэзыдэнцтва. Але трэба зьвярнуць увагу на тое, хто кіруе гэтымі пратэстнымі працэсамі і хто выступае там на першых ролях. На трыбуне ў Маскве стаіць такі Яўлінскі, які прыклаў усе намаганьні для мабілізацыі расейскага грамадзтва на апошні выбарчы фарс Лубянкі. Побач зь ім вядомы Нямцоў. А адным з арганізатараў мітынгаў ёсьць “адстаўны” палкоўнік КГБ Гудкоў (фантастыка!). На мітынгу дэмакратаў дапушчана выступаць славутая зорка-путана-пуціністка Ксюша Сабчак, якая заклікае “не змагацца супраць улады, а ўплываць на яе”. Побач зь імі, праўда, стаіць пісьменьнік Барыс Акунін (псэўданім Рыгора Шалвавіча Чхарцішвілі) – ён адзін заклікае да байкоту прэзыдэнцкіх псэўдавыбараў. Але гэта толькі ўзмацняе кур’ёзную эклектычнасьць мітынг-кампаніі, на якой у цэлым гучыць тое ж, што гучыць і ў мясцовай псэўдаапазыцыі РБ – “Іді і скажі ему своё нет!” Увесь шум з праклёнамі Пуціну вельмі нагадвае нам тэлевэрхал (дазволены рэжымам) з праклёнамі ў адрас Лукашэнкі, якія прагучалі па БТ у лістападзе-сьнежні 2010 года. Многія ў нас паверылі акцёрствуючым праклінальшчыкам і пайшлі на выбарчыя ўчасткі дыктатуры валіць “сваім голасам” гэтую дыктатуру. А дыктатуры гэта толькі і было трэба – каб людзі прышлі і зарэгістраваліся. За каго яны прагаласавалі потым, значэньня ня мела. Усё ўжо было вырашана і сфальшавана заранёў. Такі ж праект (апрабаваны ў Беларусі) разгортваецца і ў Расеі. Але А. Іларыёнаў папярэджвае, што гэбізм рыхтуе ГКЧП і пераварот, будучы ўжо ня ў стане кіраваць краінай у зьнешнелібэральным стылю. Ён папярэджвае таксама, чым скончыцца такі пераварот для Пуціна і гэбізму – іхны лёс ляжыць паміж вядомымі лёсамі Мубарака і Кадафі. А. Іларыёнаў ня кажа апошняе слова – правал гэбізму ў Расеі будзе азначаць канчатковы развал і дэмантаж маскоўскай імпэрыі. Але над гэтым павінны задумацца ўсе народы і беларусы ў тым ліку. Для нас, як нацыі, вельмі важна застацца па-за гэтымі жудаснымі па свайму драматызму працэсамі развалу, якія раскручваюцца ў Расеі. Беларуская Салідарнасьць павінна быць муром, які выратуе нас і нашу краіну. У тэксьце артыкулу, узятага з расейскай інтэрнэт-газэты Грані.Ру, ёсьць простая спасылка на запіс інтэрв’ю з Андрэям Іларыёнавым, які зьмешчаны на “Youtube” (“Реакция Путина на митинги – усиление спецслужбистов”). Раім праслухаць гэтае інтэрв’ю цалкам. Янка Базыль Пуцін рыхтуе ГКЧП-2 Расейскія ўлады рыхтуюцца да рэзкага развароту і рэваншу, які можа быць зьдзейсьнены ў самай мулкай форме. Ня выключаны забойствы апазыцыйных лідараў, тэракты, ваенны канфлікт і ўвядзеньне надзвычайнага становішча ў краіне. Як паведамляе “Новый регіон”, такую думку выказаў у эфіры радыёстанцыі Finam FM былы дарадца Уладзіміра Пуціна па эканамічных пытаньнях, прэзыдэнт Інстытута эканамічнага аналізу, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута Катона Андрэй Іларыёнаў. Паводле ягоных словаў, цяперашні палітычны крызіс канчаткова раскалоў “цяперашні тандэм” – сілавікоў і “сістэмных лібэралаў”. У якасьці прыкладу Іларыёнаў прывёў былога міністра фінансаў Аляксея Кудрына, які паспрабаваў дыстансавацца ад Пуціна, што было ўспрынята як здрада. Іларыёнаў лічыць, што падчас “простай лініі” Пуцін, назваўшы Кудрына сваім сябрам, даў яму зразумець, што “саскочыць ня ўдасца”. Між тым, як мяркуе Іларыёнаў, Пуцін пераканаўся, што ня можа разьлічваць на лаяльнасьць “сістэмных лібэралаў”. Камэнтуючы акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў, Іларыёнаў выказаў упэўненасьць, што Крэмль не зьбіраецца выконваць патрабаваньні мітынгуючых, ніхто не зьбіраецца сыходзіць у дастаўку. “Улада не зьмянілася, зьмянілася грамадзтва”, — канстатаваў ён. “Улада займаецца правакацыямі і дыскрэдытацыяй, у тым ліку тых, хто арганізоўвае гэтыя мітынгі, але самае галоўнае – улада рыхтуецца да рэваншу. Улада сур’ёзна рыхтуецца да зьдзяйсьненьня кругога віража, калі ад такзванай у двукосьсі лібэралізацыі, яна разьвернецца ў зусім іншым накірунку. Гэта адбудзецца ў вельмі хуткім часе”, — сказаў Іларыёнаў. На ягоную думку, ужо ў студзені “мы станемся сьведкамі зусім іншых рашэньняў і зусім іншых дзеяньняў”, мяркуе Іларыёнаў. Пры цяперашнім узроўні падтрымкі Уладзіміра Пуціна ён наўрад ці пераможа на прэзыдэнцкіх выбарах у першым туры. “Гэта азначае, што нават маштабныя фальсіфікацыі ўзроўню 4 сьнежня могуць не дазволіць Пуціну перамагчы ў першым туры ў тым галасаваньні, якое прызначана на 4 сакавіка. А другі тур для яго зьяўляецца абсалютна немагчымым, бо другі тур становіцца непрадказальным, бо маштабы пратэстнага галасаваньня могуць аказацца такімі, што практычна ўсе апазыцыйныя сілы могуць аб’яднацца вакол таго – другога кандыдата, хто апынецца ў другім туры”, — сказаў Іларыёнаў. “Гэта азначае, што яму патрэбная перамога ў першым туры. Гэта азначае, што яму і тым людзям, якія разам зь ім распрацоўваюць гэтую праграму, і якія ня хочуць пакінуць уладу, а значыць уласнасьць, сродкі, бясьпеку, свабоду, і можа быць нават і жыцьцё, яны ня могуць сабе гэтага дазволіць. Гэта азначае, што яны павінны прадпрыняць нешта такое, што зробіць усе астатнія пытаньні зусім дробнымі ў параўнаньні з тым, што здарыцца”, сказаў Іларыёнаў. Крыніца: grani.ru/Politics/Russia/President/m.194438.html Пераклад з расейскай. 30/12/2011 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |