Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ

Н. Ермакова сказала пра “грубейшую правакацыю”

23 сьнежня старшыня Нацбанку РБ тав. Н. Ермакова заявіла, што інфармацыя аб набліжэньні дэнамінацыі беларускага рубля ёсьць “грубейшай правакацыяй”. Справа ў тым, што сапраўды сярод людзей круцяцца зьвесткі аб тым, што антыбеларускі рэжым замовіў у Летуве надрукаваць новыя кюпюры беларускіх рублёў, на якіх няма шэрагу нулёў. “Калгасная касірка” (як беларусы называюць Н. Ермакову) абвергла гэтыя зьвесткі. Але досьвед дыктуе нашым людзям, што “як абвяргаюць, то значыць так яно і будзе”…

Яны “пойдуць” і нават палезуць

Такое ў “стране советов” называлася “выборы ідут по стране”. Пад савецкім лёзунгам яны і дзейнічаюць. Яны – гэта псэўдаапазыцыйныя структуры Гомельскай вобласьці. Пра гэта паведаміла Радыё Свабода 26 сьнежня пад тытулам “Гомель: на выбары агульнай камандай”. 14 партыйных і рэгіянальных аргаізацый вобласьці (вось іх там колькі!) падпісалі “пагадненьне”, што пойдуць на парляманцкія “выбары” разам. Гэта больш вядомыя АГП, псэўда-БНФ, “БХД”, Говорі правду, “Справедлівый мір” Калякіна і драбнейшыя. Творчая грантаўская моладзь заявіла на сходзе аб праве ўдзельнічаць у “выбарах” у якасьці прыватных асобаў. Калі, маўляў, Выбарчы кодэкс ня будзе прыведзены ў адпаведнасьць з Канстытуцыяй РБ і ня будуць вызвалены палітвязьні, то яны абвесьцяць байкот (гэта дадалі пад сваімі подпісамі некаторыя з удзельнікаў).
Яны “верныя сваім ідэалам”. Яны ніколі ня кажуць пра абарону Айчыны ці нешта падобнае. У іх на ўсё, як заўсёды, ёсьць “праект”, “мэсыдж”, “фармат”, “каманда”, “кампанія”. Вось і цяпер яны назваліся кампаніяй “Парляманцкія выбары”.

Людзі канчаткова павінны зразумець, што псэўдаапазыцыя для таго і існуе, каб ратаваць рэжым на ягоных правальных мерапрыемствах, ад якіх гатовыя адвярнуцца мільёны беларусаў. Мы ўжо шмат разоў бачылі, як рэжым выпускае некалькі чалавек, мяняе ў Законе месцамі некалькі косак – і псэўды трубяць пра “выбары”.

Рэжым нешта рыхтуе

Напярэдадні даволі працяглай сэрыі навагодніх сьвятаў рэжым заявіў, што галоўныя прамысловыя прадпрыемствы Менску атрымліваюць “вакацыі” і ня будуць працаваць з 31 сьнежня па 6 або 9 студзеня. Зазначым, што ў нармальнай эканамічнай сітуацыі так ня робіцца. У нармальнай палітычнай таксама. Многія людзі зразумелі, што ў пасьлянавагоднія дні рэжым рыхтуе нейкую сваю чарговую подласьць: дэнамінацыю, інфляцыю ці яшчэ падобнае. Рэжым разьлічвае на пахмельна-сьвяточны настрой многіх людзей і на пустыя цэхі вялікіх прадпрыемстваў. Многія ўспомнілі, як начальнік рэжыму паабяцаў “даць беларусам выпіць шампанскага, а потым мы пакажам…”
Вельмі важна нам “пад шампанскае” не страціць нашую Дзяржаву.

Чаго не разумеюць хрышчаныя людзі

27 сьнежня ў “незалежнай дэмпрэсе” зьявіліся фота і тэксты пра тое, як каля “Палаца Рэспублікі” стаялі і мерзлі на працягу некалькіх гадзінаў сотні людзей. Газэтныя вобразы сапраўды выклікаюць спачуваньне. Бацькі прывялі дзяцей “на празднік с презідентом”. Дзяцей у “Палац” пусьцілі, а дарослым сказалі чакаць на плошчы. Добра, што яшчэ таўкці не пачалі за “маўклівы мітынг”. Людзей шкада, але людзям трэба таксама задумвацца над тым, што яны робяць. Нельга дапускаць дзяцей туды, дзе будзе прысутнічаць эманацыя сатаны ва ўласнай пэрсоне. Няўжо гэтага не разумеюць хрышчаныя людзі?

Час, калі мы можам не існаваць

Пад Новы год антыбеларускі рэжым ашчасьлівіў беларусаў сваім “падарункам”. Афіцыйна паведамлена, што з Расеі на ўзбраеньне Беларускай арміі паступіла першая батарэя мадэрновага зэнітна-ракетнага комплексу “Тор-М2”. Камісары-прапагандысты патлумачылі нашаму грамадзтву на мове спрадвечнага ворага: “Это значительно расширит боевые возможности ВВС и войск ПВО белорусской армии по противовоздушной обороне”.
Нагадаем, што супрацьпаветраная абарона Беларусі наўпрасткі падпарадкавана расейскаму мінабароны, практычна належыць Расеі. Крок за крокам рэалізуецца маскоўская праграма па ператварэньню Беларусі ў першы эшалон абароны Масквы. Прычым гэты і іншыя падобныя “падарункі” з Масквы наш народ аплочвае Маскве з сваёй кішэні. Беларусы, такім чынам, аплочваюць абарону чужой сталіцы. Мяркуецца, што на выпадак ваеннага канфлікту з Захадам наш народ павінен будзе аплаціць згаданае таксама сваёй крывёй.

Нават малодшыя чыны войскаў супрацьпаветранай абароны ведаюць, што першы эшалон зьнішчаецца на працягу лічаных гадзінаў (сярод іншага дзеля таго, каб пераканаць Маскву у неабходнасьці заключыць перамір’е). Атрымліваецца, што пасьля першага ўдару Масква можа і пагадзіцца на перамір’е або нават здацца ў палон, але нам гэта ўжо будзе не цікава: мы ўжо ня будзем існаваць. Вось такія “перспектівы братского сотруднічества”.

Ці такое яшчэ будзе.

Многія пэнсіянеры слухаць не хацелі фронтаўцаў, калі тыя папярэджвалі іх пра небясьпеку складваньня пэнсій на рахунках у рэжымных банках. “Ідіте вы со своім Поздняком! Мы верім нашему презіденту!” – гукалі гэтыя людзі да апошняга. Некаторыя зь іх нават не давалі свае грошы маладзейшым ва ўласнай сям’і, эканомілі, варылі каровіны косьці на абед і пачуваліся надзейна з думкай аб уласным банкаўскім рахунку.

У гэтай “індывідуальнай эканамічнай дзейнасьці” асабліва вызначыліся вайсковыя пэнсіянеры савецкай выслугі (яны прывыклі безагаворачна верыць начальству, нягледзячы на сэрыю дзяржаўных падманаў яшчэ з сталінскай эпохі). Пэнсіянеры сьмяяліся над тымі, хто спрабаваў абудзіць іхны летаргічны розум і апэляваў да жыцьцёвага досьведу.

Сьмяяліся і дасьмяяліся… 24 траўня 2011 г. у першай хвалі дэградацыі беларускага рубля, а потым у другой хвалі 20 кастрычніка 2011 г. іхныя рахункі ператварыліся ў нішто або ў амаль нішто. Іхны “прэзыдэнт” з сябрукамі цынічна абрабаваў гэтых “веручых”. Ці такое яшчэ будзе.

Янка Базыль

4/1/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2012
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024