Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
АБ РЭЖЫМНЫМ СУДЗІЛІШЧЫ НАД СЯРГЕЕМ КАВАЛЕНКАМ (Заява) 19 сьнежня 2011 г. ў Віцебску быў арыштаваны міліцыяй сп. Сяргей Каваленка, сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Яго беспадстаўна абвінавацілі ў непадпарадкаваньні рэжыму ўмоўнага пакараньня і кінулі за краты. Справа ў тым, што сп. Каваленка адбывае прысуд суда за вывешваньне ў цэнтры горада Віцебска нацыянальнага Бел-Чырвона-Белага Сьцягу ў 2009 годзе. Пасьля апошняга арышту міліцыя беспадстаўна абвінаваціла яго ў “непадпарадкаваньні і нецэнзурнай лаянцы” (гэта рэжымны шаблон для арышту людзей). Улада распачала судовы працэс над патрыётам. У знак пратэсту супраць фальшывых абвінавачваньняў сп. Каваленка аб’явіў 19 сьнежня 2011 г. галадоўку пратэсту ў сваёй камэры. На паседжаньнях суда выступаюць фальшывыя сьведкі, падрыхтаваныя ўладамі: супрацоўнікі міліцыі і іншых рэжымных структураў. Сп. Каваленка ня можа адэкватна рэагаваць на тое, што адбываецца на працэсе, таму што вельмі аслаблены галадоўкай. Маці і жонка сп. Каваленкі паспрабавалі даць яму вады ў залі суда, але ахова не дапусьціла іх да вязьня. Тады жонка і маці выклікалі хуткую дапамогу. Але ахова не дапусьціла лекараў да сп. Каваленкі. Супраць сям’і сп. Каваленкі рэжымныя структуры таксама дзейнічаюць брутальна і цынічна. Міліцэйскія патрулі ўрываліся ў кватэру сп. Каваленкі пасярод начы, імітуючы “праверку”. Двое малых дзяцей сп. Каваленкі былі застрашаныя і не маглі заснуць. Начныя пагрозы негатыўна адбілася на здароўі дзяцей. Мы ацэньваем дзеяньні рэжымных структураў у адносінах да сп. Сяргея Каваленкі як катаваньні і зьдзек над безабаронным чалавекам. Зьдзек адбываецца ў залі суда, у прысутнасьці службовых асобаў, адказных за выкананьне Закону. Мы зьвяртаемся да беларусаў у эміграцыі, да ўрадаў і парлямантаў дэмакратычных краін, да гуманітарных арганізацый і ўсіх людзей добрай волі з заклікам дапамагчы выратаваць сп. Сяргея Каваленку, жыцьцё якога знаходзіцца ў небясьпецы. Яго сям’і, якая засталася бяз сродкаў на існаваньне, патрэбная дапамога. Антыбеларускі рэжым чыніць расправу над беларусамі. Двое дзяцей (сын 7 гадоў і дачка 6 месяцаў), жонка і маці сп. Каваленкі ня маюць грошай на элемэнтарныя патрэбы. Сям’і пагражае голад і высяленьне з кватэры. Кіраўніцтва Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 4 студзеня 2012 г. Менск 4/1/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |