Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

РПЦ заклікае да вайны

ЦЕМРАШАЛЬСТВА
Ў МАСКОЎСКАЙ ПАТРЫЯРХІІ

Чытаючы гэтыя фрагмэнты тэксту з маскоўскай інтэрнэт-газэты Грані.Ру, ня можаш пазбавіцца ад думкі, што недзе ўжо такое было і гучала. Успамінаюцца псэўдасьвятары розных канфэсій, якія актыўна падтрымалі гітлерызм, абвясьцілі Гітлера “карычневым Хрыстом” і нават жагналі натоўпы выявай нацыстоўскай свастыкі. Тое быў жудасны від дзяржаўна-клерыкальнага сатанізма.
Маналогі высокага чыноўніка РПЦ Чапліна ўражваюць расперазанай шчырасьцю. Бачна, што гэта ёсьць не ягоныя прыватныя думкі. Бацюшка Чаплін агучвае камісарскую канцэпцыю імпэрска-маскоўскай “праваслаўнай арганізацыі” (як трапна назваў псэўда-царкву РПЦ Лукашэнка). “Арганізацыя” заклікае да вайны, да “выратаваньня” народаў ад рэвалюцый. “Арганізацыя” за “стабільнасьць” гэбоўскай імпэрыі і ўсяго, што ёй падпарадкавана ў сьвеце.
Расейская псэўдацарква начале з патрыярхам гэбістам-гомасэксуалістам заклікае на вайну (“раэльную мужчынскую працу”) насельніцтва Расеі, ухваляе ўшчэнт сфальшаваныя лубянскія псэўдавыбары. У гэтым яна абапіраецца на спадчыну маскоўскага царызма (але ані слова ня кажа супраць бальшавіцкіх помнікаў па ўсёй імпэрыі). Навязьлівая эклектыка гэтай публікі ў сутанах каго хочаш саб’е з панталыку, заблытае і агаломшыць. На гэта і разьлічаны эфэкт іхнай дзейнасьці пад залатымі цыбулінамі будынкаў РПЦ. Яны яшчэ трошкі набяруцца рашучасьці і заравуць “Хайль!”
Беларусам (асабліва праваслаўнага веравызнаньня) трэба падалей трымацца ад гэтага расейскага Вавілона.

Янка Базыль

Расея павінна нарошчваць прысутнасьць ва ўсіх рэгіёнах, дзе “людзі просяць абароны ад аранжавых рэвалюцый, ад рознага роду каляровых рэвалюцый”. Аб гэтым у эфіры Рускай службы навінаў заявіў кіраўнік сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы і грамадзтва пратаіерэй Усевалад Чаплін. “Нават калі Расеі трэба будзе ўдзельнічаць у баявых дзеяньнях, гэтага ня трэба сёньня баяцца. Арміі трэба ўрэшце даць сапраўдную працу. Сецевых хамячкоў цалкам можна было б накіраваць у армію, што дзейнічае. Тыя зь іх, што выжывуць, мабыць, стануцца людзьмі”, — сказаў Чаплін.

“Расея губляе сваю палітычную волю менавіта таму, што яна ня ўдзельнічае напоўніцу ў сусьветных палітычных працэсах. Мы зараз накіравалі караблі да берагоў Сірыі – гэта добра, але гэта павінна быць толькі пачаткам. Ва ўсіх тых месцах, дзе людзі заклапочаны небясьпекай каляровых экспэрымэнтаў над тымі або іншымі народамі, Расея павінна прысутнічаць, у тым ліку ваенным чынам, паўнамаштабна, нават калі гэта будзе азначаць удзел у баявых дзеяньнях. І вось у гэтых дзеяньнях павінен удзельнічаць, прынамсі, увесь мужчынскі элемэнт нашага народу, уключна з тымі самымі няшчаснымі хамячкамі, што відавочна могуць даць рады толькі тады, калі яны сутыкнуцца з рэальнай мужчынскай працай, з ваеннай працай”, — заявіў пратаіерэй.

“Калі ўлада ня хоча быць неадкладна загрызенай, а народ – карміць чужую армію і чужы бізнэс, трэба пераходзіць ад “стабільнасьці” да дыктатуры сумленьня і волі. Волі палітычнай і маральнай”, — піша Чаплін. Па ягоных словах, шмат з таго, што адбываецца ў Расеі, “глыбака ненармальна і не адпавядае волі народа”, а значыць, “спадчына 90-х гадоў павінна быць рашуча пераадолена”.

5 студзеня Чаплін заявіў, што вынікі выбараў у Дзярждуму зьвязаны з імкненьнем расейцаў да стабільнасьці і жаданьнем дамагчыся сацыяльнай справядлівасьці”, — сказаў Чаплін.

“На маю думку, апошнія выбары дастаткова адэкватна адлюстроўваюць настроі расейскага грамадзтва, — дадаў Чаплін. На ягоную думку, гэта відавочна, у тым ліку, і для прадстаўнікоў улады. “Нездарма прэм’ер-міністар Уладзімір Пуцін нядаўна ўпершыню падтрымаў прапанову павысіць падаткі на раскошу і звышспажываньне, пра што так даўно казала царква”, — сказаў сьвятар.

У сакавіку летась Чаплін заявіў, што ўлада мае права выкарыстоўваць сілу для здушэньня мяцяжоў. “Бываюць сытуацыі, калі дзяржава можа ўжыць сілу, напрыклад, для здушэньня мяцяжоў (менавіта мяцяжы, а не народныя паўстаньні), змовы, спробы насуперак волі народа падпарадкаваць яго зьнешняй сіле. Калі такое адбываецца, улада з дапамогай грамадзтва павінна адказваць сілай на сілу”, — сказаў Чаплін, адказваючы на пытаньні на сайце Грамадзкай палаты. “Хто ведае, якая была б сёньня Расея, калі б у лютым і кастрычніку 1917 года ўлада дастойна, як ёй і належыць, адрэагавала б на дзеяньні мяцежнікаў, якія зусім не прадстаўлялі наш народ і адкрыта казалі, што хочуць усталяваць дыктатуру меншасьці над большасьцю”, — сказаў пратаіерэй.

Крыніца: grani.ru/Society/Religion/m.194662.html

Пераклад з расейскай.

9/1/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2012
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024