Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Тэст на агентуру 5 студзеня 2012 г. ангельская газэта “Guardian” напісала пра падрыхтоўку ўрачыстых мерапрыемстваў у гонар 600-годдзя з дня нараджэньня Жаны Д’Арк. Калі ў Францыі цяжкія часы і крызісы, вобраз Арлеанскай дзявіцы набывае асаблівую сілу як увасабленьне нацыянальнага гонару. У 15-м стагоддзі вясковая дзяўчына ўзначаліла французкую армію і павяла яе да перамогі над ангельскімі захопнікамі падчас Стогадовай вайны. 6 студзеня сёлета ў яе роднай вёсцы Дамрэмі-ля-Пусэй адбудуцца ўрачыстасьці з удзелам прэзыдэнта краіны Сарказі, лідэра Нацыянальнага Фронту Марын Лё Пэн і іншых палітыкаў. Уся краіна будзе адзначаць юбілей нацыянальнай гераіні. Наш камэнтар: Калі нацыя ўшаноўвае сваіх герояў і сваю мінуўшчыну, значыць яна жыве нармальным чалавечым жыцьцём і мае будучыню. Нездарма акупанты і захопнікі заўсёды стараюцца здэградаваць акупаваныя народы, фальсіфікуючы народную гісторыю. Алесь Хадасевіч Эўра- дзікунства 5 студзеня 2012 г. нарвэжская газэта “Dagbladet” апублікавала артыкул пад тытулам “У хуткім часе я пакіну Нарвэгію”. Мула Крэкар прыбыў у Нарвэгію ў 1991 г. ў рамках квоты на ўцекачоў з Іраку. Тут жыве таксама ягоная жонка і дзеці, цяпер яны грамадзяне Нарвэгіі. Мула заснаваў ісламісцкую арганізацыю “Ансар аль-Іслам” і публічна падтрымаў Асаму Бэн Ладэна. Неаднаразова ён выязджаў на Сярэдні Усход і вяртаўся ў Нарвэгію. Вышэйшы суд краіны прыняў рашэньне аб дэпартацыі Мулы з краіны. Але ўлады не зрабілі гэта, бо “не было дастатковых гарантыяў бясьпекі Мулы ў Іраку”. Цяпер на здымку ў газэце Мула сьмяецца і абяцае вярнуцца ў свой Курдыстан. Наш камэнтар: Фантастыка! На Усходзе гінуць нарвэжскія жаўнеры ў змаганьні з ісламісцкімі тэрарыстамі, а самой Нарвэгіі куражыцца абаронены “гарантыямі” камандзёр і ідэёлаг забойцаў. Урэшце ён зарагатаў і паабяцаў выехаць з краіны (бо ў яго такая прыхамаць, але ён можа і перадумаць). Лібэралізм у чарговы раз дэманструе сваё дзікунства і няздольнасьць абараніць краіну і людзей. Алесь Хадасевіч Мубарака могуць павесіць 5 студзеня 2012 г. угорская газэта “Nepszabadsag” паведаміла, што пракурор запатрабаваў для зрынутага эгіпецкага дыктатара Мубарака кары сьмерці праз павешаньне. Былога прэзыдэнта краіны абвінавачваюць у карупцыі і ў тым, што ён аддаў загад страляць па дэманстрантах. Наш камэнтар: Учора дыктатар крупнік вячэраў, а сёньня зубы ашчэрыў… Ёсьць адпаведнікі гэтаму песеннаму вобразу і ў эгіпецкім, і ў беларускім фальклоры. Алесь Хадасевіч Лібійцы лечацца ў Румыніі 5 студзеня 2012 г. румынская газэта “Evenimentul Zilei” напісала, што 42 параненых з Лібіі прыбылі ў Румынію, каб лячыцца ў шпіталях у Бухарэсьце. Наш камэнтар: Калі народ змагаецца супраць антынароднай дыктатуры, іншыя народы прыходзяць яму на дапамогу. Алесь Хадасевіч Сірыйцы не давяраюць Арабскай Лізе 5 студзеня 2012 г. славацкая газэта “Pravda” напісала пра заяву камандуючага Вольнай сірыйскай арміі Рыжада аль-Асаада. Ён запатрабаваў, каб з Сірыі была выведзена місія назіральнікаў ад Арабскай Лігі, а за ўрэгуляваньне ўзялася ААН. Арабскія назіральнікі аказаліся ня здольнымі спыніць дыктатарскі гвалт у Сірыі. Наш камэнтар: Беларусы таксама наглядзеліся былі на розных “назіральнікаў” ад розных структураў. Тыя ўсё “выхоўвалі” антыбеларускі рэжым, нешта казалі пра “правы чалавека” і вадзілі карагоды з падстаўной псэўдаапазыцыяй. Штораз рэжым вытурваў іх (нават такога заслужанага “назіральніка”, як Ганс Вік), але яны так нічаму і не навучыліся. (Праўда, і не зьбіраліся вучыцца.) Юрка Марозаў Перасьлед хрысьціян 5 студзеня 2012 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” напісала, што арганізацыя “Open Doors” апублікавала сваю штогадовую справаздачу. У справаздачы напісана, што ў 50 краінах сьвету перасьледвалі 100 мільёнаў хрысьціян. Згадваецца Беларусь: “Улады абцяжарваюць практыкаваньне рэлігіі. Пратэстанцкія і каталіцкія актывісты знаходзяцца пад даглядам тайных службаў”. Наш камэнтар: Наша акупаваная краіна ў справаздачы разам з такімі гуманітарнымі няшчасьцямі, як Савудаўская Аравія, Самалі, Іран, Узбэкістан. У нас адна дарога — тэрмінова вяртацца ў эўрапейскую хрысьціянскую цывілізацыю. Юрка Марозаў Змучыліся ад эўрабалагану 6 студзеня 2012 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” паведаміла з Францыі. Старшыня Нацыянальнага Фронту Мары Лё Пэн заявіла, што ў выпадку яе перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах яна будзе выводзіць краіну з зоны валюты эўра і рабіць стаўку на палітыку пратэкцыянізму. Наш камэнтар: Нацыянальныя сілы Францыі будуць выводзіць радзіму з брусэльскага эўрабалагану. Паўсюль у Эўропе народы ўжо стаміліся ад фальшывай эўрапублікі. Алесь Хадасевіч 9/1/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |