Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПАРА ЗАБЫЦЦА НА ГЭТУ АНТРЭПРЫЗУ

(Сцэны з жыцьця пры позьнім лукашызме)

Беларусы чакалі нейкага “навагодняга сюрпрыза” ад антыбеларускага рэжыму. І дачакаліся – гэтым разам ад фэадальных гаспадароў гэтага рэжыму. 5 студзеня амбасадар РФ у Менску Сурыкаў заявіў, што “Беларусі варта падумаць пра пераход на агульную з Расеяй валюту”. Потым маскоўскі госьць дадаў, што Расея ня дасьць магчымасьці разьвіваць Беларусі сваю аўтамабільную вытворчасьць. Як кажуць палякі, “амэн і кропка”…
Рада БНР (сапраўдны легітымны дзяржаўны ворган Беларусі) адразу ж запатрабавала абвесьціць Сурыкава “пэрсонай нон грата” і выдаліць гэтага прадстаўніка маскоўскага імпэрыялізму з тэрыторыі нашай краіны.

Шчыраваньні Сурыкава павінны прыцягнуць увагу ня толькі шырокіх масаў працоўных у Беларусі, але таксама і дзеячаў беларускага бізнэсу (нават той яго часткі, якая дзейнічае пад крылом лукашыстоўскага клану). Сурыкаў ня проста выказаў свае меркаваньні, ён агучыў праграму наступальных дзеяньняў Крамля ў Беларусі. Беларускі бізнэс павінен убачыць небясьпеку ў разбурэньні нацыянальнай беларускай валюты і ўвядзеньні валюты акупанцкай у нашай краіне. Эмісія грошай будзе ў руках Крамля, які адвольна будзе душыць безграшоўем, каго захоча. Трэба быць удзячным Сурыкаву за брутальную шчырасьць. Лубянскі дыпламат пацьвярджае тое, аб чым шмат гадоў папярэджваюць патрыёты-фронтаўцы: Расея будзе ламаць і падмінаць усё ў нашай радзіме. Так паводзяць сябе ўсе акупанты. Але акупантам трэба супраціўляцца.

***

“Праваслаўны атэіст” (як сам сябе называе Лукашэнка) не забываецца пра калядныя сьвяткаваньні паводле расейскага праваслаўнага календара. 7 студзеня пра гэта нагадалі вернікам, якія прышлі на службу ў будынкі РПЦ у Менску. Некаторыя з гэтых будынкаў былі, аднак, зачынены. Служкі патлумачылі пастве, што ёй трэба далучыцца да “мерапрыемстваў, у якіх будзе ўдзельнічаць наш прэзыдэнт”. Людзей пасылалі ў так званы Дом міласэрнасьці, што на ўсходняй ускраіне нашай сталіцы, бо там “будзе Лукашэнка”.

Некаторыя пайшлі туды. Такім чынам рэжым і РПЦ разам паспрабавалі стварыць натоўп з “благоговейных граждан”, якія павінны былі выяўляць радасьць з адзінства сьвецкай і царкоўнай уладаў. Прызнацца, такога блюзьнерскага ідыятызму за ўсю гісторыю Хрысьціянства, як кажуць, пашукаць, дык і ня знойдзеш.

***

Ужо даўно заўважаны прыёмчык грантаўскай інфармацыйнай прадукцыі. На яе старонках можна прачытаць творы прыстойных аўтараў пра ВКЛ і Грунвальд, нават пра Слуцкі Збройны Чын. Але чым бліжэй да падзеяў нашага часу, тым творы становяцца, мягка кажучы, менш прыстойнымі. Прапануем прыклад. Ёсьць такі інтэрнэт-партал “Усе беларусы”, прысьвечаны гісторыі, фальклору і падобнаму.

Ілюстрацыяй да згаданага прыёмчыка можа паслужыць артыкул пра вядомага аўтарытэта АГП А. Лебедько (ён жа – Лябедзька). Матэр’ял пра яго – паміж артыкуламі “Мірскі замак” і “Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч”. Цытуем з артыкула пра гэтага дзеяча, што “паміж замкам і класікам”: “У 1994 г. быў актыўным удзельнікам перадвыбарчага штаба кандыдата ў Прэзыдэнты А. Лукашэнкі, пасьля перамогі якога афіцыйных пасад не атрымаў і некаторы час працаваў дарадцам і прадстаўніком Прэзыдэнта ў Вярхоўным Савеце на грамадзкіх пачатках. (…) Перайшоў у апазыцыю да А. Лукашэнкі (…)”.

Аказваецца за актыўную дапамогу ва ўсталяваньні лукашызму ў нашай краіне А. Лебедько пасьля перамогі лукашызма над беларускім народам “афіцыйных пасад не атрымаў”, а працаваў прадстаўніком Лукашэнкі ў Вярхоўным Савеце “на грамадзкіх пачатках”. Як казалі пра камсамольскіх герояў у савецкі час, “работал бескорыстно, по велению социалистической совести и чувства комсомольского долга”. Цікава пачытаць.
Крыніца: www.usebelarusy.by/be/content/tutejshyja/24699/24760/25243

***

Пасярод леташняй псэўдавыбарчай драмы для беларусаў быў арганізаваны рэжымам кур’ёзны дывэртысмэнт. У шэрагу спарынг-партнёраў Лукашэнкі на БТ засьвяціўся “кандыдат” Д. Ус. Гэты чалавек вельмі пакутваў на экране. Ён з цяжкасьцю зачытаў з паперкі свой “зварот да выбаршчыкаў”, блытаўся і ўцягваў галаву ў плечы.

Малаадукаванасьць і публічная нягегласьць гэтай асобы запомнілася ўсім, хто бачыў гэты выступ. На наступны дзень, праўда, усю сталіцу і значную частку краіны закідалі яркімі глянцавымі ўлёткамі гэтага “кандыдата”, які заклікаў галасаваць за сябе. Людзі актыўна кідалі гэтую наглядную прадукцыю сабе пад ногі, камунальныя службы доўга вымяталі “звароты” з пад’ездаў і ходнікаў. Клаўнада сярод іншага мела запраграмаваны эфэкт – людзі зьвярнулі больш увагі на іншых імпэтных гаварыльшчыкаў-“кандыдатаў”.

Цалкам лагічным было б, каб гэты гора-“кандыдат” назаўжды выпаў з публічнай дзейнасьці, тым больш з палітыкі. Але дзе там! На працягу апошняга года яго рэгулярна рэанімуюць і падпісваюць ягоным імем розныя шумныя ініцыятывы. На Радыё Свабода нават даюць матэр’ялы пра яго і ўсё на поўным сур’ёзе.
На пачатку гэтага года Д. Ус зноў зьвярнуўся да грамадзтва з заклікам уступаць у ініцыятыўную групу па зборы подпісаў “за зьмены ў Выбарчым кодэксе”. “Изменить это в ваших силах!” – гукае экс-“кандыдат” на мове акупанта. Потым ідзе растлумачэньне, дзе трэба ставіць подпісы сябрам выбаркамаў, за колькі дзён да выбараў выдаваць кандыдатам кандыдацкія пасьведчаньні і г.д. У сп. Уса, аказваецца, казуістычны талент. Ён вырашыў дамагчыся рэформаў і не абы якіх! Ён, як і ўся падстаўная псэўдаапазыцыя – “за выбары, таварышы!”

Псэўдаапазыцыйнае шумавіньне працягваецца. Тыя, хто стаяць за палітычнымі клоўнамі, спрабуюць навязаць грамадзтву дыскусіі, зборы подпісаў, пэтыцыі наконт таго, дзе трэба пераставіць месцамі коскі і ўпісаць пару радкоў тлустым шрыфтом. Ім вельмі важна, каб беларусы пасярод нацыянальнай драмы ўвязаліся па самыя вушы ў пустую схаластыку, каб наш народ канчаткова заблытаўся і згубіў разуменьне аб тым, што трэба перакульваць усю гэтую казуістыку Народным Байкотам. Тут цэлы псэўдаапазыцыйны цырк зь яго блазнамі, эквілібрыстамі і дрэсіраванымі істотамі. Даўно пара ўжо было б забыцца на гэту антрэпрызу.

Янка Базыль

15/1/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2012
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024