Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Расповяд зь “нялюдзкай зямлі” (ліст у рэдакцыю) У Пінску я сустрэў знаёмага, які падгаварыў мяне паехаць у Калінінград, каб зарабіць. Ён сказаў, што быў там на маналітных працах і быццам бы добра зарабіў. 18 кастрычніка 2011 года я разам з 10 іншымі пінчукамі і 25 берасьцейцамі паехаў у Калініград. У інтэрнаце на вуліцы Вагонабудаўнікоў нас сустрэў брыгадзір і пачаў рассяляць у пакоі, прыкладна па 6 чалавек у адзін невялічкі пакой. Некаторыя пакоі былі ў грыбковай плесені і поўныя клапоў. Разам зь беларусамі ў інтэрнаце жылі таджыкі. Нас адразу ж папярэдзілі, каб мы з інтэрнату выходзілі толькі групамі. Мясцовыя расейскія фашысты нападаюць на пасобных людзей, б’юць “чужых”. Гэтыя мярзотнікі ўвесь час казалі, што беларусы сталіся горш за таджыкаў. На наступны дзень нам выдалі спэцвопратку і павялі на аб’ект: будоўлю цэхаў соевага заводу. Працавалі мы па 10 гадзінаў, таксама і ў начную зьмену, без выходных. Я адпрацаваў так амаль поўных два месяцы. За гэтую нечалавечую рабскую працу на бэтонных работах я атрымаў тысячу даляраў. Больш за 300 даляраў пайшло на харчаваньне. Яшчэ 130 даляраў пайшло на квіток на самалёт у два канцы. Выплату заробку гаспадары рэгулярна затрымлівалі. Мы вымушаны былі па трое сутак галадаць. Я схуднеў на 20 кг. У інтэрнаце, каб памыцца, трэба было пасьпець раней за ўсіх. Пасьля 10 чалавек гарачая вада ў бойлерах заканчвалася і трэба было чакаць 5-6 гадзін або мыцца халоднай вадой. Да беларусаў, як і да ўсіх гастарбайтэраў, было стаўленьне, як да быдла. Я атрымаў траўму падчас працы, зьвярнуўся да лекара па дапамогу. А ён сказаў, што ў мяне няма страхавога поліса, мэдкарты і рэгістрацыі, таму трэба плаціць за прыём. А ў мяне якраз не было грошай. Мне паказалі на дзьверы. Дзякуй Богу, што траўма аказалася не цяжкой. Праз два дні я неяк ачуняў і выйшаў на працу. Зразумела, што за гэтыя два дні мне не заплацілі. За тыдзень да ад’езду, аднак, высьветлілася, што ў нас усіх былі і рэгістрацыя, і дамова на працу. Паводле дамовы, мы павінны былі атрымаць па 6,5 тысячаў расейскіх рублёў (у два разы блолей за суму, якую нам заплацілі). Мы запыталіся ў гаспадароў, чаму нам так мала плоцяць. Яны патлумачылі, што ведаюць становішча ў Беларусі, колькі нам там плоцяць і як да нас ставяцца. Яны нам сказалі, што мы “лахі”. Калі, маўляў, не падабаецца, то можна яшчэ сотні і тысячы такіх знайсьці для працы, бо ў Беларусі няма куды дзецца. Раней я не задумваўся над многім, не адрозьніваў Беларусь і Расею, усё было адно. Цяпер я ненавіджу гэтых бандытаў і крывасмокаў. Што ж гэта яны будуць тварыць на нашай зямлі, калі, крый Божа, захопяць яе зноў? Мы для іх не людзі. Дык што нам думаць пра іх? 15/1/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |