Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

РУСІФІКАЦЫЯ. КРАМЛЁЎСКІ ЦІСК НА БЕЛАРУСЬ

(Студзеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

15 студзеня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (апублікаваны). З дакладам выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі.

Выступоўцы выказалі трывогу ў сувязі з цяжкім станам, у якім знаходзіцца за кратамі ў Віцебску сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Сяргей Каваленка. Кіраўніцтва і сябры Партыі заклікалі і заклікаюць яго спыніць галадоўку. Нельга галадаць у канцлягеры. Неабходна арганізаваць грамадзкі пратэст у Беларусі супраць крымінальных дзеяньняў антыбеларускага рэжыму, які судзіць патрыёта, што амаль месяц трымае галадоўку. Сяргей Каваленка павінен быць пераведзены ў шпіталь, яму неабходная мэдычная дапамога. Але рэжым трымае аслабленага чалавека, які мае хваробу сэрца, за кратамі амаль месяц, а на працягу апошніх двух тыдняў у карцары. Кіраўніцтва і сябры Партыі будуць прыкладаць усе намаганьні дзеля арганізацыі палітычнага пратэсту з боку дэмакратычных краінаў супраць гвалтоўных, злачынных дзеяньняў рэжыму.

Мы заклікаем таксама аказаць матэр’яльную падтрымку сям’і Сяргея Каваленкі, якая ня мае сродкаў на існаваньне пасьля таго як за краты кінулі Сяргея, ад якога найбольш залежыла забесьпячэньне сям’і. Просім перадаваць дапамогу непасрэдна ў рукі маці і жонкі сп. Каваленкі альбо кіраўніцтву КХП-БНФ (якое тэрмінова перадасьць дапамогу ў сям’ю сп. Каваленкі) і не карыстацца іншымі спосабамі.

Выступоўцы адзначылі таксама, што шэраг незалежных СМІ, якія выходзяць у Беларусі, дапусьцілі недакладнасьці ў адлюстраваньні драмы Сяргея Каваленкі і ягонай сям’і. З некаторых матэр’ялаў, напрыклад, вынікае, што сп. Каваленка нібыта спыніў галадоўку. На самой справе галадоўка працягваецца

Трэба адзначыць, што ўсе службовыя асобы, якія ўзялі ўдзел у крымінальных дзеяньнях супраць Сяргея Каваленкі і ягонай сям’і, павінны панесьці адказнасьць па закону. Міне час і адказваць прыйдзецца.

Сябры Сойму адзначылі далейшае паглыбленьне сацыяльна-эканамічнага крызісу ў нашай краіне. Заявы амбасадара Расеі сп. Сурыкава аб неабходнасьці ўвядзеньня ў Беларусі расейскага рубля і аб умяшаньні Расеі ў эканамічныя працэсы ў нашай краіне зьяўляюцца агрэсіўнымі імпэрыялістычнымі заявамі расейскага дыпламата, які павінен быць абвешчаны “пэрсонай нон грата”.
Захоп расейскім мафійным капіталам важнейшых прадпрыемстваў і вытворчых інфраструктураў у Беларусі набывае ўсё большую інтэнсіўнасьць. Усе гэтыя “зьдзелкі” і “дамовы” Масквы з нелегітымным антыбеларускім рэжымам зьяўляюцца юрыдычна нікчэмнымі. Пасьля ліквідацыі акупацыйнага рэжыму і дэмакратызацыі Беларусі ўсе гэтыя лукашыстоўска-маскоўскія “зьдзелкі” будуць адменены і нацыянальная маёмасьць будзе вернута нашаму народу і нашай дзяржаве.

Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра дзікую палітыку русіфікацыі, якую праводзяць рэжымныя структуры. Сябры паведамілі таксама пра дзеяньні псэўдаапазыцыйных структурак і дзеячаў, якія ўжо пачалі прапагандысцкую кампанію за ўдзел у чарговым выбарчым фарсе антыбеларускага рэжыму. Людзі сьмяюцца з гэтай публікі і гоняць яе ад сябе. Беларусаў нельга падманваць увесь час. Народ ужо ня верыць гэтым няшчырым асобам, якія зарабляюць свае грантаўскія грошы на падмане людзей.
Сойм прыняў заяву “Карная сістэма антыбеларускага рэжыму мэтанакіравана нішчыць здароўе палітычнаму зьняволенаму Сяргею Каваленку” (публікуецца).

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
15 студзеня 2012 г.

16/1/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2012
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024