Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Зянон Пазьняк: УСЕ НА БАРАЦЬБУ З АНТЫНАРОДНЫМ РЭЖЫМАМ! (Выступ на студзеньскім Сойме БНФ і Протыі БНФ) Паважаныя сябры Сойму, вітаю Вас ў Бацькаўшчыне і віншую з Новым 2012 годам! Зычу ўсім нам у гэтым годзе расквітацца з рэжымам. Шмат хто зьвязвае з гэтым годам вялікія надзеі на перамены ва ўладзе і палітыцы. Глыбокіх падставаў дзеля гэтага пакуль што няма. Але могуць быць, бо зрухі ёсьць. У век паскудных тэхналёгіяў само праз сябе мала што адбываецца без кантролю ўлады над працэсамі. Але для нас важна адно (як найпярвейшая запаведзь) – усялякія перамены, якія будуць рабіцца бяз нас, абернуцца супраць нас. Перамены павінны рыхтаваць мы, беларусы, і канкрэтна – беларускія нацыянальныя сілы. Ніякіх ілюзіяў ня трэба мець наконт дэманстрацыяў у Маскве. Яны там не выступаюць супраць сістэмы гэбізму, а толькі супраць Пуціна. Там усё скончыцца пшыкам, бо відаць як кіруе Лубянка. Нават калі заменяць Пуціна – гэбізм застаецца. Расейская амбасада ў Менску зараз паводзіць сябе дакладна як у канцы XVІІІ-га стагоддзя калі імпэрыя рыхтавала захоп Вялікага Княства і дыпляматыя дзейнічала як рэзыдэнцыя і штаб падрыхтоўкі акупацыі. Рускі пасол Сурыкаў выступіў з недапушчальнымі агрэсіўнымі заявамі супроць беларускіх інтарэсаў і павінен быць выдалены з нашай краіны. Агрэсія крамлёўшчыны нзіраецца па ўсёй Беларусі. Цяпер у Віцебску лукашысты схапілі і катуюць у турме чарговага беларуса – нашага мужнага сябра Партыі Сяргея Каваленку. Акупацыйны рэжым даўно ўжо перастаў маскавацца і вядзе адкрытую антыбеларускую вайну супраць нас на вынішчэньне краіны. Мы зараз стараемся інфармаваць грамадзкасьць аб тым, што адбываецца, каб арганізаваць падтрымку Сяргею Каваленку. Людзі павінны ведаць пра ўсё, што робіць акупацыйны рэжым з нашым патрыётам, бо рэжым скончыцца і тады на месцы патрыётаў сядуць іхныя мучыцелі. Прапаную Сойму прыняць заяву аб зьдзеках карнай сістэмы рэжыму над Сяргеем Каваленкам. (Праект падрыхтаваны.) Бліжэйшая наша праца – пытаньне з крымінальнай прадажай Белтрансгазу. Справу трэба давесьці да суду і на гэтай падставе ставіць пытаньне аб крымінальнай і палітычнай адказнасьці Лукашэнкі за зробленае злачынства. Трэба ўзьняць пытаньне аб выдаленьні дзяржаўных ідэолагаў (фактычна КГБ) з установаў і прадпрыемстваў. І наступнае: выбары ў палату, намечаныя рэжымам, трэба байкатаваць у кантэксьце агульнага байкоту рэжымнай улады і палітыкі. Па гэтых накірунках мы мусім зрабіць распрацоўкі канкрэтных дзеяньняў. Жыве Беларусь! 16/1/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |