Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
У Баўгарыі заняліся “праваслаўнай арганізацыяй” 18 студзеня 2012 г. бэльгійская газэта “La Libre Belgique” паведаміла з Баўгарыі. Там зрабіла справаздачу дзяржаўная камісія, якая з 2007 г. працавала ў архівах спэцслужбаў камуністычнага пэрыяду. Камісія заявіла, што бальшыня вышэйшых герархаў баўгарскай праваслаўнай Царквы працавалі на палітычную паліцыю камуністычнага рэжыму. У прыватнасьці такіх агентаў было 11 сярод 15 біскупаў. Наш камэнтар: У СССР кагэбізацыя епіскапаў была стоадсоткавай (інакш нельга было стаць епіскапам, якія зацьвярджаліся аддзелам ЦК КПСС). У вызваленай ад лукашызма Беларусі таксама будуць працаваць такія камісіі. Даведаемся шмат чаго пра РПЦ і прычыны антыбеларускасьці гэтай “нашай праваслаўнай арганізацыі” (як яе назваў Лукашэнка). Юрка Марозаў Дыктатар трымаецца на хунце 17 студзеня 2012 г. нідэрляндская газэта “De Telegraaf” цытавала выказваньні стрыечнага брата цяперашняга лідэра Паўночнай Карэі Кім Ён-Уна. Гэты сваяк дыктатара, які называецца Кім Ён-Нам, жыве ў Японіі, куды ўцёк колькі гадоў таму. Ён сказаў, што Кім надта нявопытны, надта малады і дрэнна падрыхтаваны. Таму ён у хуткім часе абрынецца. Наш камэнтар: Гучыць лагічна. Але ня трэба забывацца, што вакол лідэра кожнай дыктатуры трымаецца хунта. Без хунты дыктатар ня мог бы захавацца пры ўладзе. Беларусы ведаюць гэта па ўласнай рэчаіснасьці, па прамаскоўскай акупацыйнай хунце лукашызма. Народы ведаюць таксама, што вечных хунтаў не бывае. Урэшце рэшт людзі валяць іх разам з дыктатарм. Юрка Марозаў Катастрофа круізнага лайнэра 17 студзеня 2012 г. партугальская газэта “Diario de Noticias” напісала пра арышт капітана турыстычнага карабля, які днямі пацярпеў крушэньне каля берагоў Італіі. Загінула 11 і прапалі бязь вестак яшчэ 24 асобы. Наш камэнтар: На раскошным караблі плавала больш за 4 тысячы багатых турыстаў. Людзі заплацілі вялікія грошы, іх абслугоўвала вялікая колькасьць чэлядзі (больш за 1000 асобаў). Былі там таксама некалькі расейцаў і нават тры грамадзяне Беларусі. Гэтым людзям здавалася, што яны могуць купіць усё за свае нямераныя капіталы, усё будзе круціцца для іх. І вось круізны лайнэр пачаў тануць. Капітан адным з першых уцёк з карабля. Нэгры з абслугі высьпеткамі гналі з выратавальных шлюпак багатых кліентаў і ратаваліся самы. Аказалася, што ні за якія грошы нельга купіць чалавечую салідарнасьць… Алесь Хадасевіч Судзяць Мубарака 17 студзеня 2012 г. іспанская газэта “АВС” паведаміла з Эгіпту. На судзе адвакат скінутага прэзыдэнта Мубарака заявіў, што ў ягонага кліента “чыстыя рукі і сэрца”. Маўляў, Мубарак загадаў “трактаваць дэманстрантаў, як звычайна”, а не страляць па людзях. Наш камэнтар: Звычайная гісторыя: дыктатар і вышэйшыя начальнікі скінутай дыктатуры выкручваюцца і вінавацяць ва ўсім ніжэйшых чыноў. Мы наслухаемся такога на працэсах над бонзамі лукашызму. Няхай ніжэйшыя чыны задумаюцца над гэтым ужо цяпер… Юрка Марозаў Мэтады гэбоўскай гэбельсаўшчыны 17 студзеня 2012 г. славацкая газэта “SME” напісала пра расейскага мільярдэра Прохарава, які “хоча быць на прэзыдэнцкіх выбарах 4 сакавіка галоўным супернікам Пуціна”. Прохараў заявіў, што ў выпадку сваёй перамогі прызначыць увязьненага нафтавага магната Хадаркоўскага прэм’ер-міністрам Расеі. Наш камэнтар: Крута замяшала лубянская кантора! Агентура робіць яркія заявы. Юрка Марозаў Перапіска паміж алігархамі 17 студзеня 2012 г. польская газэта “Gazeta Wyborcza” паведаміла з Лёндану. Былы крамлёўскі алігарх Беразоўскі, які хаваецца ў Лёндане, зьвярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом. Ён напісаў сярод іншага: “сыйдзі на любых умовах… Валодзя, ты яшчэ можаш запабегнуць рэвалюцыі”. Беразоўскі зьвярнуўся ў лісьце да патрыярха РПЦ Кірыла, што “толькі Царква можа быць гарантам мірнай перадачы ўлады і асабістай бясьпекі Пуціна”. Патрыярхат не адказаў на гэты зварот. Наш камэнтар: Перапіска паміж алігархамі, што ўцяклі і што пры ўладзе, — даўняя маскоўская традыцыя (успомнім Івана Жахлівага і князя Андрэя Курбскага). Але насьмяшыла людзей спроба Беразоўскага шукаць “гарантыяў” у крамлёўскай РПЦ. Такое расейцы называюць даволі ёміста: “чудіть без баяна”. Алесь Хадасевіч Наступіла зіма. Пагражаюць газам. 18 студзеня 2012 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” апублікавала артыкул пад тытулам “Узьнікла пагроза новай газавай вайны”. У артыкуле напісана: “Расея і Україна востра канфліктуюць з-за коштаў на газ. За гэта можам расплаціцца і мы”. Наш камэнтар: Сярэдзіна зімы, і зноў Масква пагражае народам сваёй газавай удаўкай. Гэта абрыдла славакам, украінцам і ўсім іншым. Народы даўно павінны пазбавіцца ад залежнасьці ад маскоўскага монстра. Алесь Хадасевіч 19/1/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |