Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ Расейскае падпольле. Па нянавісьці да беларусаў пазнаем іх. 9 студзеня СМІ паведамілі, што ў Менску адбылася дарожна-транспартнае здарэньне, у выніку якога загінулі дзьве і былі паранены яшчэ дзьве асобы. У паведамленьні патлумачылі, што двое загінуўшых ёсьць “афіцэрамі расейскай арміі, прыкамандыраванымі ў Беларусі”. Цікава, і колькі ж такіх “камандыровашных” цяпер на нашай зямлі? Іх, падобна, столькі, што яны ўжо пачынаюць запаўняць сабой беларускую статыстыку. І гэта ня ёсьць нейкае там “попал под лошадь” ад Астапа Бэндэра. Гэта ёсьць карцінка з паўзучай акупацыі нашай сувэрэннай краіны расейска-імпэрскім агрэсарам. Масковец напхаў на нашу тэрыторыю сваіх вайскоўцаў і паступова з паўзучага стану выпрастоўваецца ды рыхтуецца ў адкрытую душыць беларускі народ. Выпрастаўшыся, маскоўскія акупанты яшчэ ў асноўным ходзяць і езьдзяць у аўтамабілях па нашай зямлі ў цывільнай форме. Гэта такі від “расейскага падпольля”. Але ўжо цяпер даволі лёгка можна вызначыць гэтую публіку: звонкая маскальшчына, халодныя вочы “супэрмэнаў”, непрыхаваная нянавісьць да ўсяго беларускага. Калі што, то беларусы менавіта паводле такіх прыкметаў будуць вызначаць акупантаў. Успомнілі пра Дзімітрыева У асяроддзі “партыі інтэлектуалаў” (як сама сябе называе АГП) 10 студзеня грымнула сэнсацыя. На гарадзкой сваёй канфэрэнцыі “інтэлектуалы” прынялі рашэньне выключыць з АГП А. Дзімітрыева, усім даўно вядомага правакатара. Дзімітрыеў першым засьвяціўся 19 сьнежня 2010 г. з гнюснымі заявамі наконт таго, што “міліція не вінавата”, калі былі зьбіты, паранены і арыштаваны сотні людзей падчас эсэсаўска-гестапаўскай аблавы ў дзень лукашыстоўскіх псэўдавыбараў. Якая інтэлектуальная супэрапэратыўнасьць: правакатара выключылі з партыі амаль праз 13 месяцаў пасьля таго, як усім пра яго ўсё стала зразумела. Выступаючы на тэму Дзімітрыева, “інтэлектуалы” прыгадалі яшчэ аднаго свайго “інтэлігента” – Я. Раманчука (празванага ў польскай прэсе “наш Ярэк”). “Ярэк” сам быў падаў на выйсьце з АГП, бо таксама выступіў з правакатарскай заявай 20 сьнежня 2010 г., у якой здаў рэжыму сваіх сябрукоў і ўсю апазыцыю. Самы яны могуць называцца, як хочуць, а вось беларусы даўно ўжо называюць прамаскоўскую АГП “партыяй прадажнікаў”. Рэзка, затое дакладна… Ліквідацыя пасярэднікаў Разгром беларускага бізнэсу працягваецца. 12 студзеня Лукашэнка абвясьціў “паразытычным пластом” беларускіх прадпрымальнікаў, якія аказваюць пасярэдніцкія паслугі. Аказваецца, з-за пасярэднікаў “дзяржава і эканоміка нясуць страты”. Зноў нехта “нажываецца” і не дае нажывацца Лукашэнцы з лукашыстамі. Рэжым будзе “пераглядаць” парадак рэгуляваньня пасярэдніцкай дзейнасьці (чытай: граміць яе і яе носьбітаў). З пасярэднікамі (як, зрэшты, і зь іншымі прадпрымальнікамі) патрыёты-фронтаўцы знаёмыя даўно, яшчэ з часоў гарбачоўскіх “каапэратываў”. Тады і ў наступныя гады на спробы паразмаўляць пра беларускую культуру, нацыянальную салідарнасьць і сумеснае супрацьстаяньне расейскай акупацыі ды лукашызму гэтыя дзеячы з рознай ступеньню іроніі, а часам і агрэсіўнасьці гукалі: “Отстаньте со своімі флажкамі і белорусскім языком! Мы вот серьёзным делом занімаемся – деньгі зарабатываем!..” У дыктатуры свае сакрэты… Беларусы неяк заўважылі, што многія, вельмі многія афіцэры розных дзяржаўных службаў, якія жывуць па суседству, рэдка бачныя ва ўніформах. Гэта тычыцца перш за ўсё супрацоўнікаў міліцыі і спэцслужбаў. Перасоўваюцца яны з большага ў касьцюмчыках і паліто. Часам суседзі і не здагадваюцца, што жывуць побач з палкоўнікам або маёрам. Тыя зь беларусаў, што маюць жыцьцёвы досьвед некалькіх акупацый нашай краіны, выказваюць сваё меркаваньне на гэтую тэму. Яны азнаёміліся са статыстыкай, якая паведамляе пра 280 тысячаў супрацоўнікаў міліцыі і спэцслужбаў рэжыму ў Беларусі. Гэта ёсьць самая высокая прапорцыя на тысячу душаў насельніцтва ва ўсёй Эўропе. Дык вось уявіце сабе, каб усе гэтыя “слугі государевы” раптам выйшлі на вуліцы і плошчы нашай краіны ў поўнай уніформе. У мясцовых грамадзянаў і гасьцей склалася б уражаньне, што набліжаецца вайна або ваенны пераварот – столькі было б бляску залатых і срэбных пагонаў, кукардаў і іншай ваяўнічай мішуры. У дыктатуры свае сакрэты… “Благолепіе…” У грамадзкім транспарце нашых гарадоў апошнім часам назіраюцца пацешныя сцэны. У тралейбусы-аўтобусы ўваходзяць кабеты немаладога ўзросту і пастаўленым голасам пачынаюць галасіць: “Братья і сестры, благодать-то какая! Храмы открыты, ідіте в храмы. Покайтесь, покайтесь! Счастье каяться!” Некаторыя беларусы інтуітыўна разумеюць, што гэта ёсьць герольды з РПЦ, і рэагуюць адэкватна, адказваючы: “Не, ня пойдам каяцца перад гэб’ём, няма там што рабіць”. Вострыя на язык пытаюцца ў гэтых “православных”: “А што вы пра Лукашэнку скажаце?” Кабеты ўпэўнена выдаюць “ідэалагему”: “Это благостный, светлый человек! Над нім благодать!..” Тут ужо рагоча ўся публіка. Людзям зразумела, што рэжым задзейнічаў рэзэрвы сваёй “праваслаўнай арганізацыі” дзеля абалваньваньня грамадзтва. Цяжкія справы ў рэжыма. Янка Базыль 19/1/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |