Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
Халтурная “інфармацыя” 19 студзеня 2012 г. славацкая газэта “Pravda” апублікавала артыкул пад тытулам “Лукашэнка абяцае палітычныя рэформы”. Пасьля выбараў у парлямант ён зьбіраецца правесьці рэформы, бо “сочыць за сучаснымі трэндамі ў сучасным сьвеце”… Наш камэнтар: І гэтую лухту на поўным сур’ёзе перадрукавалі зь менскага афіцыёза многія СМІ сьвету. Мабыць, няма больш пра што ім паведамляць зь Беларусі. Беларускія людзі ўжо даўно ня вераць гэтай псіхапатычнай “інфармацыі”. Алесь Хадасевіч Уляпаліся ў Эўразьвяз – уводзяць мову акупантаў 19 студзеня 2012 г. польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала інтэрв’ю з міністрам замежных справаў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам. У яго спыталі, ці ён будзе ўдзельнічаць у рэфэрэндуме на прадмет увядзеньня расейскай мовы ў статус дзяржаўнай у Латвіі. Міністар адказаў, што будзе ўдзельнічаць і будзе галасаваць супраць расейшчыны. Наш камэнтар: Вось якія сумныя вынікі непасьлядоўнай палітыкі латышскіх элітаў у 1991 годзе, калі краіна вярнула сабе незалежнасьць. Рыга засталася “русскім городом”, не былі выдалены з краіны многія адкрытыя ненавісьнікі ўсяго латышскага. Яны перачакалі, падсілкаваліся з рук Масквы і цяпер спрабуюць перакуліць мову карэннага народу (а потым мяркуюць перакуліць і ўсё астатняе, як акупанты зрабілі гэта ў Беларусі). Калі народ аднаўляе незалежнасьць, палітыка павінна быць пасьлядоўнай. Наш камэнтар: На ўсю краіну прагучала грунтоўная і адэкватная заява абаронцаў роднае мовы. Настаў час латышскаму народу бараніць сваю сьвятыню ад расперазаных маскоўскіх асаднікаў. Родную мову трэба берагчы і бараніць увесь час. Алесь Хадасевіч Падмачылі “дэмакратаў” на грошы ласых 20 студзеня 2012 г. славацкая газэта “Hospodarske Noviny” напісала: “Сапраўдная спрэчка паміж Угоршчынай і міжнароднымі левымі сіламі была выклікана глыбокай і хуткай зьменай палітычнай і гаспадарчай сістэмы краіны, што моцна закранула эканамічныя і ідэалагічныя інтарэсы пэўных колаў. І гэтыя колы цяпер змагаюцца ў Брусэлі за свае грошы, — сказаў у інтэрв’ю польскаму грамадзкаму тэлебачаньню ўгорскі прэм’ер Віктар Орбан”. Наш камэнтар: У Брусэлі эўрапубліка галёкае пра “пагрозу дэмакратыі”, пра “дыктатуру Орбана” і г.д. На самай справе йдзецца пра грошы эўралевакоў, якія яны круцілі разам з рэжымам прамаскоўскага камсамольца Дзюрчаня, рэжым якога быў скінуты ўгорскімі патрыётамі начале з В. Орбанам. Алесь Хадасевіч Змагаюццп за нармальнасьць 20 студзеня 2012 г. польская газэта “Rzeczpospolita” паведаміла, што Ватыкан выступіў з пратэстам супраць публічнай дэманстрацыі спэктакля рэжысёра Р. Бэрталучы пад назовам “Канцэпцыя аблічча сына Божага”. Падчас спэктакля акцёры кідаюць прадметы і плююць у вялікую рэпрадукцыю твора рэнэсансавага мастака Антанэла да Мэсіна з выявай Хрыста. У Францыі каталіцкае грамадзтва ўжо пратэставала супраць блюзьнерскага спэктаклю. Цяпер яго хочуць ставіць у Мілане. Наш камэнтар: Лібэралізм зь ягоным блюзьнерствам і нянавісьцяй да Хрыста і ўсяго сьвятога – вось вобраз сёньняшніх эўрапейскіх элітаў, якія “пры грашах” і якім “усё можна”. Толькі хрысьціянскія вернікі здольныя супрацьстаяць гэтай цёмнай навале сытых і разбэшчаных левакоў. Людзі змагаюцца з гэтай цемрай за нармальнасьць. Алесь Хадасевіч 21/1/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |