Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЛОДКА ШАТОХІНА

Нечакана пайшоў ад нас наш дарагі і адданы сябра Яўген Шатохін. Гэта здарылася 22 студзеня. Гэта вялікая страта. Калі б не сьмяртэльная хвароба, ён бы яшчэ жыў і працаваў для Беларусі.

Апошні раз мы бачыліся ў канцы 2008 года ў Нью-Ёрку. Езьдзілі разам у Саўт-Рывэр паглядзець на помнік змагарам за Беларусь. Потым я паказаў яму мост Касьцюшкі, і ён, ня гледзячы на холад і золь, адразу ўзяўся яго маляваць. Потым была ягоная цудоўная выстава ў саборы сьвятога Кірылы Тураўскага, якая выклікала ва ўсіх прыліў радасьці і добрых пачуцьцяў.

У Фронце было шмат мастакоў — патрыётаў і працаўнікоў на беларускай ніве свабоды і незалежнасьці. Гэта і Яўген Шатохін, і Яўген Кулік, і Ўладзімер Крукоўскі, і Мікола Купава, і Аляксей Марачкін, і Лявон Бартлаў, і Алесь Шатэрнік, і Лявон Талбузін, і Яўген Шунэйка, і Віктар Маркавец, і Яўген Варанішча, і Хведар Ладуцька, і студэнты Мастацкай вучэльні. Бальшыня гэтых мастакоў былі ў Сойме БНФ, стваралі сьветлае аблічча Фронта. Памятаю злосныя выступы камуністаў у Вярхоўным Савеце, якія шыпелі ў наш бок: “Эти искусствоведы”, “эти кандидаты искусствоведения” і г. д. І вось калі пра гэта мы ўспаміналі на выставе Яўгена Шатохіна ў Нью-Ёрку, устае наш “аксакал”, 90-гадовы Антон Шукелойць, і кажа: “А ведаеце што: 200 гадоў за незалежнасьць Беларусі змагаліся паўстанцы і стрыкт-палітыкі, якія былі прафэсіяналамі, падрыхтаванымі дзеля такой справы. І ў іх не атрымалася, скончылі на шыбеніцах, у турмах ды расейскім ГУЛАГу. І тут зьявіўся Народны Фронт — не прафэсіяналы, творчыя людзі, навукоўцы, мастакі. І ў іх якраз і атрымалася – здабылі незалежнасьць Беларусі. От як бывае.”

У Народным Фронце Яўген Сяргеевіч Шатохін быў адным з моцных адраджэнцаў, з высокім сумленьнем і яснай пазыцыяй. Яго нязьменна выбіралі ў Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Там, дзе быў Шатохін, там была Беларусь: ці то ў Францыі, ці то на пленэры ў беларускай вёсцы пад Полацкам. Калі бачна было дзе ў вёсцы, пры дарозе ці ў полі Бел-Чырвона-Белы Сьцяг на мачце, — ведайце: там малюе Яўген Шатохін. І чхаць яму было на ўсялякіх мазаічных ды вусатых узурпатараў. Іншыя, “мудрыя”, падыходзілі, маўляў, так ды гэтак, ды мы “за”, ды трэба асьцярожна, ды лепш схаваць, ды не дражніць і г. д. На гэта быў адказ: “Хто падымае сьцяг, той набывае сілу. Вы яго не паднялі – вам і страшна.”

Залатыя словы. У Нью-Ёрку мы шмат марылі, гаварылі аб тым, як спаткаемся ў вольнай Беларусі, куды паедзем і што тады зробім… Ужо не спаткаемся. На вялікі жаль. Жыцьцё аказалася закароткім.

Яўген Шатохін – гэта адзін з тых выдатных мастакоў, які адлюстраваў абліччы нацыі. Яго партрэты беларусаў, зробленыя алоўкам з натуры, стварылі цэлую галерэю мастацкіх вобразаў і тыпажоў нашай зямлі, вобразаў, у якіх адбілася вечнасьць народа. Такі быў дух таленту мастака.

Мала хто ведаў, што Яўген вельмі любіў фатаграфаваць і здымаў спэцыяльна дзеля стварэньня фота-карцін. Ён прыслаў мне (Зянону Пазьняку) мноства сваіх фатаграфіяў з Чарнобыльскай зоны, адзначаных глыбокім пранікненьнем у сутнасьць трагедыі народа і зробленых з высокім густам знаўцы законаў мастацкага хараства. Мяне так узрушылі тыя фота-карціны, што я напісаў цэлую навэлу на тэму яго творчасьці — “Раздумленьне над страчаным хараством”. Думаў зрабіць яму прыемны сюрпрыз. Я спазьніўся. Шкода. Ягоны карабель, на якім ён прыплыў да Беларусі, адляцеў у космас, у Вечны Шлях, пакінуўшы нам шчымленьне і вобраз адданасьці несьмяротнай Айчыне.

Кожны раз, едучы ў Францыю (дзе ён маляваў і пісаў карціны) і вяртаючыся з Францыі ў Беларусь, Яўген заязджаў да нас у Варшаву, верны наш прыхільнік і сьветлы чалавек. Хай плыве яго карабель па хвалях Прыпяці, бачны відушчым, пад Бел-Чырвона-Белым Сьцягам, напінаючы белыя ветразі. Хай сьведчыць аб сэнсоўна пражытым жыцьці, аб Бацькаўшчыне і харастве.

22 студзеня 2012 г. Зянон і Галіна ПАЗЬНЯК

23/1/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2012
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024