Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗАМЕЖНЫ ДРУК (21-22.01.2012)

Падзеі ў Лібіі

21 студзеня 2012 г. італьянская газэта “Repubblica” паведаміла з Лібіі. На працягу некалькіх дзён тысячы маладых дэманстрантаў трымалі ў аблозе сядзібу пераходнага ўраду ў Бэнгазі. Былыя змагары супраць рэжыму Кадафі патрабавалі выдаліць з новага дзяржаўнага кіраўніцтва ўсіх, хто саўдзельнічаў у рэжыме, і пратэставалі супраць мэтадаў кіраваньня новага ўраду. Урэшце яны ўварваліся ў сядзібу і разграмілі яе. Кіраўніцтва ўраду ратавалася ўцёкамі.

Наш камэнтар: Адной з унівэрсальных умоваў для перамогі кожнай рэвалюцыі ёсьць выдаленьне з палітычнага кіраўніцтва асобаў, якія зганьбіліся верным служэньнем антынароднаму рэжыму і актыўным удзелам у яго злачынствах. Без гэтага застаецца рызыка, што ўсё вернецца ў папярэдні стан.

Алесь Хадасевіч
***

Харваты бароняцца

21 студзеня 2012 г. ангельская газэта “Telegraph” напісала пра пратэсты ў сталіцы Харватыі Загрэбе. Каля тысячы вэтэранаў вызвольнай вайны і сяброў правых сілаў пратэставалі супраць уступленьня краіны ў Эўразьвяз. Яны заатакавалі і паспрабавалі скінуць сьцяг Эўразьвязу, вывешаны ў цэнтры Загрэба, адбыліся сутычкі з паліцыяй. Дэманстранты трымалі плакаты “Не Эўразьвязу”, “Жыве Харватыя!” У нядзелю ў Харватыі павінен адбыцца рэфэрэндум аб уступленьні краіны ў Эўразьвяз. Адзін з арганізатараў дэманстрацыі Натка Кавачавіч сказаў, выступаючы перад дэманстрантамі: “Мы ня зможам больш нічога вырашаць у нашых справах”.

Наш камэнтар: Патрыёты бароняцца ад брусэльскай бюракратычнай структуры, якая дэманструе свой поўны правал.

Алесь Хадасевіч
***

Бавяцца ў чужую вайну

21 студзеня 2012 г. летувіская газэта “Kauno Diena” напісала пра гістарычную рэканструкцыю баёў 1812 года, якая была арганізавана з удзелам статыстаў у гістарычных уніформах Народным музэям у Румшышкэс. Праз гэтыя мясьціны ў Летуве сапраўды адступалі з баямі войскі Напалеёна. На фота ў газэце – шыхты ў французкіх уніформах.

Наш камэнтар: Такое ўражаньне, што ніхто не схацеў адыграць ролю расейскіх войскаў. Сімпатыі гледачоў былі таксама на баку французаў.
Сапраўды сёлета набліжаюцца 200-я ўгодкі вайны 1812 года. Успомнілі пра гэта і лукашыстоўскія структуры. На прыканцы мінулага году ў Гомелі адбылася навуковая канфэрэнцыя пра “Отечественную войну 1812 г.” з удзелам мясцовых гісторыкаў і гастралёраў з Масквы. Вядома, што ўсё адбылося (у адрозьненьні ад Летувы) пад дэвізам “За веру, царя і отечество!” Трэба чакаць, што па ўсёй нашай краіне рэжымныя структуры выкарыстаюць гістарычныя ўгодкі для чарговай рэанімацыі “верноподданіческіх чувcтв” беларускага насельніцтва ў адрас імпэрскай (“братской і родной”) Масквы. Пра тое, што аб’ектыўна драма 1812 года была не “отечественной”, а грамадзянскай вайной для беларусаў, што дзесяткі тысячаў нашых людзей змагаліся супраць Расеі на баку Напалеёна, гэтыя “спэцы”, зразумела, не заікнуцца.

Алесь Хадасевіч
***

“Фокусы-покусы”

21 студзеня 2012 г. нарвэжская газэта “Aftenposten” апублікавала інтэрв’ю з Хамідам Гулам, былым начальнікам разьведслужбаў Пакістану. Адстаўны начальнік патрабаваў, каб Нарвэгія перадала Пакістану сьпісы сваёй разьведагентуры, якая дзейнічае ў гэтай краіне. Скандал разгарэўся пасьля таго, як начальнік зьнешняй выведкі Нарвэгіі спадарыня Янэ Крысьціянсэн на прэс-канфэрэнцыі заявіла, што ў Пакістане працуюць нарвэжскія агенты. Пасьля гэтага яна вымушана была падаць у адстаўку. На здымку ў газэце – Хамід Гул выступае на мітынгу ў Карачы, дзе сабралася шмат людзей, каб пратэставаць супраць умяшаньня Нарвэгіі ва ўнутраныя справы краіны.

Наш камэнтар: Заходні лібэралізм штодня паказвае якія-небудзь фокусы-мокусы. Камандваць сакрэтнымі разьведслужбамі яны прызначылі балбатлівую дамачку, ня могуць выдаліць ужо каторы год з сваёй дзяржавы курдскага імама, які арганізоўвае баевікоў, а тыя забіваюць на Усходзе нарвэжскіх жаўнераў і г.д. Народы ўжо даўно стаміліся ад гэтай левацкай лухты, якая каштуе ім многіх чалавечых жыцьцяў.

Юрка Марозаў
***

Пратэсты і шасьцёрка

21 студзеня 2012 г. польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад тытулам “Газпром у другі раз спакушае польскіх студэнтаў”. Другі год запар расейскі “Газпром” прапануе студэнтам Варшаўскага ўнівэрсітэту дзьве аплочаныя стыпэндыі на доктарскія дасьледваньні, “датычныя польска-расейскіх сувязяў”. У 2010 г. студэнты арганізавалі пікеты, пратэстуючы супраць падпісаньня дамовы роднага ўнівэрсітэта з расейскім дзяржаўным манапалістам. Пратэсты далі вынік: пакуль што знайшлося толькі шэсьць прэтэндэнтаў на газпромаўскія стыпэндыі.

Наш камэнтар: Малайцы варшаўскія студэнты, ня хочуць браць грошы з брудных рук расейскай дзяржмафіі. (Але шасьцёрка знайшлася).

Юрка Марозаў
***

Праўрадавыя дэманстрацыі ў Будапэшце

22 студзеня 2012 г. летувіская газэта “Lietuvos Rytas” паведаміла з Будапэшта. Каля ста тысячаў чалавек выйшлі ў цэнтар угорскай сталіцы, каб падтрымаць палітычнае кіраўніцтва краіны. Апошнім часам Эўразьвяз жорстка крытыкуе ўрад Угоршчыны за зьмены ў заканадаўстве краіны. Людзі несьлі паходні, нацыянальныя сьцягі і плакаты з патрыятычнымі лёзунгамі.

Наш камэнтар: Іншыя СМІ сьвету паведамілі пра 250 тысячаў удзельнікаў праўрадавых дэманстрацый у Будапэшце. Колькасна і якасна (на здымках у газэце – большасьць маладых людзей, шмат інтэлігенцыі) падтрымка ўраду прэм’ера В. Орбана значна мацнейшая, чым дэманстрацыі супраць ураду, арганізаваныя левымі партыямі. Угоршчына бароніцца ад брусэльскай эўрабюракратыі.

Алесь Хадасевіч
***

Гэбізм пампуе нафту

22 студзеня 2012 г. польская газэта “Rzeczpospolita” апублікавала артыкул пад тытулам “Расея: яшчэ больш нафты”. Віцэ-міністар энэргетыкі С. Кудрашоў паведаміў, што сёлета Расея павялічыць здабычу нафты да рэкордных 516 млн тонаў. Расея здабывае нафты больш за іншыя краіны на працягу двух гадоў. Масква робіць гэта нягледзячы на звароты краінаў Міжнароднай арганізацыі экспарцёраў нафты, якія заклікаюць Расею зьменшыць здабычу. Але Расея не зьяўляецца сябрам гэтай арганізацыі і пампуе нафту, экспарт якой дае больш за палову яе бюджэтных паступленьняў.

Наш камэнтар: Расейская імпэрыя сядзіць на нафтава-газавай іголцы – гэта ўжо стала банальным вобразам існаваньня імпэрскага монстра. Краіны пакуль зьвяртаюцца з заклікамі да Крамля, а потым раптам дамовяцца і рэзка апусьцяць кошты на гэтыя прадукты. І застануцца на прасторах імпэрыі гэбэшнікі ў залатых пагонах, а насупраць іх згаладнелыя і гатовыя на ўсё народныя масы…

Юрка Марозаў

30/1/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2012
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024