Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ЗАЯВА Ў ПРАКУРАТУРУ

Кансэрватыўна-Хрысьціянская
Партыя – БНФ

Пракуратура
Першамайскага раёна г. Віцебска

Заява

Сябра Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Сяргей Каваленка быў затрыманы дома раніцай 19 сьнежня 2011 года супрацоўнікамі Крымінальна-выканаўчай інспэкцыі Першамайскага раёна г. Віцебска. А потым старшы сьледчы сьледчай групы Першамайскага аддзела Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь Волкаў Ю.С. 22.12.2011 прыцягнуў Каваленку С.А. у якасьці абвінавачанага паводле артыкула 415 КК РБ за ўхіленьне ад адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу.
Сяргей Каваленка выдатна выконваў грамадзянскі і сямейны абавязак: займаўся выхаваньнем і адукацыяй дзяцей, працаваў і матэрыяльна забясьпечваў сям’ю з 4-х чалавек, у якой ёсьць двое непаўнагадовых дзяцей і жонка ў дэкрэтным адпачынку па доглядзе за дзіцем.
Мяркуем, што за меўшае месца несвоечасовае адзначэньне ў інспэкцыі ён быў спаўна пакараны. Пры гэтым яго паводзіны не прынесьлі і не маглі прынесьці якой-небудзь шкоды грамадзтву. Мы лічым, што прад’яўленае абвінавачваньне ва ўхіленьні ад адбыцьця пакараньня зьяўляецца недарэчным у дэмакратычным грамадзтве з-за малазначнасьці парушэньняў. Гэта даволі негуманна і мера пакарантня ў выглядзе пазбаўленьня волі ў дадзеным выпадку непрапарцыйнае зробленым учынкам.
Патрабаваньні, якія да яго прад’яўлялі інспэктары, ён выконваў, за выключэньнем адзінкавых кароткатэрміновых адхіленьняў па часе (як прыклад – зафіксаванае спазьненьне да дому на адну хвіліну), якія ніяк не ўплывалі на працэс адбыцьця пакараньня ў выглядзе абмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу, і шкоды нікому не прынесьлі.
З 19 сьнежня 2011 года Сяргей Каваленка, які заўжды ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, неаднаразова выказваў уладзе словамі і дзеяньнямі свае палітычныя погляды супраць парушэньня правоў, гэтым разам абвясьціў афіцыйную галадоўку пратэсту, але ўжо супраць беззаконьня ў адносінах да яго самога.
Мы лічым, што дзеяньні супрацоўнікаў Першамайскага раённага аддзела г. Віцебска Сьледчага камітэту Рэспублікі Беларусь у дачыненьні да Сяргея Каваленкі не адпавядаюць сітуацыі, што мае месца.
Партыя зьвярталася да кіраўніцтва Першамайскага раённага аддзела г. Віцебска Сьледчага камітэту Рэсрублікі Беларусь з прапановай разглядзець пытаньне аб зьмяненьні меры ўтрыманьня для Сяргея Каваленкі на больш мяккую. Пры гэтым Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ выказала просьбу аб вызваленьні Каваленкі С. А. на падпіску аб нявыезьдзе пад заклад, адзначыўшы, што гэта выклікана неабходнасьцю прыняцьця тэрміновых мераў для захаваньня здароўя і жыцьця мужнага і перакананага патрыёта, што для гэтага маюцца дастатковыя прававыя падставы, прадугледжаныя артыкуламі 108 і 124 КПК РБ, што Сяргей Каваленка ня меў выпадкаў ўхіленьня ад яўкі ў праваахоўчыя ворганы, мае пастаяннае месца жыхарства, пражывае з сям’ёй, працуе. Аднак станоўчага рашэньня на заяву Партыі Першамайскім раённым аддзелам г. Віцебска Сьлдечага камітэту Рэспублікі Беларусь прынята не было.
З улікам вышэйсказанага, Партыя просіць прыняць меры пракурорскага рэагаваньня з мэтаю спыніць меру пакараньня для Сяргея Каваленкі ў выглядзе пазбаўленьня волі ў дадзеным выпадку непрапарцыйна зробленым учынкам.

Намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ

Ю. Беленькі

25 студзеня 2012 г.

9/2/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2012
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024