Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПАЎЗУЧАЯ АКУПАЦЫЯ

(Лютаўскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

12 лютага сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Паміж Сцылай і Харыбдай” (апублікаваны). З дакладам выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі.

Выступоўцы казалі пра неабходнасьць паведамляць нашаму грамадзтву аб небясьпецы паўзучай акупацыі Беларусі сіламі расейскага мафійнага імпэрыялізму. Набліжаецца той час, калі акупанты наагул перастануць прыхоўваць свае дзеяньні і монстр маскоўскай акупацыі паўстане ў поўны рост. Працягваецца эканамічная дыверсія супраць нашай краіны, Крэмль падрывае эканамічныя асновы нашай народнай гаспадаркі і захоплівае чарговыя эканамічныя структуры і прадпрыемствы Беларусі. Усё гэта пакуль што робіцца пад фальшывай маркай “інтэграцыі” і “узаемавыгаднага супрацоўніцтва”. Але вынікі гэтага “супрацоўніцтва” з бандыцкай алігархічнай Расеяй адчуваюць цяпер на сябе ўсе грамадзяне нашай краіны.
Заявы Лукашэнкі, які вярнуўся з Расеі пасьля двухтыднёвай адсутнасьці ў нашай краіне сьведчаць аб тым, што Крэмль паставіў яму чарговыя ўльтыматумы па здачы Беларусі ў маскоўскі палон. Асабліва ўразілі людзей заявы Лукашэнкі пра тое, што “армія у нас обшчая”. Выроўніваньне заробкаў беларусам у пагонах паводле расейскіх нормаў азначае зусім ня клопат аб вайскоўцах. “Обшчность” мяркуецца ў тым, што беларускую армію зьбіраюцца канчаткова падпарадкаваць (нават фармальна) ваеннаму ведамству Расеі. За гэтым трэба чакаць накіраваньня нашых вайсковых частак у зоны ваенных канфліктаў на тэрыторыі Расеі, а таксама выкарыстаньне нашых войскаў і іншых сілавых структураў у здушэньні антыпуцінскіх народных выступаў у Расеі, якія набяруць сілу пасьля выбараў у Дзярждуму РФ у сакавіку сёлета. Беларускае грамадзтва і, зразумела, самы беларускія вайскоўцы павінны не дапусьціць, каб была зьдзейсьнена гэтая крымінальная авантура.

Сойм абмеркаваў мерапрыемствы па арганізацыі Народнага Байкоту чарговых псэўдавыбараў, якія зьбіраецца правесьці антыбеларускі рэжым. Па ўсёй краіне трэба даводзіць нашым людзям інфармацыю пра падступныя дзеяньні псэўдаапазыцыі, якая ў каторы раз зьбіраецца весьці беларусаў на выбарчы фарс. Сябры Сойму выказалі зьдзіўленьне цяперашнім зьявам самадэскрыдытацыі і скандальных дзеяньняў у асяродку псэўдаапазыцыі. Яны пачынаюць здаваць адзін аднаго, дайшла справа да боек і “разаблачэньняў”. Разам з тым грамадзтву прапануецца “новая хваля” псэўдаапазыцыйных палітыкаў і палітолагаў, якія заяўляюць, што “старое кіраўніцтва стамілася” і г.д. Падобна на тое, што замест “стомленых” Лебедько, Івашкевіча і іншых на псэўдаапазыцыйнай арэне будзе выступаць і гукаць пра “выбары” новая, маладзейшая публіка з падстаўных і няшчырых асобаў. Сродак на іх застаецца ўнівэрсальным – гаварыць праўду нашаму народу пра тое, што адбываецца ў нашай краіне.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
12 лютага 2012 г.

13/2/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2012
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024