Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ Мінадукацыі РБ на прыканцы студзеня паведаміла, што сёлета адбываецца рэзкае скарачэньне навучальных спэцыяльнасьцяў у сталічным Пэдагагагічным унівэрсітэце, а таксама ў іншых пэдагагічных ВНУ нашай краіны. Амаль усе гэтыя ліквідаваныя спэцыяльнасьці тычацца адукацыі спэцыялістаў-выкладчыкаў беларускай мовы і на беларускай мове. Маўляў, “выкладчыкі атрымліваюць малыя заробкі” і “ніхто ня хоча вучыцца на гэтых спэцыяльнасьцях”. Зразумела, што спэцыяльнасьці па падрыхтоўцы выкладчыкаў расейшчыны і па-расейску ніхто не зьбіраецца скарачаць. “Незалежныя дэмСМІ” патлумачылі нам, што “такія ёсьць трэнды ў грамадзтве”… Зразумела, нам хочуць падказаць, што пад гэтыя “трэнды” беларуская мова вымірае самастойна, “по собственному желанію”. Гэтая маскоўшчына гучыць ужо ў каторы раз за нашу нацыянальную гісторыю: “белоруссы самі не знают своего языка, деті не хотят его учіть” і г.д. Акупанцтва навучылася прыкрываць зьнішчэньне нашай культуры і мовы “дабраахвотнасьцю выбару”. Беларускія патрыёты называюць гэта выбарам паміж куляй і вяроўкай. Антыбеларускі рэжым працягвае палітыку асіміляцыі – русіфікатарскага зьнішчэньня нашай народнай душы. У адказ на гэта нашы людзі маглі б (і павінны б) арганізоўваць паралельную, незалежную ад хамскага і чужога рэжыму сістэму беларускай адукацыі сваіх дзяцей і сваіх спэцыялістаў. І яшчэ трэба памятаць – злачынная палітыка русіфікацыі абрынецца разам са злачынным рэжымам. “Становленіе характера”. Аднак, у нашай сталіцы ёсьць шэраг маладых сем’яў, задаволеных сістэмай адукацыі сваіх малых дзяцей. Задаволенасьць іхная грунтуецца на “уласным выбары”. Яны сапраўды выбралі і аплацілі спэцпаслугі для 5-7-гадовых сваіх нашчадкаў. Спытаеш у іх, яны задаволена распавядуць, як водзяць іх у платныя спэццэнтры. Там малых навучаюць чытаць і пісаць, размаўляць па-расейску і па-ангельску. Ёсьць прадмет пад самурайскім назовам – “становленіе характера”. Па-беларуску ў такіх цэнтрах размаўляць ня вучаць, любіць Радзіму-Беларусь у схеме самурайскага “характера” не прадугледжана. Зразумела, што супрацоўнікі гэтых спэццэнтраў робяць бізнэс, зарабляюць грошы. Калі б яны нават паспрабавалі далучыць дзяцей да беларушчыны, акупанцкі рэжым іх адразу б прыкрыў. Ды яны й ня думаюць далучаць. Ёсьць такая фармулёўка – “а зачем?” Мадэль зразумелая: гэтыя робяць свой бізнэс, а маладыя беларускія бацькі аддаюць ім сваіх дзяцей і плоцяць грошы. Толькі пазьней няхай гэтыя бацькі не зьдзіўляюцца, што іхныя дзеці растуць пасярод лукашыстоўскага маразму, атрымліваюць нізкапробную адукацыю ў лукашыстоўскіх зрусіфікаваных ВНУ і выходзяць на новы віток акупанцкага жыцьця ў нашай краіне. Няхай яны не зьдзіўляюцца валадараньню расейскай папсы, расейскага хамства, расейскай п’янкі на нашай зямлі. Затое “характер” будзе пастаўлены… 1 лютага СМІ паведамілі, што з назіральнай рады Белтрансгазу былі выведзены апошнія 4 прадстаўнікі беларускага боку. Цяпер беларускай сістэмай паўнаўладна камандуюць расейскія акупанцкія дзеячы з Газпрому. Вядома, што некаторыя з начальнікаў прамаскоўскага рэжыму рознага ўзроўню ў Беларусі спадзяваліся і спадзяюцца захаваць і нават палепшыць свае службовыя пазыцыі пры маскоўскім начальстве. Яны былі б ня супраць (прынамсі на словах) канчатковага захопу нашай краіны расейскай імпэрыяй. І вось гэтым людзям маскоўская публіка паказала “кузькіну мать”. Пагуляліся маскоўцы ў “інтэграцыю” ды і выкінулі з начальніцкіх месцаў асобаў, якія так і не навучыліся “грамотно разговарівать по–русскі”. Мяркуем, што гэта толькі пачатак начальніцкай зачысткі, якая запланавана ў Маскве для падпарадкаванай Беларусі. Бюракратыя ў Расеі памнажаецца ў геамэтрычнай прагрэсіі, усім месцаў ужо не хапае ды і ў Сібір ехаць ня хочацца. Значна больш расейскую дзяржмафію прыцягвае эўрапейская краіна Беларусь. А тут нейкія мясцовыя лукашыстоўскія начальнікі пад нагамі блытаюцца. Вось іх і пачалі вытурваць з наседжаных месцаў. Як кажуць, Масква сьлязам ня верыць… БТ трыюмфальна і пафасна паказала, як у Чыжоўцы – раёне Менску – стаяць забітыя ў мерзлую зямлю палі. Сталічнае начальства з натхненьнем патлумачыла з экрану, што ўпершыню за гісторыю Чыжоўкі тут будзе пабудаваны гіганцкі “унівэрсальны культурны і спартыўны цэнтар”. Там можна будзе рабіць і тое і гэтае, “усім на радасьць”. У гэты ж час у Чыжоўцы, ва ўсім Менску ды і па ўсёй нашай краіне адбываецца збор сродкаў з бацькоў, чые дзеці ходзяць у дзіцячыя садкі і школы. Гэтым разам грошы зьбіраюць на закупку мэблі ў групы і класы. Калі не сабраць гэтыя сумы, то дзецям ня будзе на чым сядзець і ў што класьці сваю адзежу і цацкі. Рэжым выхваляецца сваімі шызоіднымі фараонскімі праектамі, а тым часам беларускія дзеці ня маюць элемэнтарнага. Вядома, што пад фараонства лукашыстоўская мафія добра навучылася раскрадаць большую частку народных грошай. І чым больш гіганцкі фараонскі аб’ект, чым больш на тэлеэкране паляў, тым больш можна скрасьці і змарнаваць народных грошай. У расейскай інтэрнэт-прасторы пракацілася хваля аптымізму. На галоўных тэлеканалах нечакана для ўсіх выступілі “паўзабытыя твары палітыкаў, што прадстаўляюць так званую несістэмную апазыцыю” (паводле словаў Юрыя Багамолава). Яны выказваліся рэзка, хлёстка, сьмела, ўскрывалі язвы пуцінска-медведеўскага рэжыму, актыўна грамілі сваіх крамлёўскіх апанэнтаў. На даху высокага жылога будынку проста насупраць Крамля нейкія актывісты вывесілі каласальны транспарант “Путин, уходи!” Вось дзіва, ніхто з Крамля не прыбег, транспарант не зьнімалі на працягу некалькіх гадзін. Расейскія грамадзяне зашумелі: “Можа лёд крануўся? Можа распачалася адліга? Сонца свабоды зазьзяла над Масквой? Што б гэта значыла?” Найбольш скептычныя стрымліваюць эмоцыі інтэлектуальных элітаў – давайце, маўляў, паглядзім, што будзе далей. Янка Базыль 17/2/2012 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |