Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ПРАВАЛ МАСКОЎСКАЙ ПРАВАКАЦЫІ Ў ЛАТВІІ

З суседняй краіны паступаюць зьвесткі пра першыя вынікі рэфэрэндуму аб наданьні расейшчыне статусу дадатковай дзяржаўнай мовы ў Латвіі. Спроба навязаць латышскаму народу мову нядаўніх акупантаў і сёньняшніх асаднікаў з грукатам правалілася. У рэфэрэндуме ўзялі ўдзел каля 70% грамадзянаў-выбаршчыкаў, больш за 80% зь іх прагаласавалі супраць расейшчыны. Як слушна сказала ў Маскве Валерыя Навадворская, “рэфэрэндум прыдумала Масква і яе агентура”. Латышы добра зразумелі гэта і паставілі заслон палітыцы імпэрскага рэваншу.

На экранах тэлевізараў па ўсіх расейскіх тэлеканалах паказваюць разгубленыя твары мэра Рыгі расейца Ніла Ушакова і іншых з русскоязычных “лідараў”. Яны, напэўна, ужо зразумелі, што Масква іх добра падставіла. Рэспэкту да іх з боку латышскага народу спроба русіфікацыі латышскай радзімы гэтая правакацыя не дадасьць (хутчэй наадварот).

На што разьлічвала Масква, падымаючы сваю агентуру ў правальную лабавую атаку, засьвечваючы свае прыхаваныя агентурныя структуркі і кідаючы на іхную антылатышскую дзейнасьць шалёныя грашовыя сумы? Падобна, што Масква сама паверыла ў фальшывую постсавецкую статыстыку, паводле якой (як кажуць цяпер на расейскіх тэлеканалах), 40% насельнікаў Латвіі – русскоязычныя. Падобна, што Масква меркавала: маўляў, сотні тысячаў латышоў выехалі за мяжу, астатнія не пачухаюцца за мову, а вось згаданыя 40% можна будзе пагнаць супраць латышскай мовы.

Ды ня выйшла. Многія з тых, хто сапраўды ўмее размаўляць па-расейску, гэта зусім не расейцы, а беларусы, украінцы, татары і г.д. Ісьці за расейшчыну па маскоўскай камандзе “грудью, товарішчі” гэтым грамадзянам не хацелася. Расейцы апынуліся ў меншасьці. А вядома, што каму не падабаецца гэты стан рэчаў, то Расея ня так і далёка (“Россія веліка”), можна сяліцца там і радвацца там дзяржаўнасьці “велікого і могучего” (важна толькі не апынуцца на Каўказе, у Якуціі, Татарстане і г.д., дзе народы нагадаюць асаднікам элемэнтарныя правілы паводзінаў на сваёй зямлі).

У прынцыпе такога рэфэрэндума не павінна было быць. Вымусілі гэты рэфэрэндум брусэльскія структуры Эўразьвязу, дзе сябруе Латвія. Цяпер, спадзяемся, латышскі народ канчаткова зразумеў, наколькі небясьпечнымі могуць быць лібэральныя гульні ў брусэльскія “правы”. Для ўсіх павінен быць лекцыяй антыканстытуцыйны рэфэрэндум па дзяржаўнай русіфікацыі, які раньні лукашызм правёў у 1995 годзе ў нас у Беларусі. Пасьля сфальшаванай “перамогі” рэжым распачаў шалёнае здушэньне ўсяго беларускага: мовы, культуры, школьніцтва, бізнэсу, эканомікі, Дзяржавы, нацыянальнай арміі. Рэжым, дарэчы, ня выдумаў нічога новага. Гэта ёсьць тыповы шлях асіміляцыі ў яе пачварнай форме русіфікацыі.

Але латышскі народ абараніў сваю сьвятыню – родную мову.

Алесь Хадасевіч

21/2/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2012
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024